Міхаіл Васілевіч Афанасьеў

беларускі футбаліст

Міхаіл Афанасьеў (нар. 4 лістапада 1986, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Міхаіл Афанасьеў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Міхаіл Васілевіч Афанасьеў
Нарадзіўся 4 лістапада 1986(1986-11-04)[1][2] (37 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
 Расія
 Казахстан
Рост 174 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда-БелАЗ
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2001 Беларусь Змена (Мінск) 6 (0)
2002—2004 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 23 (5)
2005—2007 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск) 70 (9)
2008—2009 Расія Амкар (Перм) 19 (2)
2010 Расія Кубань (Краснадар) 7 (0)
2010 Расія Салют (Белгарад) 19 (0)
2011—2012 Беларусь Дынама (Мінск) 53 (6)
2013 Беларусь Гомель 29 (3)
2014 Казахстан Атырау 27 (0)
2015 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 17 (2)
2016 Беларусь Белшына (Бабруйск) 9 (2)
2016—2017 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 38 (5)
2018—2019 Расія Факел (Варонеж) 44 (5)
2019 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 10 (0)
2020—2021 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 35 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2009 Беларусь Беларусь (да 21) 46 (11)
Трэнерская кар’ера
2022— Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) трэнер
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец мінскай школы «Змена», гуляў за БАТЭ і МТЗ-РІПА. У 2008 годзе перайшоў у пермскі «Амкар», пасля гуляў за «Кубань» і «Салют».

У лютым 2011 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з мінскім «Дынама». У снежні 2012 года пакінуў «Дынама» ў статусе свабоднага агента, а ў лютым 2013 года стаў іграком «Гомеля»[3]. У «Гомелі» трывала выступаў у аснове, звычайна на пазіцыі правага паўабаронцы.

Па заканчэнні сезона 2013 пакінуў «Гомель» і ў студзені 2014 года падпісаў кантракт з казахстанскім клубам «Атырау». У сакавіку 2014 года атрымаў грамадзянства Казахстана, дзякуючы чаму перастаў лічыцца легіянерам у мясцовым чэмпіянаце[4]. У студзені 2015 года пакінуў «Атырау» па заканчэнні кантракта[5] і неўзабаве падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[6].

Пачатак сезона 2015 быў вымушаны прапусціць з-за траўмы, вярнуўся на поле ў канцы мая. Пасля вяртання стаў асноўным правым паўабаронцам каманды, аднак па заканчэнні сезона кантракт з іграком было вырашана не падаўжаць, і ў лістападзе 2015 года Афанасьеў пакінуў Салігорск[7].

У студзені 2016 года далучыўся да складу «Белшыны»[8]. У бабруйскім клубе стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі флангавага абаронцы. У чэрвені 2016 года разарваў кантракт з «Белшынай»[9] і неўзабаве далучыўся да складу «Тарпеда-БелАЗ»[10]. У складзе жодзінскага клуба стаў асноўным правым паўабаронцам, у другой палове сезона 2016 забіў 5 галоў у чэмпіянаце Беларусі, гуляў у Лізе Еўропы. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з «аўтазаводцамі»[11]. У сезоне 2017 засаваўся іграком асновы, аднак па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[12].

У лютым 2018 года стаў іграком варонежскага «Факела»[13]. Пакінуў каманду пасля сезона 2018/19 у ліпені 2019 года і стаў трэніраацца з «Іслаччу», а неўзабаве падпісаў кантракт з гэтым клубам[14]. Спачатку гуляў у стартавым складзе каманды, пазней стаў выхадзіць на замену. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[15].

У студзені 2020 года зноў стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[16]. Пачынаў сезон 2020 у стартавым складзе жодзінцаў, пасля пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[17]. У сезоне 2021 стаў радзей з’яўляцца на полі, выкарыстоўваўся як ігрок ратацыі.

У пачатку 2022 года завяршыў кар’еру і перайшоў пасаду трэнера-адміністратара ў жодзінскім клубе[18][19]. У снежні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[20].

Міжнародная кар’ера правіць

Быў капітанам моладзевай зборнай Беларусі. З’яўляецца рэкардсменам моладзевай зборнай па колькасці праведзеных матчаў і забітых галоў.

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Mikhail Afanasjev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mikhail Afanasyev // FBref.com
  3. Футбол. Михаил Афанасьев подписал контракт с "Гомелем" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (2 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2013.
  4. Рудик, Афанасьев и Пархачев приняли казахстанское гражданство (руск.). football.by (12 сакавіка 2014). Праверана 8 лютага 2024.
  5. Афанасьев и Пласконный покинули «Атырау» (руск.). by.tribuna.com.
  6. Михаил Афанасьев подписал контракт с "Шахтером" (руск.). football.by (23 студзеня 2015). Праверана 8 лютага 2024.
  7. Футбол. Афанасьев, Чович и Мартынюк покинули солигорский "Шахтер" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (23 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  8. Матвеенко, Булыга, Комаровский, Хачатурян и еще пять игроков подписали контракты с "Белшиной" (руск.). football.by (29 студзеня 2016). Праверана 8 лютага 2024.
  9. Афанасьев, Комаровский и Хачатурян покинули "Белшину" (руск.)(недаступная спасылка). football.by (6 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2024. Праверана 8 лютага 2024.
  10. Хачатурян, Афанасьев, Луцевич и Загинайлов близки к переходу в «Торпедо-БелАЗ» (руск.). by.tribuna.com.
  11. Рекиш, Хачатурян и Афанасьев продлили контракты с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (4 студзеня 2017). Праверана 8 лютага 2024.
  12. Девять футболистов покинули "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (29 лістапада 2017). Праверана 8 лютага 2024.
  13. Афанасьев стал одноклубником Рекиша в "Факеле" (руск.). football.by (22 лютага 2018). Праверана 8 лютага 2024.
  14. Афанасьев подписал контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (13 ліпеня 2019). Праверана 8 лютага 2024.
  15. Футбол. Лайонел Адамс, Кирилл Сидоренко, Михаил Афанасьев и Дмитрий Рекиш покинули "Ислочь" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (6 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2019. Праверана 13 снежня 2019.
  16. Афанасьев вернулся в "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (9 студзеня 2020). Праверана 8 лютага 2024.
  17. Михаил Афанасьев продлил контракт с Торпедо-БелАЗ (руск.)(недаступная спасылка). sportarena.by. Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2024.
  18. Коломыц и Афанасьев вошли в тренерский штаб Молоша в "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (1 лютага 2022). Праверана 8 лютага 2024.
  19. Футбол. Михаил Афанасьев завершил игровую карьеру (руск.)(недаступная спасылка). athletes.by (22 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2023.
  20. Александр Глеб, Владимир Бушма, Павел Рыбак и другие получили тренерскую лицензию "В" (руск.). football.by (14 снежня 2023). Праверана 8 лютага 2024.