Міхаіл Іванавіч Зырын

Міхаіл Іванавіч Зырын (15 кастрычніка 1923 — 18 чэрвеня 2005, Мінск) — генерал-маёр міліцыі, былы начальнік Мінскай вышэйшай школы МУС СССР, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, заслужаны работнік МУС, удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС.

Міхаіл Іванавіч Зырын
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1923(1923-10-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 чэрвеня 2005(2005-06-18) (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Месца працы
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і званні

Былы памочнік камандзіра ўзвода 139-га гвардзейскага стралковага палка 46-й стралковай дывізіі 3-яй ударнай арміі.

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (двойчы), Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», медалямі «За баявыя заслугі», «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку», «За адвагу на пажары», «Ветэран працы».

За шматгадовую службу ў органах унутраных спраў і ў сувязі з 50-гадовым юбілеем Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 15 кастрычніка 1973 года узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. За шматгадовую актыўную працу ў органах унутраных спраў і ў сувязі з 60-гадовым юбілеем Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 14 кастрычніка 1983 года узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР[1].

Крыніцы

правіць