Міхаіл Васільевіч Фрунзэ

Міхаіл Васільевіч Фру́нзэ (21 студзеня (2 лютага) 1885, г. Пішпек, цяпер Бішкек, Кыргызстан31 кастрычніка 1925) — рэвалюцыянер, савецкі партыйны, дзяржаўны і ваенны дзеяч.

Міхаіл Васільевіч Фрунзэ
руск.: Михаил Фрунзе
Сцяг2-і старшыня Рэвалюцыйнага ваеннага савета СССР
26 студзеня — 31 кастрычніка 1925
Папярэднік Леў Давыдавіч Троцкі
Пераемнік Клімент Яфрэмавіч Варашылаў
Сцяг2-і Народны камісар па ваенных і марскіх справах СССР
25 студзеня — 31 кастрычніка 1925
Кіраўнік урада Аляксей Іванавіч Рыкаў
Папярэднік Леў Давыдавіч Троцкі
Пераемнік Клімент Яфрэмавіч Варашылаў
Сцяг Кандыдат у члены Палітбюро ЦК РКП(б)
2 чэрвеня 1924 — 31 кастрычніка 1925
Нараджэнне 21 студзеня (2 лютага) 1885[1][2]
Смерць 31 кастрычніка 1925(1925-10-31)[3][1][…] (40 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Vasily Frunze[d]
Дзеці Timur Frunze[d] і Tatyana Frunze[d]
Партыя РКП(б) з 1904 года
Член у
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, ваенны, палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Ваенная служба
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія
Званне камандуючы фронтам
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыў гімназію, у 1904 паступіў у Пецярбургскі політэхнічны інстытут, адкуль выключаны ў 1905 за ўдзел у студэнцкіх і рабочых рэвалюцыйных гуртках.

Член Іванава-Вазнясенскай сацыял-дэмакратычнай арганізацыі; адзін з арганізатараў і кіраўнікоў забастоўкі ў г. Іванава-Вазнясенск (1905), член аднаго з першых у Расіі Іванава-Вазнясенскага Савета рабочых дэпутатаў. На чале дружыны іванаўскіх і шуйскіх рабочых дапамагаў рабочым Масквы ў час Снежаньскага ўзброенага паўстання (1905). Дэлегат IV з’езда РСДРП (1906). Не раз арыштаваны, двойчы прыгавораны да пакарання смерцю, замененага пажыццёвай катаргай; 8 гадоў правёў у турмах і на катарзе. У канцы 1914 прыгавораны да пажыццёвай ссылкі ў Сібір, адкуль уцёк. Вёў рэвалюцыйную работу ў Іркуцку і Чыце. 3 красавіка 1916 на Заходнім фронце.

Пад псеўданімам М.А. Міхайлаў уладкаваўся вольнанаёмным у артылерыйскую часць у мяст. Івянец Мінскай губерні, потым статыстыкам камітэта Заходняга фронту Усерасійскага земскага саюза ў Мінску. Вёў рэвалюцыйную агітацыю на фронце, выступаў на мітынгах і падпольных сходах, арганізоўваў братанне салдат. Стварыў у Мінску групу РСДРП, якая стала адным з цэнтраў рэвалюцыйнай работы ў Мінскай губерні, мела аддзяленні ў 3-й і 10-й арміях і ваенных майстэрнях.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі з 4(17).3 да 12(25).10.1917 начальнік народнай міліцыі г. Мінска, адзін са стваральнікаў Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, член яго выканкома. Член Мінскага камітэта РСДРП(б), дэлегат Красавіцкай канферэнцыі РСДРП(б). На І з’ездзе ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту выбраны членам Франтавога камітэта, на І з’ездзе сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў — старшынёй выканкома Савета сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў. Старшыня Мінскага губернскага сялянскага камітэта, кіраўнік дэлегацыі ад Беларусі на І Усерасійскім з’ездзе сялянскіх дэпутатаў, рэдактар «Крестьянской газеты», адзін з рэдактароў газеты «Звезда» — органа Мінскага камітэта РСДРП(б). У час барацьбы супраць карнілаўшчыны ўзначальваў рэвалюцыйныя войскі Мінскага раёна.

12(25).10.1917 накіраваны ў г. Шуя (старшыня Савета і павятовага камітэта РСДРП(б), потым у Іванава-Вазнясенск (старшыня губернскага каміэта РСДРП(б) і выканкома губернскага Савета). Са студзеня 1919 камандуючы 4-й арміяй, з красавіка 1919 Паўднёвай групай войск Усходняга фронту, з ліпеня 1919 камандуючы Усходнім, Туркестанскім і Паўднёвым франтамі. Свой палкаводчы талент выявіў у баях супраць войск Калчака, Урангеля і іншых армій «белай» гвардыі. У 1920—24 упаўнаважаны Рэўваенсавета рэспублікі на Украіне. камандуючы ўзброенымі сіламі Украіны і Крыма. 3 лютага 1922 намеснік старшыні Украінскага эканамічнага савета, кіраваў ліквідацыяй бандытызму на Украіне.

3 сакавіка 1924 намеснік старшыні РВС СССР і наркома па ваенных і марскіх справах СССР, адначасова начальнік штаба РСЧА, начальнік Ваеннай акадэміі РСЧА. Са студзеня 1925 старшыня РВС СССР і нарком па ваенных і марскіх справах СССР, з лютага 1925 член Савета працы і абароны СССР.

На X—XIII з’ездах РКП(б) выбраны членам ЦК, у 1924 — кандыдат у члены Палітбюро ЦК РКП(б). Быў членам ВЦВК і ЦВК СССР.

Вёў ваенна-тэарэтычную работу, аўтар прац па ваенных пытаннях.

Выбраная бібліяграфія правіць

  • Избранные произведения. — М.: 1950.
  • Избранные произведения. Т. 1: 1918—1925 гг. / Фрунзе М. В. — М.: Воениздат, 1957. — 472 с.: портр.
  • Избранные произведения. Т. 2: 1921—1925 гг. / Фрунзе М. В. — М.: Воениздат, 1957. — 498 с.: ил.
  • Избранные произведения / Предисл. М. Гареева. — М.: Воениздат, 1977. — 480 с.: ил.
  • Неизвестное и забытое: Публицистика, мемуары, документы и письма / Фрунзе М. В. — М.: Наука, 1991. — 272 с.

Ушанаванне памяці правіць

Яго імем у 1926—91 быў названы г. Бішкек.

У Мінску на будынку, дзе ў 1917 размяшчалася народная міліцыя, у г.п. Івянец на доме, дзе жыў М. Фрунзэ, усталяваны мемарыяльныя дошкі. У 1975 годзе каля будынка Фрунзенскага райвыканкома ў Мінску пастаўлены помнік М. Фрунзэ[4].

Зноскі

  1. а б Michail Wassiljewitsch Frunse // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mihail Vasiljevič Frunze // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  3. а б Фрунзе Михаил Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].

Літаратура правіць