Міхаіл Восіпавіч Біч

Міхаіл Восіпавіч Біч (27 мая 1937, в. Мілявічы, цяпер Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць — 17 мая 1999) — беларускі гісторык.

Міхаіл Восіпавіч Біч
Дата нараджэння 27 мая 1937(1937-05-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 мая 1999(1999-05-17) (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера гісторыя[1]
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і Восіпа Пятровіча і Ганны Антонаўны Бічоў. Скончыў Дзярэчынскую сярэднюю школу, у 1953 г. праз конкурс 8-м чалавек на месца паступіў на гістарычны факультэт БДУ, які скончыў з адзнакай у 1958 г. Працаваў настаўнікам у сельскіх школах Пастаўскага і Мастоўскага раёнаў. Планаваў паступаць у аспірантуру пры гістарычным факультэце Мінскага педінстытута, потым паступаў у аспірантуру пры Інстытуце гісторыі, дзе на іспытах не хапіла аднаго бала. Рэферат і адказы на іспытах спадабаліся загадчыку сектарам гісторыі Беларусі эпохі капіталізму прафесару К. І. Шабуні, які прыняў М. Біча на працу на пасаду малодшага навуковага супрацоўніка. М. Біч распрацоўваў тэму «Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў 1900—1917 г.» — акрэсліў кірунак сваіх даследаванняў гісторыяй рабочага і сацыял-дэмакратычнага руху ў 2-й пал. 19 — пач. 20 ст.

Дзейнасць

правіць

У 1970 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Развитие социал-демократического движения в Белоруссии в 1883—1903 г.», якая ў 1973 г. выйшла манаграфіяй. У 1971 г. М. В. Біч быў абраны на пасаду старшага навуковага супрацоўніка. Пасля публікацыі манаграфіі амаль дзесяцігоддзе вывучаў рабочы рух у Беларусі ў 1861—1907 г. У 1984 г. у вынікам даследаванняў выйшла манаграфія «Рабочее движение в Белоруссии в 1861—1904 г.», якая была абароненая як доктарская дысертацыя (1984). З ліпеня 1983 г. М. В. Біч загадчыкам сектара гісторыі Беларусі перыяду капіталізму. Потым сектар змяніў сваю назву і быў пераўтвораны ў аддзел гісторыі Беларусі кан. 18 — пач. 20 ст. З 1989 г. кіраваў аддзелам на грамадскіх пачатках, бо быў абраны намеснікам дырэктара Інстытута гісторыі АН БССР па навуковай рабоце. Разам з вывучэннем рабочага класа і буржуазіі ён даследаваў дзейнасць буржуазных і дробнабуржуазных партый і груповак, а таксама народніцкі рух, перыядычны друк Беларусі і праблемы нацыянальнага Адраджэння пач. 20 ст.

Адначасова быў намеснікам старшыні вучонага Савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацыяў, створаным пры Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, сябрам Савета па абароне дысертацый пры Дзяржпедуніверсітэце, уваходзіў у склад навуковага Савета інстытута. Апроч гэтага, М. В. Біч на працягу 4 гадоў узначальваў экспертны савет Вышэйшага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь па гістарычных навуках і мастацтвазнаўству. Шэсць аспірантаў пад яго кіраўніцтвам абаранілі кандыдацкія дысертацыі.

Апроч 2-х манаграфій, аўтар раздзелаў у 7 калектыўных кнігах: Гісторыя Беларускай ССР. Т. 2. (Мінск, 1972), Исторические корни дружбы и единения украинского и белорусского народов (Киев, 1978), Достижения исторической науки в БССР за 60 лет (Минск, 1979), История рабочего класса Белорусской ССР. В 4-х томах. Т.1 (Минск, 1984), Асвета і педагагічная думка ў Беларусі са старажытных часоў да 1917 г. (Мінск, 1985), Полоцк: исторический очерк. 2-е изд. (Минск, 1987), Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х частках. Ч. I. (Мінск, 1987). Таксама аўтар 54 артыкулаў у навуковых выданнях і 230 артыкулаў у энцыклапедычных выданнях, 4-х вучэбных дапаможнікаў і 5 праграм для сярэдняй школы па гісторыі Беларусі[2].

Бібліяграфія

правіць
1966
  • О роли и значении национальных движений в России в начале XX в. // Вопросы истории и археологии. Материалы X конференции по общественным наукам. — Минск, 1966.
