Міхаіл Васілевіч Гарбачоў
Міхаіл Васілевіч Гарбачо́ў[2] (24 сакавіка 1921, в. Бесцвіна, Сенненскі раён — 7 сакавіка 1981[2]) — рускі савецкі перакладчык. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1971)[3][2].
Міхаіл Васілевіч Гарбачоў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 24 сакавіка 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 сакавіка 1981[1] (59 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Маскоўскі паліграфічны інстытут у 1951 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў у часопісе «Славяне », на Усесаюзным радыё , з 1957 года ў апараце СП СССР.
Творчасць
правіцьНа рускую мову пераклаў творы беларускіх аўтараў І. Мележа («Людзі на балоце»), І. Навуменкі («Вецер у соснах», «Сорак трэці»), І. Чыгрынава («Плач перапёлкі»), В. Адамчыка («Чужая бацькаўшчына»), В. Быкава («Альпійская балада», «Трэцяя ракета», «Мёртвым не баліць»), а таксама асобныя творы І. Шамякіна, У. Карпава, А. Савіцкага, Т. Хадкевіча, П. Галавача, І. Пташнікава, А. Кулакоўскага і інш[4].
М. В. Гарбачоў быў першым перакладчыкам В. Быкава на рускую мову[5].
Зноскі
правіць- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон — С. 55.
- ↑ а б в БелЭн 1997.
- ↑ Горбачёв Михаил Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 160. — 737 с.
- ↑ А. В. Русецкий, Ю. А. Русецкий. Уроженцы Витебщины в художественной культуре стран близкого и дальнего зарубежья. Новые имена(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Аляксандар Лукашук. Інтэрвію Васіля Быкава для Беларускай Службы Радыё Свабода
Літаратура
правіць- Гарбачо́ў Міхаіл Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 55. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. Габой — Карціна. — С. 44. — 702 с. — 9 500 экз.