Міхаіл Васільевіч Ісакоўскі

Міхаіл Васільевіч Ісакоўскі (руск.: Михаил Васильевич Исаковский; 19001973) — рускі савецкі паэт, паэт-песеннік, прозаіч, перакладчык. Герой Сацыялістычнай Працы (1970). Лаўрэат дзвюх Сталінскіх прэмій першай ступені (1943, 1949).

Міхаіл Васільевіч Ісакоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 7 (19) студзеня 1900
Месца нараджэння
Дата смерці 20 ліпеня 1973(1973-07-20)[2] (73 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
паэт, пісьменнік, перакладчык, рэдактар
Гады творчасці з 1918
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Жанр проза, верш, песня
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія — 1943 Сталінская прэмія — 1949
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы  — 1970
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія Правіць

Міхаіл Васільевіч Ісакоўскі нарадзіўся 7 (19) студзеня 1900 года ў вёсцы Глотаўка Ельнінскага павета Смаленскай губерні (цяпер Угранскі раён Смаленскай вобласці) у беднай сялянскай сям’і.

 
Першы апублікаваны верш Ісакоўскага

Сам вывучыў грамату, навучыўся чытаць і пісаць. З восені 1911 года ён змог хадзіць у школу і скончыў яе вясною 1913 года, атрымаўшы «5» па ўсіх прадметах. У 1915 працягнуў сваё навучанне ў гімназіі. Гімназію прыйшлося пакінуць, бо сям’я цярпела вялікую нястачу. Адзін з вучнёўскіх вершаў — «Просьба салдата» — быў апублікаваны яшчэ ў 1914 годзе ў агульнарасійскай газеце «Новь». Член РКП(б) з 1918 года. У 1921—1931 гадах працаваў у смаленскіх газетах. У 1931 годзе пераехаў у Маскву.

Многія вершы Ісакоўскага пакладзены на музыку. Найбольш вядомыя «Кацюша» і «Ворагі спалілі родную хату» (музыка М. І. Блантэра), «У лесе прыфрантавым», «Ляцяць пералётныя птушкі», «Самотны гармонік», «Пад зоркамі балканскімі» і іншыя. У фільме «Кубанскія казакі» на музыку І. В. Дунаеўскага прагучалі яго песні «Якім ты быў, такім ты і застаўся» і «Ой, цвіце каліна».

У 1926 годзе М. В. Ісакоўскі, быўшы рэдактарам газеты, дапамагаў свайму маладому таленавітаму земляку А. Т. Твардоўскаму.

У 1927 годзе выйшаў першы зборнік вершаў паэта «Провада ў саломе», якія спадабаліся Максіму Горкаму. У выніку супрацоўніцтва з В. Р. Захаравым песні на словы Ісакоўскага з’яўляюцца ў рэпертуары хору імя Пятніцкага. Найбольш вядомыя з іх: «Уздоўж вёскі», «Праводзіны», «І хто яго ведае». Паводле слоў Аляксандры Пермяковай, сучаснага кіраўніка хору імя Пятніцкага, гэтыя песні зрабілі хор знакамітым. Паэма «Казка пра праўду», напісаная ў 1945—1946, надрукавана толькі ў 1987 годзе.

Яшчэ ў трыццатых гадах усюды загучалі яго дзіўныя песні, у якіх так да месца і ўтульна адчуў сябе наш час, з усімі яго навінамі і прадчуваннямі заўтрашняга дня… А самая знакамітая, «Кацюша», ваявала на фронце, ёю назвалі нашыя байцы самую грозную зброю — рэактыўныя гвардзейскія мінамёты. І нарэшце, яго вяршыня, дзе ўжо поўная воля аддадзена болю, па сваім трагізме, рэдка дасяжным нават наймацнейшымі паэтамі,— гэта «Ворагі спалілі родную хату»[3].

Дзмітрый Кавалёў

Акрамя шматлікіх паэтычных зборнікаў выдаў кнігу «Пра паэтычнае майстэрства». Аддаў шмат часу перакладу і апрацоўцы старадаўніх песень і казак, вядомы перакладамі з украінскай, беларускай і іншых моў. Перакалаў у прыватнасці сербскія народныя песні, творы Тараса Шаўчэнкі, Янкі Купалы, сярод якіх «А хто там ідзе?», «Адвечная песня», «Нікому», «Над ракою Арэсай», «Хлопчык і лётчык» (апошні верш любіў Юрый Гагарын), «Сымон-музыка» Якуба Коласа, «Сцяг брыгады» Аркадзя Куляшова (з перакладу Ісакоўскага чарнагорскі паэт Родаван Зогавіч пераклаў паэму Куляшова на сербскахарвацкую мову, і яна стала папулярнай сярод югаслаўскіх партызан), «Бывайце здаровы» Адама Русака. Доўгі час песня «Бывайце здаровы» лічылася ці то народнай з перакладам на рускую мову Ісакоўскага, ці то ўласна створанай на яго верш. Русаку давялося даказваць сваё аўтарства з дапамогай Саюза пісьменнікаў Беларусі, і ў 1940 годзе Ісакоўскі даслаў яму ліст з прабачэннямі, абяцаннямі болей не падпісвацца пад тэкстам песні сваім імем і заўпэўніваннямі, што не ведаў пра аўтара[4].

Аўтабіяграфічная кніга «На Ельнінскай зямлі» (1969).

Міхаіл Васільевіч займаўся палітычнай дзейнасцю, быў дэпутатам Вярхоўнага савета РСФСР чатырох скліканняў.

