Міхаіл Алелькавіч

князь слуцкі і капыльскі, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Міхаіл Алелькавіч (1425 — 30 жніўня 1481, Кіеў) — князь слуцкі і капыльскі (1455—1481), вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Міхаіл Алелькавіч
 
Нараджэнне 1425
Смерць 30 жніўня 1481
Дынастыя Гедзімінавічы і Род Алелькавічаў
Бацька Алелька Уладзіміравіч
Маці Настасся Васільеўна[d]
Жонка Ганна[d]
Дзеці Сямён Міхайлавіч Слуцкі[d]

Паходзіў з роду Гедзімінавічаў, сын Алелькі Уладзіміравіча, атрымаў пасля смерці бацькі ва ўдзел Слуцкае і Капыльскае княствы. У лістападзе 1470 года Міхаіл Алелькавіч прыбыў[1] у Вялікі Ноўгарад як намеснік вял.кн. літоўскага Казіміра Ягелончыка, але ў сакавіку 1471 года пакінуў Вялікі Ноўгарад, каб пераняць Кіеўскае княства — удзел памерлага брата Сямёна Алелькавіча. Аднак вял.кн. Казімір не аддаў Міхаілу яго отчыны і дзедзіны, быццам яго дзед Уладзімір Альгердавіч «пробѣгал» Кіеў у свой час, калі ад'язджаў да Масквы — княства было пераўтворана ў Кіеўскае ваяводства, першым ваяводам прызначаны М. Гаштольд. Міхаіл Алелькавіч узначаліў апазіцыйныя колы ў ВКЛ, якія хацелі пазбавіць Казіміра Ягелончыка ўлады. У канцы 1470-х Міхаіл Алелькавіч арганізаваў змову супраць вял. кн. літоўскага, падключыў да яе князёў Ф. І. Бельскага, І. Ю. Гальшанскага, І. Глінскага, вёў перамовы з вял.кн. маскоўскім Іванам III і гаспадаром малдаўскім Стэфанам III[2] пра падтрымку. У 1481 г. змоўшчыкі хацелі забіць Казіміра Ягелончыка, а ў выпадку няўдачы планавалі аддзяленне ад ВКЛ усходняй часткі «по Березину» з пратэктаратам над ёю Маскоўскай дзяржавы (Гл.далей: змова князёў ВКЛ). Аднак змова была выкрыта і ў красавіку 1481 года змоўшчыкаў арыштавалі. Міхаіл Алелькавіч быў абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе і пакараны смерцю ў Кіеве. Меў сына Сямёна.


 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Уладзімір
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Алелька
?—1454
 
 
 
 
 
 
 
Іван
 
 
Андрэй
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Сямён
 
 
 
Міхаіл
 
ЕўдакіяФеадосіяБЕЛЬСКІЯГлеб
 
Еўдакія
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
ВасільСоф'яАляксандраСямён
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юрый I
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юрый II
 
Сямён
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юрый III
1559—1586
Сямён-Ян
?—1592
Аляксандр
?—1591
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Соф’я
1585—1617
 


Зноскі

  1. Паводле Іосіфа Волацкага, са світай Міхаіла Алелькавіча ў Вялікі Ноўгарад прыбыў яўрэй Схарыя ад якога пайшла ерась пажыдоўленых, аднак гэта сведачанне пастаўлена на сумніў, у т.л. Д. С. Ліхачовым (Гл: Лихачев Д. С. Движение «жидовствующих»…)
  2. Першая жонка Стэфана III (з 1463) Еўдакія Алелькаўна (пам. 1467) — сястра Міхаіла Алелькавіча.

ЛітаратураПравіць