Міхаіл Ільіч Ром (руск.: Михаи́л Ильи́ч Ромм, 24 студзеня 1901, Іркуцк — 1 лістапада 1971) — савецкі кінарэжысёр, сцэнарыст, педагог, тэатральны рэжысёр. Лаўрэат пяці Сталінскіх прэмій (1941, 1946, 1948, 1949, 1951). Народны артыст СССР (1950). Ганаровы член-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў ГДР (1967).

Міхаіл Ільіч Ром
Дата нараджэння 11 (24) студзеня 1901[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лістапада 1971(1971-11-01)[2][3][4] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Алена Аляксандраўна Кузьміна[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, мантажор, тэатральны рэжысёр
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
народны артыст СССР Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР Сталінская прэмія Сталінская прэмія Сталінская прэмія Сталінская прэмія Сталінская прэмія Дзяржаўная прэмія РСФСР імя братоў Васільевых
IMDb nm0739677

БіяграфіяПравіць

Скончыў Вышэйшы дзяржаўны мастацка-тэхнічны інстытут у 1925 годзе. З 1928 года навуковы супрацоўнік Інстытута метадаў пазашкольнай работы. З 1931 года працаваў на кінастудыі «Масфільм». У 1942-47 гадах рэжысёр Тэатра-студыі кінаакцёра. З 1948 года (з перапынкамі) выкладаў ва Усесаюзным дзяржаўным інстытуце кінематаграфіі (з 1958 года — прафесар). Першая рэжысёрская работа — «Пышка» (паводле Гі дэ Мапасана, 1934). Стварыў дылогіі «Ленін у Кастрычніку» (1937) і «Ленін у 1918 годзе» (1939). «Адмірал Ушакоў» і «Караблі штурмуюць бастыёны» (абодва 1953). Грамадзянскі пафас, публіцыстычнасць, антынацыская скіраванасць характэрны для фільмаў «Чалавек № 217» (1945, прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Канах, 1946), «Рускае пытанне» (паводле К.Сіманава, 1947), «Сакрэтная місія» (1950), «Забойства на вуліцы Дантэ» (1956).

Маральнасцю, эмацыйная афарбоўкай вулычаецца фільм «Дзевяць дзён аднаго года» (1962, галоўны прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Карлавых Варах, ЧССР). Аўтар дакументальнага фільма «Звычайны фашызм» (1965, спецыяльны вышэйшы прыз журы Міжнароднага кінафестывалю ў Лейпцыгу).

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 2,2 Ромм Михаил Ильич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Mikhail Romm // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Michail Romm // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
  6. (unspecified title) Праверана 5 ліпеня 2019.

ЛітаратураПравіць