Міхаіл Іванавіч Быкоўскі
Міхаіл Іванавіч Быкоўскі (1919 — 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір стралковага батальёна 467-га стралковага палка 81-й стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту, капітан, Герой Савецкага Саюза (1944).
Міхаіл Іванавіч Быкоўскі | |
---|---|
Михаил Иванович Быковский | |
Дата нараджэння | 19 красавіка 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 студзеня 1944 (24 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Гады службы | 1938—1944 |
Званне | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 19 красавіка 1919 года ў вёсцы Манькава-Калітвеннае Чарткоўскага раёна Растоўскай вобласці ў сям'і служачага. Рускі.
Скончыў Растоўскі аўтадарожны тэхнікум[1].
У Чырвонай Арміі з 1938 года. У 1940 годзе скончыў 1-е Арджанікідзэўскае ваеннае пяхотнае вучылішча[2]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Кандыдат у члены ВКП(б).
1 кастрычніка 1943 года пад шквальным агнём праціўніка даручаны капітану Быкоўскаму батальён адным з першых пераправіўся на правы дняпроўскі бераг, выбіў ворага з займаных пазіцый, замацаваўся на плацдарме і за трое сутак адбіў пяць контратак гітлераўцаў, забяспечыўшы пераправу іншых падраздзяленняў 467-га стралковага палка.
Загінуў смерцю храбрых у баі 27 студзеня 1944 года ў раёне горада Калінкавічы Гомельскай вобласці, вызваленым ад гітлераўскіх акупантаў 14 студзеня 1944 года.
Пахаваны ў брацкай магіле ў Калінкавічах.
ПамяцьПравіць
- У Калінкавічах імем Міхаіла Быкоўскага названая вуліца і ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
- На будынку Растоўскага аўтадарожнага тэхнікума ў памяць аб Героі ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
- Мемарыяльная дошка ў памяць аб Быкоўскім ўстаноўлена Расійскім ваенна-гістарычным таварыствам на будынку Манькаўскай сярэдняй школы, дзе ён вучыўся, яго імя прысвоена гэтай школе.
УзнагародыПравіць
- Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за паспяховае камандаванне стралковым батальёнам, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм капітану Быкоўскаму Міхаілу Іванавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
- Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі.
Зноскі
СпасылкіПравіць
Міхаіл Іванавіч Быкоўскі на сайце «Героі краіны»
- ГЕРОИ СОВЕТСКОГО СОЮЗА — УРОЖЕНЦЫ ДОНА Архівавана 28 студзеня 2012.