Міхаіл Васілевіч Машчанка

беларускі фізіёлаг

Міхаіл Васілевіч Машчанка (13 снежня 1940, Мікалаеў, Украіна — 2012) — беларускі фізіёлаг. Доктар біялагічных навук (1986), прафесар (1987).

Міхаіл Васілевіч Машчанка
Дата нараджэння 13 снежня 1940(1940-12-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 2012
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1986)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Растоўскі дзяржаўны педагагічны інстытут у Растове-на-Доне (спецыяльнасць «Біялогія і хімія», 1967; аспірантура, спецыяльнасць «Фізіялогія», 1969); Акадэмію педагагічных навук СССР (дактарантура, спецыяльнасць «Фізіялогія», 1985).

Працаваў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова (факультэт фізічнага выхавання, кафедра анатоміі і фізіялогіі чалавека, прафесар, у 1983—2008 — загадчык кафедры, у 1986—1998 — прарэктар па навуковай рабоце).

Навуковыя інтарэсы: фізіялогія спорту; выкладанне біялогіі ў школе; узроставая фізіялогія; фізіялогія стрававання.

Бібліяграфія правіць

  • Морфофункциональная характеристика гепатобилиарной системы в постнатальном онтогенезе : экспериментальные исследования : диссертация … доктора биологических наук : 03.00.13 : защищена 02.06.1985 : утверждена 21.11.1986 / Мащенко Михаил Васильевич. — Москва, 1986.
  • Биология : учебное пособие для 9-го класса учреждений, обеспечивающих получение общего среднего образования, с русским языком обучения с 12-летним сроком обучения (базовый и повышенный уровни) / М. В. Мащенко, О. Л. Борисов. — Минск, 2006.
  • Биология : полный школьный курс / Н. Д. Лисов [и др.]. — Минск, 2006.
  • Біялогія : вучэбны дапаможнік для 9-га класа ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай мовай навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання (базавы і павышаны ўзроўні) / М. В. Машчанка, А. Л. Барысаў. — Мінск, 2006.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Машчанка Міхаіл Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 237. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • Мащенко Михаил Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 684.
  • Мащенко Михаил Васильевич // Ученые МГУ имени А. А. Кулешова : биобиблиографический справочник. — Могилев, 2013. — С. 198—199.