Міхаіл Іванавіч Вішнеўскі

Міхаіл Іванавіч Вішнеўскі (нар. 1 студзеня 1949, в. Сёмкаў Гарадок, Мінскі раён, Мінская вобласць) — беларусі філосаф. Доктар філасофскіх навук (2002), прафесар (2003). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1998).

Міхаіл Іванавіч Вішнеўскі
Дата нараджэння 1 студзеня 1949(1949-01-01) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук (2002)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (спецыяльнасць «Фізіка», 1971; аспірантура, спецыяльнасць «Сацыяльная філасофія», 1974).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1974—1979), Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова (з 1979, прафесар кафедры філасофіі, у 1982—2002 і 2014—2021 — загадчык кафедры, у 1995—1998 — прарэктар па вучэбнай рабоце, у 1998—2001 — прарэктар па навуковай рабоце, у 2001—2014 — першы прарэктар).

Навуковыя інтарэсы: сацыяльная філасофія; сацыяльна-філасофскія праблемы адукацыі і навукі; светапоглядныя асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы.

Узнагароды правіць

Званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2003), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1993), ордэн Францыска Скарыны (2014).

Бібліяграфія правіць

  • Философский синтез как мировоззренческая основа образования : диссертация … доктора философских наук : 09.00.01 : защищена 27.05.2001 : утверждена 27.03.2002 / Вишневский Михаил Иванович. — Могилев, 2001.
  • Lifelong social and humanities education as an aspectof self-determination in modern culture / M. I. Vishnevskiy // Lifelong learning : Continuous educationfor sustainable development : Proceedings of the 10th Anniversary International Cooperation. — Saint-Petersburg, 2012. — Vol. 10, part 1. — P. 38—40.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Вішнеўскі Міхаіл Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 364—365. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Вишневский Михаил Иванович // Ученые МГУ имени А. А. Кулешова : биобиблиографический справочник. — Могилев, 2013. — С. 10—12.