Міхаіл Віктаравіч Бабіч

(Пасля перасылкі з Міхаіл Бабіч)

Міхаіл Віктаравіч Бабіч (28 мая 1969, Разань, СССР) — расійскі дзяржаўны дзеяч. Паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Прыволжскай федэральнай акрузе (2011—2018). Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь з 24 жніўня 2018 года па 30 красавіка 2019 года.

Міхаіл Віктаравіч Бабіч
Сцяг7-ы Надзвычайны і паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Сцяг
24 жніўня 2018 — 30 красавіка 2019
Папярэднік Аляксандр Сурыкаў
Пераемнік Дзмітрый Мезенцаў
Сцяг Паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Прыволжскай федэральнай акрузе
15 снежня 2011 — 24 жніўня 2018
Прэзідэнт Уладзімір Пуцін
Папярэднік Рыгор Рапота
Пераемнік Ігар Анатольевіч Камароў
Сцяг Старшыня Урада Чачэнскай рэспублікі
13 лістапада 2002 — 8 лютага 2003
Папярэднік Станіслаў Ільясаў
Пераемнік Анатоль Папоў
Нараджэнне 28 мая 1969(1969-05-28) (54 гады)
Жонка жанаты
Дзеці трое дзяцей
Партыя Адзіная Расія
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Класны чын:

Сапраўдны дзяржаўны саветнік
Расійскай Федэрацыі 1 класа
Дзейнасць палітык, эканаміст, дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі
Ваенная служба
Гады службы 1986—1995
Прыналежнасць  СССР (1986—1991)
 Расія (1991—1995)
Род войскаў
Званне

Палкоўнік
Палкоўнік
ПДВ запасу
Узнагароды
Сайт pfo.gov.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

З 1986 года па 1995 год праходзіў вайсковую службу ў ПДВ і войсках КДБ СССР. У 1990 годзе скончыў Разанскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча сувязі. З 1995 да 1998 года кіраваў ЗАТ «Карпарацыя „Антэй“» у Маскве. У 1998 годзе скончыў юрыдычны факультэт Маскоўскага інстытута эканомікі, менеджменту і права. З 1998 года па 1999 год — першы віцэ-прэзідэнт кампаніі «Росмясомолторг».

У 1999 годзе перайшоў на дзяржаўную службу. З 1999 года па студзень 2000 года з’яўляўся першым намеснікам генеральнага дырэктара ДУП «Федэральнае агенцтва па рэгуляванні харчовага рынку» пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Расійскай Федэрацыі. У 2000 годзе скончыў Дзяржаўную акадэмію кіравання па спецыяльнасці «фінансавы менеджмент».

З 2000 па 2001 год — першы намеснік старшыні Урада Маскоўскай вобласці. З 2001 года — першы намеснік главы адміністрацыі Іванаўскай вобласці і глава прадстаўніцтва вобласці ў Маскве і працаваў на гэтай пасадзе да 2002 года. З лістапада 2002 года па люты 2003 года — старшыня Урада Чачэнскай Рэспублікі. У 2003 годзе прызначаны памочнікам міністра эканамічнага развіцця і гандлю Расійскай Федэрацыі.

7 снежня 2003 года быў абраны дэпутатам Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі чацвёртага склікання па Кінешамской аднамандатнай выбарчай акрузе № 81 (Іванаўская вобласць). У 2005 годзе скончыў факультэт перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі.

2 снежня 2007 года зноў быў абраны дэпутатам Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі пятага склікання па спісе партыі «Адзіная Расія» (Уладзімірская рэгіянальная група). У Дзяржаўнай думе з’яўляўся намеснікам старшыні Камітэта па абароне і членам Камісіі па разглядзе расходаў федэральнага бюджэту, накіраваных на забеспячэнне абароны і дзяржаўнай бяспекі Расійскай Федэрацыі.

4 снежня 2011 года быў абраны дэпутатам Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі шостага склікання па спісе партыі «Адзіная Расія» (Уладзімірская рэгіянальная група). 15 снежня 2011 года Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі № 1626 прызначаны Паўнамоцным Прадстаўніком Прэзідэнта ў Прыволжскай федэральнай акрузе[1]. 29 снежня 2011 года Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі № 1709 прызначаны Старшынёй Дзяржаўнай камісіі па хімічным раззбраенні. З 19 студзеня 2012 года з’яўляецца сапраўдным дзяржаўным саветнікам Расійскай Федэрацыі 1 класа.

