Міхаіл Васілевіч Дарашэвіч

вучоны-геадэзіст, педагог

Міхаі́л Васі́левіч Дарашэ́віч (19 (6) лістапада 1900, Орша — 28 студзеня 1968) — беларускі савецкі вучоны-геадэзіст і дзеяч народнай адукацыі. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1954), прафесар (1961). Член КПСС з 1946 года.

Міхаіл Васілевіч Дарашэвіч
Сцяг1-ы Міністр вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР
1959 — 1968
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Мікалай Мяшкоў
Нараджэнне 6 (19) лістапада 1900
Смерць 28 студзеня 1968(1968-01-28) (67 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць геадэзія
Месца працы
Бітвы
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія

правіць

З сям’і служачых. Удзельнік Грамадзянскай вайны. Скончыў Беларускую сельгасакадэмію (1927).

У 19281929 гадах працаваў у Наркамаце земляробства БССР. З 1930 года на навукова-педагагічнай рабоце ў ВНУ і НДІ Беларусі. Загадчык кафедры геадэзіі (19331941, 19451959), дырэктар (1947—1959) Беларускага політэхнічнага інстытута.

У 19591968 гадах міністр вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР.

Член ЦК КПБ у 1954—1961 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета ў 1955—1962 гадах.

Узнагароджаны Ордэнам Леніна, 3 ордэнамі, медалямі.

Навуковыя інтарэсы

правіць

Аўтар навукова-метадычных прац па розных відах геадэзічных здымак, камеральнай апрацоўцы палявых матэрыялаў, выяўленні і вывучэнні тарфяных радовішчаў Беларусі.

Ушанаванне памяці

правіць

Яго імем названа адна з вуліц Мінска.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць