Міхаіл Іванавіч Кучынскі

Міхаіл Іванавіч Кучынскі (23 лютага 1911, в. Прысна 1, Магілёўская губерня, Расійская імперыя цяпер Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць — 1 студзеня 1995, Растоў-на-Доне, Расія) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, намеснік камандзіра эскадрыллі 218-га штурмавога авіяцыйнага палка  (руск.), 299-я штурмавая авіяцыйная дывізія  (руск.), 16-я паветраная армія  (руск.), 1-й Беларускі фронт, капітан, Герой Савецкага Саюза.

Міхаіл Іванавіч Кучынскі
Дата нараджэння 23 снежня 1911(1911-12-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 студзеня 1995(1995-01-01) (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг СССР СССР
Род войскаў авіяцыя
Гады службы 19321959
Званне
Падпалкоўнік ВПС СССР
Падпалкоўнік ВПС СССР
Часць 218-ы штурмавы авіяцыйны полк 299-я штурмавая авіяцыйная дывізія
Пасада намеснік камандзіра эскадрыллі
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 23 снежня 1911 года ў вёсцы Прысна[1] Расійскай імперыі (цяпер Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці) у сям’і селяніна. Беларус.

Скончыў 9 класаў, затым вучыўся ў Магілёўскім хіміка-тэхналагічным інстытуце.

Працаваў на шоўкапрадзільнай фабрыцы.

У Чырвонай Арміі з 1932 года. У 1934 скончыў Тамбоўскую ваенна-авіяцыйную школу лётчыкаў. У дзеючай арміі — са студзеня 1943. У ходзе Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у вызваленні Гомеля, Жлобіна, Бабруйска, Слуцка.

Намеснік камандзіра эскадрыллі 218-га штурмавога авіяцыйнага палка капітан Міхаіл Кучынскі да жніўня 1944 года здзейсніў 93 паспяховых баявых вылетаў, знішчыў 2 танкі, 52 аўтамашыны, 6 гармат, 7 самалётаў на аэрадромах, 2 склада. Усяго за час вайны адважны лётчык здзейсніў 210 баявых вылетаў.

Член КПСС з 1944 года. У 1947 годзе скончыў Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы.

З 1959 года падпалкоўнік Кучынскі — у запасе. Жыў у горадзе Растоў-на-Доне. Да 1978 года працаваў начальнікам штэмпельна-гравернага цэха на заводзе.

Памёр 1 студзеня 1995 года[2]. Пахаваны ў Растове-на-Доне.

Узнагароды правіць

  • Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 лютага 1945 года Міхаілу Іванавічу Кучынскаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».
  • Узнагароджаны чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, Чырвонай Зоркі, а таксама медалямі.

Зноскі

Спасылкі правіць

Міхаіл Іванавіч Кучынскі на сайце «Героі краіны»