Міхаіл Іванавіч Лявіцкі

Міхаіл Іванавіч Лявіцкі (руск.: Михаил Иванович Левицкий; 1761 — 6 мая 1831) — генерал ад інфантэрыі, удзельнік руска-французскай вайны 1812 года, камендант Варшавы.

Міхаіл Іванавіч Лявіцкі
Партрэт генерала М. І. Лявіцкага працы Й. Зонтага. Папера; літаграфія. 41 × 29,5 см. Дзяржаўны Эрмітаж
Партрэт генерала М. І. Лявіцкага працы Й. Зонтага. Папера; літаграфія. 41 × 29,5 см. Дзяржаўны Эрмітаж
Дата нараджэння 1761
Месца нараджэння
Дата смерці 6 мая 1831(1831-05-06)
Месца пахавання
Дзеці Алена Міхайлаўна Лявіцкая[d]
Прыналежнасць  Расійская імперыя
Род войскаў пяхота
Званне генерал ад інфантэрыі
Камандаваў Кіеўскі грэнадзёрскі полк,
шэф Падзільскага мушкецёрскага палка > 36-га егерскага палка,
3-я брыгада 7-й пяхотнай дывізіі,
камендант Варшавы
Бітвы/войны
Узнагароды і званні Ордэн Святога Георгія 4-й ст. (1807),
Ордэн Святой Ганны 1-й ст. (1816) з алмазнымі знакамі (1825),
Ордэн Святога Станіслава 1-й ст. (1820),
Ордэн Святога Уладзіміра 3-й ст. (1812),
Ордэн Святой Ганны 2-й ст. (1807),
Залатая зброя «За адвагу»,
Крыж «За ўзяцце Ачакава»,
Крыж «За ўзяцце Ізмаіла»,
Ордэн «Pour le Merite» (1807)

Біяграфія

правіць

Міхаіл Іванавіч Лявіцкі нарадзіўся ў 1761 годзе ў г. Вільня. Паходзіў з дваран Магілёўскай губерні. Ваенную службу пачаў 21 лістапада 1781 года падпрапаршчыкам у Полацкі пяхотны полк, 28 ліпеня 1784 года атрымаў чын прапаршчыка.

Падчас руска-турэцкай вайны 1787—1792 гадоў Лявіцкі ваяваў з туркамі на Дунаі. У 1788 годзе адрозніўся пры штурме Ачакава. У кампаніі наступнага года ўдзельнічаў у бітве пры Каўшанах і ўзяцці Акермана. У 1790 годзе ваяваў пры Кіліі, пры штурме Ізмаіла атрымаў кулявое раненне ў руку. Завяршыў ён свой удзел у руска-турэцкай вайне бітвай пры Мачыне.

У 1792 годзе Лявіцкі быў пераведзены ў корпус, размешчаны ў Польшчы і ў тым жа годзе ваяваў з інсургентамі. У 1794 годзе ён таксама ваяваў у Польшчы супраць паўстанцаў Касцюшка, за адзнаку ўзведзены ў прэм'ер-маёры.

12 жніўня 1798 года падпалкоўнік Лявіцкі быў прызначаны камандзірам Кіеўскага грэнадзёрскага палка[1], 8 чэрвеня 1799 года ўзведзены ў палкоўнікі. 15 сакавіка 1803 года ён быў адстаўлены з пасады і 16 мая атрымаў чын генерал-маёра і прызначаны шэфам сфарміраванага ім[2] Падольскага мушкецёрскага палка (пасля 36-ы егерскі полк).

У 1805 годзе Лявіцкі браў удзел у ваенных дзеяннях супраць французаў у Аўстрыі, ваяваў пад Шэнграбенам, стаў для Льва Талстога ўВайне і міру правобразам камандзіра пяхотнага палка, у якім служылі капітан Цімохін і разжалаваны Долахаў. Быў цяжка паранены ў бітве пры Аўстэрліцы.

