Міхаіл Іванавіч Паплаўскі
Міхаіл Іванавіч Паплаўскі (нар. 2 студзеня 1946, Струмень Кармянскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі палітык.
Міхаіл Іванавіч Паплаўскі | |
---|---|
Нараджэнне |
2 студзеня 1946 (78 гадоў) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці аптычныя прыборы і спектраскапія. Працаваў майстрам, інжынерам-тэхнолагам завода «Арсенал» у горадзе Кіеве, старшым інжынерам-тэхнолагам, першым намеснікам галоўнага інжынера — галоўным тэхнолагам, галоўным інжынерам, дырэктарам завода «Дыяпраектар» у горадзе Рагачове Гомельскай вобласці.
Абіраўся дэпутатам Гомельскай абласнога Савета дэпутатаў у 1999 годзе. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны сярэбраным і двума бронзавымі медалямі ВДНГ СССР, юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
- ↑ ПОПЛАВСКИЙ МИХАИЛ ИВАНОВИЧ Архівавана 2 верасня 2019.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.