Жыў у 1930­-я ў Нашчокінскім завулку1933 — вул. Фурманава), 3; затым на вул. Горкага, 19; з 1970 — на В. Броннай вул., 2/6[крыніца?]. Падчас эвакуацыі з 1941 года па 1943 год жыў у горадзе Чыстапалі Татарскай АССР на вуліцы Льва Талстога, д. 138, кв. 5.

Міхаіл Ісакоўскі памёр 20 ліпеня 1973 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках (участак № 7)[5].

Узнагароды і прэміі Правіць

Памяць Правіць

 
Мемарыяльная дошка на Смаленскім Доме кнігі.
 
Анатацыйная дошка на вуліцы Ісакоўскага ў Смаленску.
 
Мемарыяльная дошка на будынку раённай газеты «Знамя» ў Ельні, першым рэдактарам якой быў Ісакоўскі
  • У 1979 годзе яго імем названа вуліца ў маскоўскім раёне Строгіна. Імя Ісакоўскага носіць Інстытут мастацтваў і вуліца ў Смаленску. Таксама ў гонар паэта названы завулак у Данецку (Украіна).
  • У 2000 годзе ў Іркуцку было шырока адзначана стагоддзе з дня нараджэння паэта М. В. Ісакоўскага: праведзены памятныя вечары і выдадзены зборнік вершаў «Самотны блукае гармонік… Вершы, якія сталі песнямі» (Одинокая бродит гармонь… Стихи, ставшие песнями), ідэя святкавання стогадовага юбілею, выпуск і складанне паэтычнага зборніка, належыць іркуцкаму паэту Генадзю Гайду[6].

Сачыненні Правіць

  • Собрание сочинений в пяти томах. М., Художественная литература, 1981—1982
  • Собрание сочинений в 4-х томах. М., Художественная литература, 1968—1969
  • По ступеням времени. Смоленск, 1921
  • Взлеты. Смоленск, 1921
  • «Провода в соломе». М.-Л., ГИЗ, 1927;
  • «Провинция». Смоленск, 1930;
  • «Мастера земли». М., ОГИЗ-ГИХЛ, 1931;
  • «Избранники земли» (1931);
  • Война с тараканами. Смоленск, 1932
  • Избранные стихи. Л.-М., ОГИЗ-ГИХЛ, 1931
  • Избранные стихи. — М., ГИХЛ, 1933;
  • Вдоль да по дороге… — Смоленск, 1934
  • Стихи. — Смоленск, 1935
  • Избранные стихи. — М., Гослитиздат, 1936
  • Избранные стихи и песни. — М., Гослитиздат, 1940
  • Здравствуй, Смоленск! — Смоленск, 1944
  • Стихи и песни. М., 1944
  • Песни о Родине. М., 1945
  • Избранные стихотворения. — М.: Советский писатель, 1947;
  • Избранные стихи и песни. — М., Московский рабочий, 1947
  • Избранные стихотворения. — М., Гослитиздат, 1947
  • Стихи и песни. Курск, 1947
  • Стихи, песни, поэмы. — Смоленск, 1947
  • Избранные песни и переводы. Смоленск, 1948
  • Стихи и песни. М., 1948
  • «Стихи и песни». М., 1949 ;
  • Избранное. М., Гослитиздат, 1950
  • «На родных просторах». Сборник песен. — М.: Молодая гвардия, 1951;
  • Сочинения в 2-х томах. М., Гослитиздат, 1951
  • «О поэтическом мастерстве». Сборник статей и писем. — М.: Советский писатель (1952, 1953, 1960, 1962);
  • Стихи и песни. М., 1952
  • Стихи и песни. М., 1953
  • Избранные стихи. М., Советский писатель, 1955
  • Сочинения. Т. 1-2. М., Гослитиздат, 1956;
  • Стихи и песни. М., 1957
  • Летят перелетные птицы. М., Детгиз, 1958
  • Песня молодости. М., 1958
  • Сочинения. Т. 1-2. М., 1959;
  • Сочинения. Т. 1-2. М., 1961;
  • «Ты по стране идешь…». М., Советский писатель, 1964;
  • «Стихотворения». М.-Л., Советский писатель, 1965 — БПБС;
  • Стихи и песни. М., 1966
  • О поэтах, о стихах, о песнях. М., 1968
  • На Ельнинской земле. М., Детская литература, 1971
  • Под небом России. М., 1971
  • «О поэтах, о стихах, о песнях» (1968, 2-е изд. — 1972);
  • «На Ельнинской земле». Автобиографические страницы (1973);
  • Из переписки двух поэтов. А. Т. Твардовский — М. В. Исаковский // «Дружба народов», 1976, № 7-9;
  • «Два года в Чистополе». Письма // «Вопросы литературы», 1982, № 5;
  • «Сказка о правде» // «Знамя», 1987, № 10;

Фільм Правіць

Зноскі

Літаратура Правіць

  • Осетров Е. И. Человек-песня. — М., 1979.
  • Лексикон русской литературы XX века = Lexikon der russischen Literatur ab 1917 / В. Казак ; [пер. с нем.]. — М. : РИК «Культура», 1996. — XVIII, 491, [1] с. — 5000 экз. — ISBN 5-8334-0019-8.
  • Исаковский Михаил. На Ельнинской земле: Автобиографические страницы. — Москва: Советский писатель, 1975. — 576 с.

Спасылкі Правіць