Міхаіл Іванавіч Дзямчук
Міхаі́л Іва́навіч Дзямчу́к (28 мая 1946, в. Дзявяткі, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР — 27 ліпеня 2016) — савецкі і беларускі вучоны і дзяржаўны дзеяч, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне навукі і тэхнікі. Міністр народнай адукацыі БССР (1989—1991).
Міхаіл Іванавіч Дзямчук | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 мая 1946 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 ліпеня 2016 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка, машынабудаванне і прыборабудаванне[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1983) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Партыя | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 28 мая 1946 года ў вёсцы Дзявяткі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1968 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (дыплом з адзнакай).
Кар’ера:
- 1970—1985 у БДУ: малодшы, затым старшы навуковы супрацоўнік, з 1976 па 1984 год — загадчык лабараторыі НДІ прыкладных фізічных праблем, у 1984—1985 загадчык кафедры аўтаматызацыі навуковых даследаванняў.
- 1985—1988 — загадчык аддзела навукі і навучальных устаноў ЦК КПБ.
- 1988—1991 — міністр народнай адукацыі БССР.
- 1991—1994 — намеснік старшыні Савета Міністраў Беларусі.
- 1994—2000 — рэктар Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі.
- 2000—2001 — намеснік прэм’ер-міністра Беларусі.
- 2001—2002 — дырэктар Цэнтра сістэмнага аналізу Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі.
- 2002—2016 — рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ.
Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар фізіка-матэматычных навук (1983), прафесар (1985). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1996).
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1986—1990), народны дэпутат СССР (1989—1991).
Дзяржаўная прэмія БССР 1986 года за распрацоўку і ўкараненне ў практыку оптыка-фізічных даследаванняў статыстычных метадаў часовага аналізу хуткапераменных патокаў светлавога выпраменьвання.
Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій і 40 вынаходстваў.
Асноўныя працы:
- Статистический одноквантовый метод в оптико-физическом эксперименте. Мн.: Изд-во БГУ, 1981 (совм. с М. А. Ивановым).
- Импульсная спектрометрия. Мн.: Университетское, 1986 (совм. с М. А. Ивановым).
- Республика Беларусь: системные принципы устойчивого развития. Мн.: РИВШ БГУ, 2003 (совм с. А. Т. Юркевичем).
- Высшая школа в стратегии инновационного развития Республики Беларусь. Мн.: РИВШ, 2006.
- Системная методология инновационной деятельности: учеб. пособие. Минск: РИВШ, 2007 (совм с. А. Т. Юркевичем).
Літаратура
правіць- Дзямчук Міхаіл Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 269. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- К. И. Баландин. Демчук Михаил Иванович — ректор БГПА в 1994 – 2000 гг. // Биографии ректоров БПИ — БГПА — БНТУ (руск.). — Минск: БНТУ, 2018. — С. 13—14. — 15 с.
Спасылкі
правіць- Міхаіл Іванавіч Дзямчук у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Дзямчук Міхаіл Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Пайшоў з жыцця заслужаны дзеяч навукі Беларусі Міхаіл Дзямчук. БелТА. 27. ліпеня, 2016
- Член-карэспандэнт Дзямчук Міхаіл Іванавіч. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Памяці вучонага.
- Михаил Иванович Демчук (К 60-летию со дня рождения) // Изв. НАН Беларуси. Сер. физ.-матем. наук. — 2006. — № 2.
- Гісторыя БНТУ