Пасля звальнення 28 ліпеня 2016 года пасла Расіі ва Украіне Міхаіла Зурабава, у расійскай прэсе прэтэндэнтам на гэту пасаду быў названы Міхаіл Бабіч, што было публічна пацверджана прэс-сакратаром прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Дзмітрыем Пясковым. Былі праведзены папярэднія працэдуры ўзгаднення профільнымі камітэтамі ніжняй і верхняй палаты парламента. Дэпутаты Дзярждумы РФ узгаднілі кандыдатуру паўпрэда прэзідэнта РФ у Прыволжскай федэральнай акрузе Міхаіла Бабіча на прызначэнне паслом ва Украіне. Адпаведнае рашэнне было прынята на пасяджэнні камітэта па міжнародных справах 29 ліпеня 2016 года.

У сваю чаргу ўкраінская экспертная супольнасць выказала шэраг прычын, па якіх Міхаілу Бабічу можа быць адмоўлена ўкраінскім МЗС у атрыманні агрэмана. Адна з іх складалася ў тым, што быўшы членам Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі, Міхаіл Бабіч у 2014 годзе браў удзел у рашэнні аб анексіі Крыма. Акрамя таго, украінскія палітолагі адзначалі тое, што Міхаіл Бабіч «раней быў ваенным дэсантнікам, у час Чачэнскай вайны кіраваў урадам рэспублікі, працаваў у ФСБ». Эксперты ў Кіеве заяўлялі, што "Бабіч, біяграфія якога звязана з савецкім КДБ і расійскім ФСБ, закліканы стаць «паслом вайны», з’яўляецца «прафесійным дыверсантам» і «класічным кандыдатам Крамля для ўзаемадзеяння з сепаратыстамі ў Данбасе для арганізацыі сілавых аперацый». Усе гэтыя «дэталі», па іх меркаванні, «маглі стаць безумоўнай прычынай адмовы ў агрэмане». Гучалі і меркаванні пра тое, што «ўкраінскі бок жорстка абмежаваны ў сваёй дзейнасці ў Расіі і няма неабходнасці ў знаходжанні на тэрыторыі Украіны расійскага пасла. Досыць проста часова паверанага». 4 жніўня 2016 года Кіеў адмовіўся ўзгадніць кандыдатуру Міхаіла Бабіча на пасаду пасла Расіі ва Украіне. Намеснік главы ўкраінскага МЗС Алена Зяркаль заявіла, што па іх ініцыятыве пытанне ў прынцыпе не будзе абмяркоўвацца. Прэс-сакратар Прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў у сваю чаргу заявіў, што Расія па-ранейшаму выступае за прызначэнне новага главы дыпмісіі.

Пасол Расіі ў Беларусі правіць

24 жніўня 2018 года прызначаны паслом Расіі ў Беларусі[2][3].

У канцы 2018 года адбылося рэзкае абвастрэнне беларуска-расійскіх адносін на фоне вакол падатковага манеўру Расіі, заявы расійскіх уладаў былі ўспрыняты ў Беларусі як пагроза суверэнітэту.

14 сакавіка 2019 года ў інтэрв’ю РІА Навіны Міхаіл Бабіч заявіў, што Расія гатова пры неабходнасці дапамагчы Беларусі абараніць яе суверэнітэт у выпадку адпаведных пагроз з боку Захаду, аналагічных «каляровых» рэвалюцый і дзяржпераваротаў, але «калі гэта намёкі на Расію, то гэта зусім не па-партнёрску». Таксама ён адзначыў, што Масква не прапаноўвала Беларусі ўступіць у склад Расіі, і заклікаў беларускі бок вызначыцца з прыярытэтным фарматам развіцця інтэграцыі, дадаўшы, што трэба выконваць гэтыя дамоўленасці, а не абменьвацца папрокамі ў эканамічнай сферы[4].

15 сакавіка 2019 года прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз пракаментаваў інтэрв’ю пасла Расіі, назваўшы яго «рахункаводам альбо бухгалтарам, які падае надзеі» і парэкамендаваўшы больш часу прысвяціць таму, каб паглыбіцца ў спецыфіку краіны знаходжання, пазнаёміцца з яе гісторыяй і праявіць крыху павагі, бо за кароткі час працы ў Беларусі ён проста «не зразумеў розніцы паміж федэральнай акругай і незалежнай дзяржавай»[5]. Статс-сакратар, намеснік кіраўніка МЗС РФ Рыгор Карасін у адказ заявіў, што ў Маскве чакаюць большай павагі ў адносінах да расійскага пасла[6].