  • У змаганні за лепшую долю (да 60-годдзя газеты «Наша доля») // Полымя. — 1966. — № 8.
1967
  • Стагоддзі жыцця і барацьбы (да 900-годдзя Мінска) // Полымя. 1967. — № 6.
  • Левые народники в Минске на рубеже XIX — XX вв. Отношение РСДРП к неонародничеству // Доклады к XI конференции молодых учёных Белорусской ССР. — Минск, 1967.
1969
  • Крах апартуністычнай тактыкі эканамізму (Да пытання аб ідэйных сувязях сацыял-дэмакратычнага эканамізму і паліцэйскага сацыялізму) // Весці АН БССР. — 1969. — № 2.
  • Возникновение СДКПиЛ. Отношение её к РСДРП и к социал-демократическому движению в Белоруссии (1893—1903 гг.) // Вопросы истории. Тезисы докладов XII конференции молодых учёных Белорусской ССР. — Минск, 1969.
1970
  • На шляху да марксізму // Полымя. 1970. — № 3.
  • Агент з групы «Вызваленне працы» // Полымя. — 1970. — № 3.
  • «Настаўнік жыцця…» // Полымя. — 1970. — № 3.
  • Ленінская «Искра» і Беларусь // Полымя. — 1970. — № 12.
1972
  • Нацыянальны склад прамысловага пралетарыяту Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX ст. // Весці АН БССР. — 1972. — № 4.
  • Гісторыя Беларускай ССР. — Т. 2. — Мінск, 1972. Раздзелы:
    • Пашырэнне марксізму і ўзнікненне марксісцкіх арганізацый (у сааўтарстве з З.Абезгаузам).
    • Уздым рабочага руху (1901—1904 гг.).
    • Сацыял-дэмакратычны рух. Узнікненне бальшавіцкіх арганізацый на Беларусі.
    • Дробнабуржуазныя партыі і групоўкі (1901—1904 гг.).
    • Друк (1900—1914 гг.).
    • Гіст.карта: Насельніцтва і адміністрацыйны падзел Беларусі ў канцы XIX ст. // Гісторыя Беларускай ССР. — Т. 2. — Мінск, 1972.
1973
  • Канстанцін Іванавіч Шабуня (Людзі савецкай навукі) // Весці АН БССР. — 1973. — № 1.
  • Развитие социал-демократического движения в Белоруссии в 1883—1903 гг. — Минск, 1973.
  • У адзіным страі. II з’езд РСДРП і фарміраванне бальшавізму ў Беларусі // Звязда. — 1973. — 29 ліпеня.
  • Беларуская савецкая энцыклапедыя. — Т. 1 — 12. — Мінск, 1969—1975. 61 артыкул, у т.л.:
    • Беларуская сацыялістычная грамада. — Т. 2 (у сааўтарстве з У.Палуянам)
    • «Зямля і воля» (падпольная арганізацыя пачатку 60-х г. XIX ст.). — Т. 4.
    • «Зямля і воля» (падпольная арганізацыя 70-х г. XIX ст. — Т. 4.
    • Мінск. Гістарычны нарыс (1861—1917). — Т. 7.
    • «Народная воля». — Т. 7.
    • Народніцтва. — Т. 7.
    • «Наша Ніва». — Т. 7.
    • Рабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі. — Т. 9.
    • Рабочы саюз Літвы. — Т. 9.
    • «Чорны перадзел». — Т. 11.
    • Дробнабуржуазныя і буржуазныя партыі і групоўкі (1901—1904). — Т. 12.
  • Беларуская ССР. Кароткая Энцыклапедыя. — Т. 1. — Мінск, 1978.
    • 4 артыкулы па гісторыі рабочых арганізацый.
1978
  • Борьба за единство революционных действий на Украине и в Белоруссии в период создания пролетарской партии в России // Исторические корни дружбы и единения украинского и белорусского народов. — Киев, 1978.
  • Боевое взаимодействие братских народов в 1905—1907 гг. // Исторические корни дружбы и единения украинского и белорусского народов. — Киев, 1978.
1979
  • Историография истории Белоруссии в эпоху капитализма // Достижения исторической науки в БССР за 60 лет. — Минск, 1979.
  • Сімпозіум гісторыкаў рабочага класа // Весці АН БССР. — 1979. — № 3.
