Міхаіл Васілевіч Тараткевіч

Міхаіл Васілевіч Таратке́віч (нар. 7 красавіка 1925, в. Чарсцвяды, Ушацкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі філосаф, сацыёлаг і публіцыст. Доктар філасофскіх навук (1977), прафесар (1978). Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі (1985).

Міхаіл Васілевіч Тараткевіч
Дата нараджэння 7 красавіка 1925(1925-04-07) (99 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці філосаф, сацыёлаг, публіцыст
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў у 1953 годзе Віцебскі педагагічны інстытут, у 1961 годзе Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. З 1961 галоўны рэдактар грамадска-палітычнага вяшчання Беларускага радыё. З 1965 года дырэктар Мінскай студыі навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў. У 19691991 гадах у Мінскай вышэйшай партыйнай школе, адначасова ў 19721979 гадах намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Коммунист Белоруссии».

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя працы па сацыяльнай філасофіі, праблемах сацыялогіі працы, фарміравання і дэмакратызацыі кіраўніцкіх адносін, выхавання і патрэбнасцей чалавека, па пытаннях гісторыі грамадзянскай вайны 1918—1922 гадоў і Вялікай Айчыннай вайны.

Творы правіць

  • Производство, труд, человек. Мн., 1969;
  • Уладзімір Азін. Мн., 1971;
  • Человек и коллектив в системе управленческих отношений. Мн., 1974;
  • Человек. Среда. Потребности. Мн., 1980;
  • Семья и разумные потребности. Мн., 1983;
  • Такой и должна быть легенда. М., 1985;
  • Человек и его потребности. Мн., 1989.

Зноскі

Літаратура правіць