Міхаіл Аркадзевіч Фейман
Міхаіл Аркадзевіч Фейман (3 красавіка 1951[1], Магілёў, БССР, СССР — 12 лютага 2024[2]) — беларускі баскетбольны трэнер. Заслужаны трэнер Беларусі, трохразовы чэмпіён краіны, сярэбраны і бронзавы прызёр нацыянальнай першасці, двухразовы ўладальнік Кубка, шэсць раз браў удзел у «Матчы зорак»[3].
Нарадзіўся |
3 красавіка 1951 |
||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Памёр | 12 лютага 2024 (72 гады) | ||||||
Грамадзянства | |||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
|
З 2010 па 2011 год быў трэнерам беларускай нацыянальнай каманды.
Кар’ера баскетбаліста
правіцьУ якасці баскетбаліста выступаў у чэмпіянаце СССР за наступныя клубы:
- 1970—1971 — РТІ (Мінск)
- 1976—1981 — Лакаматыў / Сож (Гомель)
У чэмпіянаце БССР выступаў за каманду Інстытута фізічнай культуры.
Кар’ера трэнера
правіцьПрацаваў дзіцячым трэнерам у мінскай СДзЮШАР № 10. Пасля працаваў з мужчынскімі клубамі ў чэмпіянаце Беларусі.
Быў галоўным трэнерам наступных клубаў:
Сезон | Клуб | Ліга | Чэмпіянат Беларусі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|
1998-99 | РШВСМ-РВАР | Вышэйшая ліга | 10 | ||
1999-00 | РШВСМ-БДПА | Вышэйшая ліга | 7 | ||
2000-01 | РШВСМ-БДПА | Вышэйшая ліга | 5 | Групавы этап | |
2002-03 | РШВСМ | Першая ліга | 1 | 7-е месца | |
2003-04 | РШВСМ | Вышэйшая ліга | Бронзавы прызёр | Бронзавы прызёр | |
2004-05 | Віталюр | Вышэйшая ліга | Чэмпіён | Бронзавы прызёр | |
2005-06 | Віталюр | Вышэйшая ліга | Чэмпіён | Пераможца | Пакінуў каманду падчас сезону ў лютым 2006 г. |
2006-07 | Гродна-93 | Вышэйшая ліга | Сярэбраны прызёр | Бронзавы прызёр | |
2007-08 | Віталюр | Вышэйшая ліга | Чэмпіён | Фіналіст | |
2008-09 | Віталюр | Вышэйшая ліга | Сярэбраны прызёр | Пераможца | |
2010-11 | Віталюр-РДВАР | Вышэйшая ліга | 7 | Прыйшоў у каманду падчас сезону ў лютым 2011 г. |
У 2010—2011 гадах узначальваў мужчынскую зборную Беларусі. Таксама ў розныя гады працаваў са зборнымі малодшых узростаў.
Двойчы (2007, 2008) прызнаваўся лепшым баскетбольным трэнерам года Беларусі[4].
Зноскі
- ↑ Поздравляем Михаила Аркадьевича Феймана с юбилеем!
- ↑ БФБ ВЫРАЖАЕТ СОБОЛЕЗНОВАНИЯ СЕМЬЕ МИХАИЛА ФЕЙМАНА
- ↑ Открытый урок по баскетболу Архівавана 24 кастрычніка 2021.
- ↑ Лауреат года. Михаил Фейман — либеральный диктатор(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2022. Праверана 11 сакавіка 2022.