1980
  • Кніга пра выдатнага беларускага гісторыка // Весці АН БССР. — № 2.
  • Минск: Энциклопедический справочник (руск.) / Ред. кол.: И. П. Шамякин, И. И. Антонович, Г. Г. Бартошевич и др. — Изд. 2-е, доп. и перераб. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1983. — 467 с.
    • 20 артыкулаў па гісторыі рэвалюцыйнага руху.
1981
  • О методике статистического исследования рабочего движения (на материале Белоруссии) // Рабочий класс центра страны и Сибири (конец XIX — начало XX в.). — Новосибирск, 1981.
  • Прамысловасць Беларусі ў другой палавіне XIX ст. // Весці АН БССР. — 1981. — № 2.
1983
  • Рабочее движение в Белоруссии в 1861—1904 гг. — Минск, 1983.
1984
  • История рабочего класса Белорусской ССР. — Т. 1. — Минск, 1984. Раздзелы:
    • Введение (у сааўтарстве з К.Шабуней).
    • Борьба рабочих на разночинском этапе освободительного движения.
    • Социал-демократическая агитация и борьба рабочих в начале пролетарского этапа освободительного движения (1895—1900 гг.).
    • Борьба за создание пролетарской партии нового типа. Образование организаций РСДРП в Белоруссии.
    • Переход к массовой политической борьбе.
    • Начало революции. Рабочее движение в январе-сентябре 1905 г.
    • Пролетариат Белоруссии в период Всероссийской октябрьской стачки и Декабрьского вооружённого восстания.
    • Рабочее движение в период отступления революции.
    • Заключение.
  • Гісторыя расійскага пралетарыяту // Весці АН БССР. — 1984. — № 4 (у сааўтарстве з З.Абезгаузам)
  • Рабочий клас России от зарождения до начала XX в. // История СССР. — 1984. — № 2.
  • Гіст.карта: Социал-демократические организации в Белоруссии. 1905—1907 гг. // История рабочего класа БССР. — Т. 1. — Минск, 1984 (у сааўтарстве з У.Філяковым)
  • Гіст.карта: Рабочее движение в городах и местечках Белоруссии. 1905 — май 1907 гг. // История рабочего класа БССР. — Т. 1. — Минск, 1984 (у сааўтарстве з У.Філяковым).
1985
  • Асвета і педагагічная думка ў Беларусі са старажытных часоў да 1917 г. — Мінск, 1985. Раздзелы:
    • Грамадска-педагагічны рух, рэвалюцыйна-асветніцкая дзейнасць народнікаў.
    • Барацьба партыі бальшавікоў за народную асвету.
  • Працоўныя Беларусі ў першай расійскай рэвалюцыі // Весці АН БССР. — 1985. — № 6.
  • Вяршыня рэвалюцыйнай хвалі (Да 80-годдзя Снежаньскага ўзброенага паўстання) // Мінская праўда. 1985. — 21 снежня.
1986
  • «Стары змаганец» (Да 100-годдзя А. Л. Бурбіса) // Мастацтва Беларусі. — 1986. — № 3.
  • Революционные события 1905—1907 гг. в Белоруссии // Пролог Великого Октября. — Минск, 1986.
  • В борьбе за осуществление ленинских идей // Коммунист Белоруссии. — 1986. — № 9.
1987
  • Начало рабочего движения. Революція 1905—1907 гг. // Полоцк. Исторический очерк. Минск, 1987 (у сааўтарстве з Н.Манісам).
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва. — Т. 4. — Мінск, 1987.
    • 2 артыкулы.
  • Брест. Энциклопедический справочник. — Минск, 1987.
    • 7 артыкулаў па гісторыі рэвалюцыйнага руху.
1988
  • К.Каліноўскі як рэвалюцыйны дэмакрат // Весці АН БССР. — 1988. — № 1.
  • За мужыцкую праўду // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1988. — № 1.
  • Ад родных ніў. Грамадска-палітычныя погляды К.Каганца // Полымя. — 1988. — № 3.
  • Расійскі пралетарыят у прыяд новага рэвалюцыйнага ўздыму // Весці АН БССР. — 1988. — № 6.
  • За волю, за правду (К 150-летию со дня рождения К.Калиновского) // Сельская газета. — 1988. — 2 февраля.
  • Жизнь, отданная борьбе (К.Калиновскитй в советской историографии) // Знамя юности. — 1988. — 7 февраля.
