Міхаіл Васілевіч Вадап’янаў

Міхаіл Васілевіч Вадап’янаў (руск.: Михаи́л Васи́льевич Водопья́нов; 6(18).11.1899, с. Вялікія Студзёнкі, цяпер частка г. Ліпецка — 11 жніўня 1980) — савецкі лётчык, адзін з першых Герояў Савецкага Саюза (20.04.1934), генерал-маёр авіяцыі (1943). Член КПСС з 1934.

Міхаіл Васілевіч Вадап’янаў
руск.: Михаил Васильевич Водопьянов
Дата нараджэння 18 лістапада 1899(1899-11-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 жніўня 1980(1980-08-11) (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы
Званне генерал-маёр і генерал-маёр авіяцыі[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені медаль «За баявыя заслугі» медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і селяніна. У лютым 1918 года добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію, служыў шафёрам-матарыстам, затым бортмеханікам і пілотам ў авіяцыі. Пасля Грамадзянскай вайны лётаў на самалётах па трасах Масква — Іркуцк, Масква — Ленінград, першым адкрыў паветраную лінію на в. Сахалін. Скончыў ваенна-авіяцыйную школу лётчыкаў (1929). У сакавіку — красавіку 1934 года ўдзельнічаў у выратаванні экіпажа ледакола «Чэлюскін», за што быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. У 1937 годзе ўдзельнічаў у паветранай экспедыцыі на Паўночны полюс. У час Вялікай Айчыннай вайны камандаваў авіядывізіі. З 1946 года ў адстаўцы. Аўтар рамана «Кірэевы» (1956), аповесцяў, апавяданняў, аўтабіяграфічнай кнігі «Палярны лётчык» (1952) і кнігі «Валерый Чкалаў» (1954). Узнагароджаны 4 ордэнамі Леніна, 4 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені і медалямі.

Літаратура правіць