Міхаіл Андрэевіч Абаленскі
Міхаіл Андрэевіч Абаленскі (02 (14) студзеня 1805, Масква — 12 (24) студзеня 1873, Санкт-Пецярбург) — расійскі гісторык, археограф. Служыў у войску, у 1831—1833 гг. у адміністрацыі Царства Польскага, з 1833 г. у Маскоўскім галоўным архіве Міністэрства замежных спраў (з 1840 г. дырэктар). Сабраў і выдаў шмат крыніц па гісторыі Расіі, пераважна XVI—XVII стст. У «Зборніку князя Абаленскага» («Сборник князя Оболенского», Масква, выпускі 1 — 12, 1838—1859) змешчаны дакументы па абранні вялікага князя ВКЛ Жыгімонта Старога каралём Польшчы (1506 г.), матэрыялы пасольстваў ВКЛ у Маскву 1556 і 1576 гадоў, інструкцыя Жыгімонта III Л.Сапегу як паслу ў Маскву ў 1600 г., матэрыялы расійскага пасольства ў Рэч Паспалітую ў 1605 г. і пасольстваў Рэчы Паспалітай у Расію 1608 і 1615 гадоў, дакументы пра дзейнасць самазванцаў у Расіі і інш. У зборніку «Замежныя творы і акты, якія адносяцца да Расіі» («Иностранные сочинения и акты, относящиеся до России», Масква, Выпуск 1 — 4, 1847—1848) апублікаваў ліст вялікага гетмана ВКЛ М.Радзівіла Рудога і іншыя дакументы пра бітву бітву на Уле 1564 г., польскі дзённік ваеннага паходу 1609 на Смаленск, матэрыялы пра Смутны час у Расіі і інш. Удзельнічаў у выданні «Кнігі пасольскай Метрыкі Вялікага княства Літоўскага…» (т. 1—2, 1843), кніга «Ярлык хана Залатой Арды Тахтамыша да польскага караля Ягайлы 1392—1399» («Ярлык хана золотой орды Тохтамыша к Польско-му королю Ягайлу 1392—1399», Казань, 1850; тэкст арыгінала, старажытна-беларускі пераклад). Выдаў «Супрасльскі рукапіс, які ўтрымлівае Наўгародскі і Кіеўскі скарочаныя летапісы» («Супрасльская рукопись, содержащая Новгородскую и Киевскую сокращенные летописи», Масква, 1836), «Летапісец Пераяслаўля Суздальскага» («Летописец Переяславля Суздальского», Масква, 1851), «Новы летапісец, складзены ў цараванне Міхаіла Фёдаравіча» («Новый летописец, составленный в царствование Михаила Федоровича», Масква, 1853) і інш. Член шматлікіх навуковых таварыстваў, у т.л. Віленскай археалагічнай камісіі.
Міхаіл Андрэевіч Абаленскі | |
---|---|
Род дзейнасці | гісторык, архівіст |
Дата нараджэння | 2 (14) студзеня 1806 ці 1805[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 (24) студзеня 1873[3] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Q12134954? |
Маці | Q112605205? |
Жонка | Alexandra Alexeevna Mazurina[d] |
Дзеці | Anna Mikhailovna Obolenskaya[d] |
Месца працы | |
Член у | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Працы
правіць- Оболенский, М. Исследования и заметки по русским и славянским древностям. — СПб., 1875.
Зноскі
- ↑ Michail Andreevič Obolenskij // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ M. A. Obolenskij // opac.vatlib.it
- ↑ Исаев Ю. Н. Чувашская энциклопедия — Чувашское книжное издательство, 2006. — С. 2567. — 2567 с. — ISBN 978-5-7670-1471-2
Літаратура
правіць- Костомаров, Н. Князь М. А. Оболенский // Русский архив. — 1873. — № 2. — С.
- Пазднякоў, В. Абаленскі Міхаіл Андрэевіч / Валерый Пазднякоў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 тамах / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]; Навуковыя кансультанты: Я. К. Анішчанка [і інш.]. Том 1: А — К. — 2-е выданне. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — С.196.
Спасылкі
правіць- Профіль Міхаіла Андрэевіча Абаленскага на афіцыйным сайце РАН