Міхаіл Аляксандравіч Аніскін

Міхаіл Аляксандравіч Аніскін (нар. 19 лістапада 1922, п. Косціна Возера, Іглінскі раён, Башкірская АССР — 25 чэрвеня 1944, в. Студзёнка, Сенненскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1941).

Міхаіл Аляксандравіч Аніскін
Дата нараджэння 19 лістапада 1922(1922-11-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 чэрвеня 1944(1944-06-25) (21 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Званне лейтэнант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза медаль «Залатая Зорка»
ордэн Леніна

Біяграфія правіць

У Чырвонай Арміі з 1941 года. Скончыў Саратаўскае танкавае вучылішча ў 1943 годзе. На фронце са жніўня 1943 года. Камандзір танка гвардыі лейтэнант вызначыўся пры вызваленні Віцебшчыны.

25 чэрвеня 1944 года ў час разведкі каля в. Студзёнка экіпаж танка выявіў калону праціўніка, якую прыкрывалі самаходная гармата і некалькі пушак. Трапным агнём танкісты знішчылі гармату, у ходзе бою, які працягваўся больш за гадзіну, 60 аўтамашын і больш за 75 салдат і афіцэраў ворага. У гэтым баі Аніскін загінуў.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24 сакавіка 1945 года. Яго імя было прысвоена Пустынкаўскай сярэдняй школе. На месцы гібелі ў в. Студзёнка пастаўлены помнік. Пахаваны ў брацкай магіле ў в. Пустынкі[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.