Міхаіл Аляксандравіч Зданевіч

Міхаіл Аляксандравіч Зданевіч (нар. 6 красавіка 1943, в. Аркадзія Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі спявак, педагог, Заслужаны артыст Беларусі (1979).

Міхаіл Аляксандравіч Зданевіч
Дата нараджэння 6 красавіка 1943(1943-04-06) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, выкладчык універсітэта
Інструменты голас[d]
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

БіяграфіяПравіць

У 1963 годзе скончыў Брэсцкае музычнае вучылiшча па спецыяльнасці спевы. У 1972 годзе скончыў Беларускую кансерваторыю (клас С. Асколкава).

Творчую дзейнасць пачаў у ансамблі песні і танца Беларускай ваеннай акругi. З 1969 па 1983 год быў салістам Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. З 1983 па 2012 год займаў пасаду загадчыка кафедры опернай падрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

З трупай Вялікага тэатра СССР гастраліраваў у Балгарыi (1976). Выступаў таксама ў Польшчы, Чэхаславакii, Аўстрыі, Швецыі.

Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя Глінкі (1971).

ЛітаратураПравіць

  • Зданевіч Міхаіл Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — С. 37. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.
  • Зданевіч Міхаіл Аляксандравіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск : БелЭН, 2000. Т. 1. С. 441.
  • Зданевич Михаил Александрович // Республика Беларусь: Энциклопедия в 6 т. Т. 3: Герасименко — Картель / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 896 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0382-9 (Т. 3)  — С. 647
  • Ладыгина, А. Музыкально-театральная жизнь Минска второй половины ХХ столетия в восприятии современника / Ариадна Ладыгина. Минск : Четыре четверти, 2007. 444 с.: ил. Из содерж.: Зданевич М. — С. 129, 143, 193, 197, 366.
  • Музычны тэатр Беларусі : 1960—1990 : опернае мастацтва, музычная камедыя і аперэта / Г. Р. Куляшова, Т. Г. Мдывані, Н. А. Юўчанка. Мінск : Беларуская навука, 1996. 470 с. Са зместу: Зданевiч М. — С. 49, 55, 101, 116, 121, 123, 137, 138, 169.