Міхаіл Барысавіч Кандраценка

Міхаіл Барысавіч Кандраценка (1 мая 1924, в. Трыніўкі, Віцебскі раён, Віцебская вобласць — 2004) — машыніст, Герой Сацыялістычнай Працы.

Міхаіл Барысавіч Кандраценка
Род дзейнасці кіроўца
Дата нараджэння 1 мая 1924(1924-05-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 2004
Грамадзянства
Партыя
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Славы III ступені медаль «За адвагу»

Біяграфія правіць

34 гады адпрацаваў на ўчастку «20 гадоў Кастрычніка» торфапрадпрыемства «Дабееўскі Мох», з іх 22 года — машыністам торфаздабыўнай машыны. Адрозніваўся высокім прафесійным майстэрствам, дысцыплінаванасцю, непрымірымасцю да праяў безгаспадарлівасці.

У 1964 годзе ён быў прыняты ў члены КПСС.

Значнымі працоўнымі дасягненнямі праславіўся Міхаіл Барысавіч на працягу трох пяцігодак. За гады 8-й пяцігодкі, у прыватнасці, ён пры плане 28,9 тыс., здабыў 33 тыс. тон торфу і зэканоміў 15 тыс. кілават гадзін электраэнергіі. За працоўную доблесць у 8-й пяцігодцы былому воіну-франтавіку Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 красавіка 1971 года прысвоена высокае званне Героя Сацыялістычнай Працы

Узнагароды правіць

Літаратура правіць

  • Герой войны и труда // Память: историко-документальная хроника Шумилинского района / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]; худож. А. Н. Хилькевич. — Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1985. — С. 506.
  • Кондратенко Михаил Борисович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 255.
  • Кондратенко Михаил Борисович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост. И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 126.