  • Рэформа 1861 г. на Беларусі. Паўстанне 1863 г. К.Каліноўскі — Тэлеурок 1986—1989 г. (8 перадачаў).
  • I з’езд партыі // Кола дзён. — Мінск, 1988.
  • Витебск. Энциклопедический справочник. — Минск, 1988.
    • 13 артыкулаў па гісторыі рэвалюцыйнага руху.
1989
  • Из плена старых догм // Коммунист Белоруссии. — 1989. — № 1.
  • Кастусь Каліноўскі ў беларускай савецкай гістарыяграфіі // Кастусь Каліноўскі. — Гродна, 1989.
  • К.Каліноўскі і паўстанне 1863 г. у працах беларускіх савецкіх гісторыкаў // Весці АН БССР. — 1989. — № 3.
  • Концепция слияния наций принесла вред // Вопросы истории. — 1989. — № 5.
  • Канцэпцыя праўды // Літаратура і мастацтва. — 1989. — 9 верасня.
  • Старое віно ў новыя мяхі // Настаўніцкая газета. — 1989. — 25 студзеня.
  • Родная мова: грамадскі статус // Настаўніцкая газета. — 1989. — 25 сакавіка.
  • Борец за счастье народное // Вечерний Минск. — 1989. — 22 марта.
  • Беларусь у пачатку XX ст. // Настаўніцкая газета. — 1989. — 14 кастрычніка.
  • На шляху да партыі новага тыпу. — Мінск, 1989 (у сааўтарстве).
  • Гродно. Энциклопедический справочник. — Минск, 1989.
    • 25 артыкулаў па гісторыі сацыял-дэмакратычнага і рабочага руху.
1990
  • О разработке новой концепции дооктябрьской истории КПСС // Вопросы истории. — 1990. — № 11.
  • Станаўленне беларускага пісьменства ў XIX — пачатку XX ст. // Тэзісы дакладаў і паведамленняў міжнароднай канферэнцыі "Славяне: XI. Адзінства і многастайнасць. Секцыя 4. Гістарычнае адзінства і многастайнасць культурнага развіцця славянскіх народаў. — Мінск, 1990.
  • Развитие капитализма в промышленности. Положение промышленных рабочих и рабочее движение в Белоруссии. 1861—1900 / Зборнік дакументаў і матэрыялаў. — Мінск, 1990. (Прадмова).
  • Дзе карані нігілізму // Звязда. — 1990. — 23 студзеня.
1991
  • Канцэпцыя гістарычнай адукацыі ў сярэдняй школе Беларусі // Настаўніцкая газета. — 1991. — 30 верасня. (у сааўтарстве).
  • Хай народзіцца ісціна // Літаратура і мастацтва. — 1991. — 22 лютага.
  • Нягледзечы на ідэалагічны прэсінг (Гісторыя вызваленчага руху на Беларусі ў асвятленні У. М. Ігнатоўскага) // Навіны БелАН. — 1991. — 21 чэрвеня.
  • У крывым люстэрку. К.Каліноўскі: праўда і вымыслы // Настаўніцкая газета. — 1991. — 17 ліпеня; 24 ліпеня; 27 ліпеня.
  • Нацыянальны нігілізм і беларуская гістарыяграфія // З гісторыяй на «Вы». — Мінск, 1991.
  • Гомель. Энциклопедический справочник. — Минск, 1991.
    • 29 артыкулаў па гісторыі сацыял-дэмакратычнага і рабочага руху.
  • Праграма па гісторыі Беларусі для сярэдняй школы. — Мінск, 1991.
1992
  • Гісторыя Беларусі: XX стагоддзе (для X-XI класаў). — Мінск, 1992 (у сааўтарстве з У.Сідарцовым, В.Фаміным). Раздзелы:
    • Прадмова.
    • Рэвалюцыя 1905—1907 гг. на Беларусі.
    • Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Сталыпінскія рэформы. Грамадскі рух.
    • Беларусь у перыяд першай сусветнай вайны. Лютаўская рэвалюцыя.
    • Культура Беларусі ў пачатку XX ст.
  • Неабходныя тлумачэнні. Да выхаду ў свет навучальнага дапаможніка «Гісторыя Беларусі. XX стагоддзе» // Настаўніцкая газета. — 1992. — 26 жніўня. (у сааўтарстве).
