Міхаіл Аляксеевіч Дзмітрыеў
Міхаіл Аляксеевіч Дзмітрыеў (1832, Пецярбург — 14 (26) мая 1873, Гродна) — этнограф, фалькларыст, педагог. Дырэктар народных вучылішчаў Гродзенскай губерні, стацкі саветнік.
Міхаіл Аляксеевіч Дзмітрыеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1832 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 мая 1873 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | фалькларыст |
Альма-матар |
Жыццяпіс
правіцьСкончыў Галоўны педагагічны інстытут у Пецярбургу. З 1853 настаўнік Навагрудскага дваранскага вучылішча, затым дырэктар Навагрудскай гімназіі. Першы дырэктар Гродзенскай дырэкцыі народных вучылішч (1867—1873). Член Рускага геаграфічнага таварыства. Пахаваны ў Гродна на праваслаўных могілках каля Свята-Марфінскай царквы[1], злева ад яе алтарнай часткі, на вуліцы Іерусалімскай (цяпер вул. Антонава).
Дзейнасць
правіцьДаследаваў матэрыяльную і духоўную культуру сялян Гродзенскай губерні. Збіраць фальклор пачаў у 1850-я гады, М. А. Дзмітрыеў аўтар рукапісу Імператарскай Акадэміі навук «Алфавітны паказальнік асаблівых слоў і казак сялян Навагрудскага павета» (1858). Работа М. А. Дзмітрыева як фалькларыста-збіральніка была даволі плённай, з 1860-х вялікая колькасць артыкулаў з яго матэрыяламі ў друку, яны выходзілі ў рэгіянальных губернскіх ведамасцях, у т. л. і ў Гродзенскіх губернскіх ведамасцях.
Шырока вядомы сталі працы М. А. Дзмітрыева: «Вясельны абрад у вёсках Навагрудскага павета», «Некалькі звестак пра дамашні побыт сялян Паўночна-Заходніх губерняў» (яе якасць і каштоўнасць адзначыў Я. Карскі), «Збор песень, казак, абрадаў і звычаяў сялян Паўночна-Заходняга краю» (Вільня, 1869), «Абрады і звычаі заходне-рускіх сялян», «Вопыт збірання песень і казак сялян Паўночна-Заходняга краю». Казкі, сабраныя Дзмітрыевым, былі ўключаны ў самы аўтарытэтны зборнік народных казак «Рускія народныя казкі» А. М. Афанасьева (напрыклад, № 5, 26, 91, 126, 134).
Частка рукапісаў М. Дзмітрыева зберагаецца ў архіве Рускага геаграфічнага таварыства, бібліятэцы РАН у Санкт-Пецярбургу і ў Цэнтральным гістарычным архіве Літвы (Вільнюс). Асобныя адбіткі артыкулаў Дзмітрыева з Гродзенскіх губернскіх ведамасцей зберагаюцца ў Дзяржаўнай публічнай бібліятэцы імя М. Я. Салтыкова-Шчадрына ў Санкт-Пецярбургу і Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы ў Маскве.
Прызнанне
правіцьЗа навуковую дзейнасць М. Дзмітрыеў узнагароджаны срэбным медалём Рускага Імператарскага геаграфічнага таварыства.
Бібліяграфія
правіць- Несколько сведений о домашнем быте крестьян Северо-Западных губерний // Виленский Вестник. — 1869. — № 8.
- Обряды и обычаи западно-русских крестьян // Гродненские губернские ведомости. — 1867. — № 30-40, 42-43.
- Опыт собрания песень и сказок крестьян Северо-Западного края. — Гродно: Губернская типография, 1868. — 180 с.
- Свадебный обряд в деревнях Новогрудского уезда // Минские Губернские Ведомости. — 1867. — № 9.
- Собрание песень, сказок, обрядов и обычаев крестьян Северо-Западного края. — Вильно, 1869.
Зноскі
Літаратура
правіць- Гродзенскае Панямонне // Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. — Т. 3. — Мінск, 2006. — С. 113.
Спасылкі
правіць- Черепица В. Н. Гродненский православный некрополь (с древнейших времен до наших дней). — Гродно: ГрГУ, 2001.