Паводле некаторых крыніц, беларускім дзяржаўным СМІ забаранілі 18 сакавіка прыходзіць на прэс-канферэнцыю пасла Расіі, якая была прысвечана пяцігоддзю анексіі Крыма Расіяй. Акрамя таго ім было забаронена пісаць пра інтэрв’ю Бабіча агенцтву РІА Навіны ад 14 сакавіка[7]. Рэдакцыі беларускіх недзяржаўных СМІ прынялі рашэнне ўстрымацца ад удзелу ў прэс-канферэнцыі, заяву аб гэтым падпісалі галоўныя рэдактары ​​TUT.BY Марына Золатава, ​​«Еўрапейскага радыё для Беларусі» Павел Свярдлоў, ​​БелаПАН Ірына Леўшына, «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч і «Народнай Волі» Іосіф Сярэдзіч[8].

19 красавіка 2019 года ў штогадовым пасланні да беларускага народа і парламента Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне дэпутаткі Ганны Канапацкай, якая спаслалася на пасла Расіі і сказала, што РФ знізіла цану на атамную электрастанцыю на 3 мільярды, паведаміў, што кошт будаўніцтва Беларускай АЭС складзе менш за 7 мільярдаў долараў, а расійскі пасол «ня ўмее лічыць і шкодзіць Расіі». У адказ Бабіч заявіў, што ўсё сказанае Аляксандрам Лукашэнкам наконт зніжэння кошту будаўніцтва АЭС «не мае пад сабой ні найменшых падстаў», а яго самога «чарговы раз увялі ў зман»[9]. Міністэрства замежных спраў Беларусі пракаментавала выказванні пасла Расіі наступным чынам[10]:

  ... Усё сказанае намі раней цалкам пацвярджаецца. Спадар Пасол абсалютна не бачыць ніякай розніцы паміж расійскай федэральнай акругай, дзе, як нам расказвалі, ён любіў раздаваць павучанні налева і направа, і незалежнай дзяржавай. Хаця ў Пасланні Прэзідэнт Беларусі абсалютна выразна і ясна выказаўся наконт незалежнасці нашай дзяржавы і скептычнага, мякка кажучы, стаўлення да нашай шматвяковай гісторыі з боку асобных іншаземных палітыкаў.

... На працягу доўгага часу шэраг знешніх сіл беспаспяхова спрабавалі разбурыць цесныя і сяброўскія адносіны двух братэрскіх народаў. Дык вось: тое, што не ўдалося гэтым знешнім сілам цягам некалькіх апошніх дзесяцігоддзяў, паспяхова і эфектыўна ўдаецца спадару Бабічу літаральна за некалькі месяцаў.

 

30 красавіка 2019 года Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін вызваліў Міхаіла Бабіча ад абавязкаў Пасла Расіі ў Беларусі, а таксама ад пасады спецыяльнага прадстаўніка Прэзідэнта Расіі па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь[11].

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 15 снежня 2011 года № 1629
  2. Указ Президента Российской Федерации от 24.08.2018 № 495 «О Чрезвычайном и Полномочном После Российской Федерации в Республике Белоруссия»
  3. Указ Президента Российской Федерации от 24.08.2018 № 496 «О специальном представителе Президента Российской Федерации по развитию торгово-экономического сотрудничества с Республикой Белоруссия»
  4. Бабіч пра словы наконт пагрозы суверэнітэту Беларусі: Калі гэта намёкі на Расію, то гэта зусім не па-партнёрску
  5. МЗС: Бабіч не разумее розніцы паміж федэральнай акругай і незалежнай дзяржавай
  6. МЗС Расіі: Мы маем права разлічваць на больш паважлівае стаўленне да пасла Бабіча
  7. «Спутнік»: Дзяржаўныя СМІ не акрэдытоўваюцца на прэс-канферэнцыю Бабіча. Таксама і некаторыя незалежныя
  8. «Наша Ніва», Tut.by, БелаПАН, «Народная Воля» і «Еўрарадыё» вырашылі не ўдзельнічаць у прэс-канферэнцыі Бабіча
  9. Пасол Расеі Бабіч: Лукашэнку «чарговы раз увялі ў зман»
  10. МЗС: Бабічу эфэктыўна ўдаецца разбураць цесныя і сяброўскія адносіны двух братэрскіх народаў
  11. Дмитрий Мезенцев назначен Послом России в Белоруссии

Спасылкі правіць