  • Праблема дзяржаўнасці Беларусі ў беларускай савецкай гістарыяграфіі // Беларусь у Вялікім княстве Літоўскім. Матэрыялы міжнароднага круглага стала. — Мінск, 1992.
  • Праекты базавых праграм для сярэдніх навучальных устаноў. Гісторыя. — Мінск, 1992.
  • Праграма па гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да 1917 г. Прадмова // Программы дисциплин социально-гуманитарного профиля для средних специальных учебных заведений Минсельхозпрома Республики Беларусь. — Минск, 1992.
1993
  • Гісторыя Беларусі: XX стагоддзе (для X-XI класаў). Выданне 2-е, перапрацаванае. — Мінск, 1993 (у сааўтарстве з У.Сідарцовым, В.Фаміным). Раздзелы:
    • Прадмова.
    • Рэвалюцыя 1905—1907 гг. на Беларусі.
    • Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Сталыпінскія рэформы. Грамадскі рух.
    • Беларусь у перыяд першай сусветнай вайны. Лютаўская рэвалюцыя.
    • Культура Беларусі ў пачатку XX ст.
  • Гісторыя Беларусі. Канец XVIII — 1917 г. (для 8 класа). — Мінск, 1993.
  • Гісторыя Беларусі. Кароткі нарыс (у 5 частках). Для вайскоўцаў. — Ч. 3. Канец XVIII ст. — 1917 г. — Мінск, 1993.
  • Беларускае Адраджэнне ў XIX — пачатку XX ст. Гістарычныя асаблівасці, узаемаадносіны з іншымі народамі (XI Міжнародны з’езд славістаў. Даклады). — Мінск, 1993.
  • Аб нацыянальнай канцэпцыі гісторыі і гістарычнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь // Беларускі гістарычны часопіс. — 1993. — № 1.
  • Аграрнае і нацыянальнае пытанне ў паўстанні 1863 г. на Беларусі // Беларускі гістарычны часопіс. — 1993. — № 3.
  • Дзяржаўнасць Беларусі: станаўленне, страта, барацьба за аднаўленне. IX — 1918 г. // Беларуская мінуўшчыны. — 1993. — № 5-6.
  • Гісторыя вызваленчага руху на Беларусі ў XIX — пачатку XX ст. у асвятленні У. М. Ігнатоўскага // Акадэмік У. М. Ігнатоўскі: матэрыялы навуковых чытанняў, прысвечаных 110-годдзю з дня нараджэння. — Мінск, 1993.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Т. 1. — Мінск, 1993. Артыкулы:
    • Абрамовіч Эміль Абрамавіч (у сааўтарстве з Ф.Ігнатовічам).
    • Агурскі Самуіл Хаімавіч.
    • Антысемітызм (у сааўтарстве з У.Семянюком).
    • Аршанская рабочая арганізацыя 1898—1900 г.
    • Аршанскі сацыял-дэмакратычны камітэт БУНДА (у сааўтарстве з Э.Ліпецкім).
    • Аршанскія выступленні працоўных 1905 г.
    • Ашмянская рабочая арганізацыя.
    • Ашмянскія выступленні працоўных 1905 г.
    • Ашмянскія забастоўкі гарбароў 1898 г.
    • Ашмянскія маёўкі рабочых 1896 г.
    • Бабкоў Уладзімір Яўхімавіч.
    • Бабруйскі сацыял-дэмакратычны камітэт БУНДА (у сааўтарстве з Э.Савіцкім, П.Башко).
    • Бабруйскія выступленні працоўных 1905 г.
    • Балоціна Анісся Давыдаўна.
    • Бараньскія выступленні працоўных 1905 г.
    • Барысаўскія выступленні працоўных 1904—1907 г.
    • Беларуская сацыялістычная грамада (у сааўтарстве з С.Рудовічам).
    • Гіст.карта: Насельніцтва Беларусі і сумежных тэрыторый у канцы XIX ст. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Т. 1. — Мінск, 1993.
1994
  • Нарысы гісторыі Беларусі. Частка I. — Мінск, 1994. Раздзелы:
    • Буржуазныя рэформы. Пераход да капіталістычнай гаспадаркі.
    • Паўстанне 1863 г. на Беларусі.
    • Фарміраванне беларускай нацыі.
    • Класавая барацьба. Узнікненне палітычных арганізацый і партый.
    • Рэвалюцыя 1905—1907 гг. на Беларусі.
