Міхаіл Аляксандравіч Нікольскі

Міхаіл Аляксандравіч Нікольскі (нар. 4 верасня 1935, с. Сількавічы, Барацінскі раён, Калужская вобласць, Расія) — урач-траўматолаг-артапед. Кандыдат медыцынскіх навук (1972), прафесар (1991).

Міхаіл Аляксандравіч Нікольскі
Дата нараджэння 4 верасня 1935(1935-09-04) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, урач
Навуковая сфера артапедыя і траўматалогія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук (1972)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Смаленскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1961).

Працаваў у Новасібірскім медыцынскім інстытуце (1966—1975), Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (1975—2015, прафесар кафедры траўматалогіі, артапедыі і ваенна-палявой хірургіі, у 1984—1992 — загадчык кафедры, з 1981 — дэкан па рабоце з замежнымі студэнтамі, у 1989—1997 — дэкан лячэбнага факультэта, 1997—2001 — прарэктар па вучэбнай рабоце).

Навуковыя інтарэсы: хірургія пашкоджванняў і захворванняў пазваночніка; эндапратэзаванне шыйкі бядра; магнітатэрапія.

Узнагароды правіць

Ордэн Пашаны (2000), нагрудныя знакі «Выдатніку аховы здароўя» (1978), «За выдатныя поспехі ў галіне вышэйшай адукацыі» (1984) і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Исходы костной пластики на телах поясничных позвонков : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / М. А. Никольский. — Новосибирск, 1971.
  • Нікольскі Міхаіл Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 345. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • К позвоночнику на «Вы» : [профессор М. А. Никольский] / Л. Козырева // Беларуская думка. — 2003. — № 7. — С. 155—157.
  • Пионер в хирургии позвоночника в Беларуси / М. М. Дятлов // Вестник Витебского государственного медицинского университета. — 2005. — Т. 4, № 3. — С. 111.
  • Уверенно по жизни: к юбилею М. А. Никольского : 80 лет со дня рождения // Вестник Витебского государственного медицинского университета. — 2015. — Т. 14, № 3. — С. 118—121.
  • Михаил Александрович Никольский // Медвузовец. — Витебск, 2005. — Сентябрь (№ 7). — С. 4.
  • Ответственный за жизнь : [профессор М. А. Никольский] / Т. Кузьмич // Віцебскі рабочы. — 2005. — 3 верасня. — С. 3.

Спасылкі правіць