Міхаіл Іосіфавіч Луня
Міхаіл Іосіфавіч Луня (2 лютага 1928, в. Пескаўцы Лідскага раёна — 2010) — беларускі настаўнік, Заслужаны настаўнік БССР.
Міхаіл Іосіфавіч Луня | |
---|---|
Род дзейнасці | настаўнік |
Дата нараджэння | 2 лютага 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2010 |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьСкончыў Гродзенскі педагагічны інстытут імя Я. Купалы (1953). У 1953—1962 гадах выкладаў матэматыку ў СШ № 1 г. Ашмяны, у 1962—1969 гадах намеснік дырэктара гэтай школы па вучэбна-выхаваўчай рабоце.
Ганаровае званне «Заслужаны настаўнік БССР» прысвоена ў 1967 годзе. Узнагароджаны медалямі, нагруднымі знакамі[1].
Зноскі
- ↑ Музею СШ № 1 прысвоена званне «Народны» Архівавана 21 жніўня 2016.
Літаратура
правіць- Луня Міхаіл Іосіфавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2018 год / склад. Г. У. Палубінская. — Ашмяны, 2017. — С. 21.
- Луня Міхаіл Іосіфавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 562.