    • Развіццё эканомікі. Сталыпінскія рэформы на Беларусі.
    • Барацьба за нацыянальнае Адраджэнне.
    • Беларусь у час першай сусветнай вайны.
    • Лютаўская рэвалюцыя на Беларусі.
  • Эвалюцыя рабочага руху на Гродзеншчыне ў канцы XIX — пачатку XX ст. // Беларускі гістарычны часопіс. — 1995. — № 4.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Т. 2. — Мінск, 1994. Артыкулы:
    • Бешанковіцкая рабочая арганізацыя 1899—1900 г.
    • Брэсцкае тайнае таварыства рабочых і рамеснікаў.
    • Брэсцкая арганізацыя Польскай сацыялістычнай партыі ў Літве (ППС у Літве).
    • Брэсцкая арганізацыя РСДРП (у сааўтарстве з А.Марозавай).
    • Брэсцкі сацыял-дэмакратычны камітэт БУНДА (у сааўтарстве з Э.Савіцкім).
    • Брэсцкія выступленні працоўных 1905 г.
    • Брэсцкія выступленні салдат 1905 г. (у сааўтарстве з У.Філяковым).
    • БУНД (1897—1907, гістарыяграфія БУНДА).
    • Бурбіс Алесь.
    • Быхаўская сацыял-дэмакратычная арганізацыя 1900 г.
    • Бычковы.
    • Бярэзінскія выступленні працоўных 1905 г.
    • Вігдорчык Мікалай Абрамавіч.
    • Віцебскі рэвалюцыйны гурток.
    • Віцебскі сацыял-дэмакратычны камітэт БУНДА (у сааўтарстве з П.Башко, Э.Савіцкім).
    • Віцебскія выступленні рабочых 1905 г.
    • Віцебскія палітычныя выступленні рабочых 1899 г.
1995
  • Якім быць падручніку па гісторыі (завочны «круглы стол») // Беларускі гістарычны часопіс. — 1995. — № 4.
  • Роздум з нагоды дня незалежнасці // Культура. — 1995. — 26 ліпеня — 1 жніўня.
  • Беларусь. Энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1995.
    • Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.
    • Паўстанне 1863—1864 г. у Польшчы, на Беларусі і ў Літве.
  • Праграмы па гісторыі для базавых агульнаадукацыйных школ. Праграма па гісторыі для 8 класа. — Мінск, 1995.
  • Праграмы для сярэдніх навучальных устаноў. Гісторыя. Гісторыя Беларусі (канец XVIII — пачатак XX ст.). — Мінск, 1995.
1996
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Т. 3. — Мінск, 1996. Артыкулы:
    • Гістарыяграфія гісторыі Беларусі (Станаўленне нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі, Гістарыяграфія гісторыі Беларусі 19 — пачатку 20 ст. у працах 1920 −1990-х г.).
    • «Гоман» (рэвалюцыйная народніцкая група ў Пецярбургу ў 1880-я г.).
    • Гомельская арганізацыя РСДРП.
    • Гомельская сацыял-дэмакратычная група.
    • Гомельскі гурток самаадукацыі.
    • Гомельскі камітэт РСДРП 1898—1900 г.
    • Гомельскі камітэт сацыял-дэмакратаў-інтэрнацыяналістаў.
    • Гомельскі сацыял-дэмакратычны камітэт БУНДА (у сааўтарстве з П.Башко).
    • «Гомон» (нелегальны часопіс, орган бел.фракцыі партыі «Народная воля»).
    • Гродзенская арганізацыя Польскай сацыялістычнай партыі ў Літве (ППС у Літве).
    • Гродзенская дэманстрацыя рабочых 1903 г.
    • Гродзенская забастоўка рабочых тытунёвай фабрыкі 1903—1904 г.
    • Гродзенская палітычная забастоўка 1905 г.
    • Гродзенская рабочая арганізацыя.
    • Гродзенская стачка работніц тытунёвай фабрыкі 1899 г.
    • Гродзенскі перасылачны пункт нелегальнай палітычнай літаратуры.
    • Гродзенскі рабочы камітэт Польскай сацыялістычнай партыі.
    • Гродзенскі рэвалюцыйны гурток.
    • Гродзенскі сацыял-дэмакратычны камітэт БУНДА (у сааўтарстве з У.Палуянам).
    • Гродзенскія выступленні салідарнасці рабочых з палітвязнямі 1905 г.
