Міхаіл Аляксандравіч Бакунін

Міхаіл Аляксандравіч Бакунін (1814, сяло Прамухіна, Наватаржоцкі павет, Цвярская губерня, Расійская імперыя1876, Берн, Швейцарыя), расійскі рэвалюцыянер, тэарэтык анархізму, адзін з ідэолагаў рэвалюцыйнага народніцтва.

Міхаіл Аляксандравіч Бакунін
руск.: Михаи́л Алекса́ндрович Баку́нин
Дата нараджэння 30 мая 1814(1814-05-30)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 ліпеня 1876(1876-07-01)[2][1][…] (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Aleksandr Bakunin[d]
Маці Varvara Muravyova[d]
Жонка Antonia Kwiatkowska[d]
Дзеці Maria Bakunin[d] і Giulia Sofia Bakunin[d]
Род дзейнасці філосаф, пісьменнік, палітык, анархіст, рэвалюцыянер
Навуковая сфера філасофія
Альма-матар
Перыяд 18401876
Значныя ідэі анархіст, панславіст, адзін з ідэолагаў народніцтва
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1830-х гадах член кружка М. Ул. Станкевіча. З 1840 за мяжой, удзельнік Рэвалюцыі 1848—1849 (Парыж, Дрэздэн, Прага). У 1849 арыштаваны ў Хемніцы, асуджаны саксонскім судом да пажыццёвага зняволення, потым выдадзены Аўстрыі, дзе таксама асуджаны да пажыццёвага зняволення. У 1851 выдадзены аўстрыйскімі ўладамі Расіі, пасаджаны ў Петрапаўлаўскую, затым у Шлісельбургскую крэпасць, з 1857 у сібірскай ссылцы. У 1861 збег за мяжу, супрацоўнічаў з А. І. Герцэнам і Н. П. Агаровым. Арганізатар тайнага рэвалюцыйнага таварыства «Інтэрнацыянальнае братэрства» (18641865) і «Альянсу сацыялістычнай дэмакратыі» (1868). З 1868 член 1-га Інтэрнацыяналу, выступаў супраць К. Маркса і яго прыхільнікаў, у 1872 выключаны рашэннем Гаагскага кангрэса. Праца Бакуніна «Дзяржаўнасць і анархія» (1873) аказала вялікі ўплыў на развіццё народніцкага руху ў Расіі.

Зноскі

Спасылкі

правіць
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).