Міхаіл Трафімавіч Анішчык

(Пасля перасылкі з Міхаіл Анішчык)

Міхаіл Трафімавіч Анішчык (16 кастрычніка 1905, в. Була, Івацэвіцкі раён — 8 лютага 1973) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі[1].

Міхаіл Трафімавіч Анішчык
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 16 кастрычніка 1905(1905-10-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лютага 1973(1973-02-08) (67 гадоў)
Месца працы
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

Член КПСС з 1925 г. З 1926 г. у Беларускай сялянска-рабочай грамадзе. У 1929 г. сакратар Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ. У 1934 г. сакратар Слонімскага акруговага камітэта КПЗБ. За рэвалюцыйную дзейнасць тройчы заключаны ў турму[1]. У 1939 падчас уз'яднання Заходняй Беларусі Чырвонай Арміяй ствараў атрады рабочай гвардыі. Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР старшыня Слонімскага гарвыканкама. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Чырвонай Арміі, з чэрвеня 1943 г. ў тыле ворага, памочнік упаўнаважанага ЦК КП(б)Б і Беларускага штаба партызанскага руху па Баранавіцкай вобласці, кіраўнік Слонімскага межрайпартцэнтра КП(б)Б, рэдактар ​​яго падпольнага органа — газеты «Вольная праца»[1]. Пасля вайны на партыйнай і савецкай рабоце. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 19551963 гг[1].

Зноскі

  1. а б в г Анищик Михаил Трофимович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с.

Літаратура правіць