Міхаіл Аляксеевіч Карпечанка

беларускі пісьменнік

Міхаіл Аляксеевіч Карпе́чанка (14 лістапада 1959, в. Болін12 красавіка 2021, Бялынічы) — беларускі пісьменнік, журналіст, краязнавец.

Міхаіл Аляксеевіч Карпечанка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 14 лістапада 1959(1959-11-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 красавіка 2021(2021-04-12) (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, краязнавец
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў у 1975 годзе Наваельненскую сярэднюю школу, у 1978 годзе Барысаўскае ПТВ № 62 будаўнікоў, у 1985 годзе філфак БДУ. У 1999 годзе праходзіў стажыроўку ў Еўрапейскім інстытуце журналістыкі ў Лінчэпінгу (Швецыя). Працаваў на новабудоўлях гарадоў Маладзечна і Мінска, карэспандэнтам рэдакцыі Чэрыкаўскай раённай газеты.

Сябра Саюза журналістаў Беларусі. Старшыня рады грамадскага аб’яднання «Бялыніцкае краязнаўчае таварыства».

Жыў у Бялынічах.

Памёр 14 красавіка 2021 года[1].

Творчасць правіць

У друку выступае з 1980 г. Першыя творы змясціў на старонках Краснапольскай раённай газеты «Чырвоны сцяг», у газетах «Беларускі універсітэт», «Чырвоая змена», часопісах «Маладосць», «Падарожнік», і іншых перыядычных выданнях Беларусі. Зараз працуе намеснікам рэдактара бялыніцкай райгазеты «Зара над Друццю».

Аўтар п’ес: «Канвеер» (пастаўлена ў 1995 г.; тэатральная студыя «Валянцін» Магілёўскага гарадскога цэнтру адпачынку і вольнага часу; рэжысёр Валянцін Ермаловіч), «Першы пацалунак» (1998, там жа), «На парозе блакітнай вясны» (1998, там жа), «…І ёй захацелася жыць…» (1998, там жа), «Дачка волі» (2001, там жа), «Дождж для дваіх» і іншых; прыпавесці «Перуноў Дуб з Крывяліцкага бору», апавяданняў і нарысаў, гумарэсак, прыкладам, «Апошні стрэл Забалоцкага», «Дэзерцір», «Круг маны», «Па той бок Балтыкі», «Аб чым шуміць кавыль — трава?…», «На скрыжаванні болю і надзеі», іншых публіцыстычных, краязнаўчых артыкулаў.

Выдаў зборнік п’ес «Дачка волі» ("Бібліятэчка часопіса «Маладосць», 2001), краязнаўчых нарысаў «Галоўчын» («Пейто», Мн., 2001), кнігу «Вочы гісторыі» (Магілёў, 2002), з’яўляецца складальнікам і рэдактарам кнігі «Гукі мінуўшчыны», адным з аўтараў паэтычнага зборніка сяброў літаратурнага аб’яднання «Узлёт» Белдзяржуніверсітэта «Вусны» («Юнацтва», Мн., 1986) . Падрыхтаваў да друку кнігу нарысаў «На скрыжаванні болю і надзеі».

Узнагароды правіць

Лаўрэат спецыяльнай прэміі Бялыніцкага райвыканкама імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі, прэміі Магілеўскага аблвыканкама «Чалавек года-2010», узнагароджаны ганаровым знакам «Выдатнік друку Беларусі».

Бібліяграфія правіць

  • Карпечанка М. Дачка волі. — Мінск: Маладосць. — 2001
  • Лабаноўскі Л. Непераможная Рагнеда // Чырвоны сцяг. — 2002. — 20 сак. — С. 3.
  • Карпечанка, М. Кінасцэнарыст Оскар Курганаў: [аб вядомым журналісце і пісьменніку, які нарадзіўся ў 1907 годзе ў Бялынічах] / Міхась Карпечанка // Зара над Друццю. — 2013. — 6 ліпеня. — С. 3.
  • Лабаноўскі Л. Землякі: гісторыя Краснапольшчыны ў асобах. — Мазыр, 2004. — С. 246—251.
  • Шаладонаў, І. У засені шчырага слова: [агляд аповесці «Дэзерцір» М. Карпечанкі] / Ігар Шаладонаў // Полымя. — 2013. — № 10. — С. 136—147.

Творы правіць

  • Карпечанка, М. Дэзерцір: [аповесць] / Міхась Карпечанка // Маладосць. — 2012. — № 2. — С. 36—69.
  • Карпечанка, М. Святая прастата: [урывак з апавядання] / Міхась Карпечанка // Зара над Друццю. — 2013. — 24 красав. — С. 6.
  • Карпечанка, М. На трэцім годзе бяды: [урывак з апавядання] / Міхась Карпечанка // Зара над Друццю. — 2013. — 22 мая. — С. 6.
  • Карпечанка, М. Нярускі: [апавяданне] / Міхась Карпечанка // Маладосць. — 2013. — № 6. — С. 41—51.
  • Міхась Карпечанка: [успаміны] // Скрозь «Маладосць»: Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру / уклад. Святлана Дзянісава. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда», 2013.- С.127-129.

Зноскі

Спасылкі правіць