У 1806—1807 гадах ён ваяваў з французамі ва Усходняй Прусіі. 8 красавіка 1807 года за Прэйсіш-Эйлау быў ганараваны ордэнам Св. Георгія 4-й ступені (№ 735 па кавалерскім спісе Судраўскага і № 1749 па спісе Грыгаровіча — Сцяпанава), за адзнаку пры Гутштаце ордэн Святой Ганны 2-й ступені, а за адзнаку пры Фрыдландзе ён атрымаў ад прускага караля ордэн «Pour le Mérite».

З 19 кастрычніка 1810 года па сакавік 1812 года Лявіцкі быў камандзірам 3-й брыгады 7-й пяхотнай дывізіі, здаўшы брыгаду генерал-маёру А. І. Бала, Лявіцкі застаўся ў званні шэфа 36-га егерскага палка. У гэтай якасці ён у 1812 годзе прыняў удзел у адбіцці нашэсця Напалеона ў Расію. Незадоўга да Барадзінскай бітвы Лявіцкі быў прызначаны камендантам Мажайска, а пры адступленні рускай арміі да Масквы знаходзіўся ў ар’ергардзе.

Пры пераходзе ў наступ Лявіцкі ваяваў пры Малаяраслаўцы, Вязьме і Красным. У Замежнай кампаніі Лявіцкі знаходзіўся пры штабе Рэзервовай арміі і ўдзельнічаў ва ўзяцці некалькіх крэпасцяў у польска-прускай граніцы. 6 студзеня 1814 года ён быў прызначаны камендантам Варшавы і 1 верасня таго ж года быў вызвалены ад звання шэфа 36-га егерскага палка. У Варшаве Лявіцкі знаходзіўся да восені 1818 года, пасля чаго быў прызначаны знаходзіцца па армейскай пяхоце.

20 верасня 1821 года Лявіцкі атрымаў чын генерал-лейтэнанта і 21 красавіка 1829 года быў узведзены ў генералы ад інфантэрыі, у адстаўку выйшаў у 1831 годзе.[3]

Сярод іншых узнагарод Лявіцкі меў ордэны Св. Уладзіміра 3-й ступені (1812), Св. Станіслава 1-й ступені (1820) і Св. Ганны 1-й ступені (4 кастрычніка 1816, алмазныя знакі — 2 чэрвеня 1825), а таксама залатую шпагу з надпісам «За адвагу».

 
Магіла Лявіцкага на Ружанскіх могілках

Памёр 6 мая 1831 года. Пахаваны на Ружанскіх могілках у Слоніме. У 1832 г. устаноўлена надмагілле з чырвонага граніту ў выглядзе саркафага[4].

Сям’я

правіць

Быў у шлюбе з Варварай Пракопаўнай Пражэўскай (1786—1837), кавалерскай дамай ордэна Св. Кацярыны малодшага крыжа (1829). У шлюбе нарадзілася чацвёра дзяцей:

  • Соф’я (1807—1857) — фрэйліна двара, была памочніцай апякункі Прачысценскай часткі Папячыцельства аб бедных у Маскве.
  • Алена (1819—1850) — фрэйліна двара, жонка магілёўскага губернатара Мікалая Аляксандравіча Скалона.
  • Юлія — фрэйліна двара, у замужжы Цітова
  • Мікалай (? — не раней 1842), паручнік (з 1833)[5].

Зноскі

  1. У шэрагу крыніц паказана што Лявіцкі тым часам камандаваў Яраслаўскім мушкецёрскім палком.
  2. Антология форменной одежды частей российской армии. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2017. Праверана 11 чэрвеня 2017.
  3. У «Словаре русских генералов» памылкова гаворыцца, што Лявіцкі ў адстаўку выйшаў у 1828 годзе.
  4. 1236. Магіла Лявіцкага Міхаіла Іванавіча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл.
  5. ФЭБ: Бойко и др. Примечания: Письма М. А. Лопухиной к баронессе А. М. Хюгель. — 2001. feb-web.ru. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2021. Праверана 2 ліпеня 2019.

Літаратура

правіць