    • Гродзенскія забастоўкі 1905 г.
    • Гродзенскія кастрычніцкія палітычныя выступленні 1905 г.
    • Грынявіцкі Ігнат Яўхімавіч.
    • Каганец Карусь.
  • Туман дылетанцтва і тэндэнцыйнасці // Голас Радзімы. — 1996. — 12 верасня. (рэцэнзія).
  • Эвалюцыя ідэі дзяржаўнасці ў вызваленчым руху Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX ст. // Голас Радзімы. — 1996. — 28 сакавіка; 4 красавіка; 11 красавіка.
1997
  • «Всеподданейший отчёт Виленского, Гродненского и Ковенского генерал-губернатора…». 1904 г. Прадмова и каментарыі // Беларускі гістарычны часопіс. — 1997. — № 2 (публікацыя дакумента ў сааўтарстве з В.Пічуковым).
  • З прапанаванай канцэпцыяй пагадзіцца не магу // Беларуская мінуўшчына. — 1997. — № 3.
  • «Заходнерусізм» і беларускі нацыянальны рух: гістарыяграфічны аспект // Беларусь паміж Усходам і Захадам. Частка 1. Беларусіка. — Мінск, 1997.
  • «…І думаў аб самастойнасці Літвы» // Беларуская мінуўшчына. — 1997. — № 5.
  • Пошук ісціны ці шальмаванне? // Голас Радзімы. — 1997. — 11 снежня; 18 снежня.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Т. 4. — Мінск, 1997. Артыкулы:
    • Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі.
    • Карповіч Пётр Уладзіміравіч.
    • Лідская арганізацыя РСДРП.
1998
  • Гісторыя Беларусі. Канец XVIII — 1917 г. Вучэбны дапаможнік для 8 класа агульнаадукацыйнай школы. — Мінск, 1998.
  • Гістарыяграфічныя «навацыі» ў навучальнай літаратуры // Беларускі гістарычны агляд. — Т. 5. — Сшытак 2 (9). — Снежань 1998 (рэцэнзія).
1999
  • Ад ідэі аднаўлення Рэчы Паспалітай да барацьбы за стварэнне незалежнай беларускай дзяржавы // Unia Lubelska i tradycji integracyjne w Europie Środkowowschodniej. — Lublin, 1999.
  • Няспраўджаныя амбіцыі і абяцанні // Штогоднік Інстытута гісторыі НАН Беларусі. 1999. — Мінск, 1999. (рэцэнзія) (у сааўтарстве з Г.Галенчанкам, І.Ігнаценкам, У.Снапкоўскім).
  • «Паданьне» Максіма Гарэцкага Начальніку Сярэдняй Літвы генералу Люцыяну Жэлігоўскаму ад 1 ліпеня 1921 г. Публікацыя, заўвагі і каментарыі // Штогоднік Інстытута гісторыі НАН Беларусі. 1999. — Мінск, 1999.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Т. 5. — Мінск, 1999. Артыкулы:
    • Магілёўскі сацыял-дэмакратычны камітэт БУНДА (у сааўтарстве з П.Башко).
    • Мазырская арганізацыя РСДРП.
    • Мазырскі сацыял-дэмакратычны камітэт БУНДА (у сааўтарстве з Э.Ліпецкім).
    • Мінская аб’яднаная арганізацыя РСДРП.
    • Мінская акруговая сялянская арганізацыя пры РСДРП.
    • Мінская рабочая арганізацыя 1894—1897 г.
    • Мінская яўрэйская сацыял-дэмакратычная група.
    • Мінскі сацыял-дэмакратычны камітэт БУНДА (у сааўтарстве з Э.Ліпецкім).
    • Мінскія сацыял-дэмакратычныя гурткі.
    • Народніцтва (у сааўтарстве з М.Сакаловай).
    • Паўночна-заходняя абласная арганізацыя Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў.
    • Паўстанне 1863—1864 г.
    • Польская сацыялістычная партыя ў Літве.
    • Прыбылёва-Корба Ганна Паўлаўна.
2001
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Т. 6. — Мінск, 2001. Артыкулы:
    • Рабочы клас (да 1917 г.).
    • Рабочы рух (да 1917 г.).
    • Расійская імперыя (у сааўтарстве з В.Грыгор’евай, А.Філатавай, М.Сакаловай, У.Філяковым).
    • Сацыялістычная партыя Белай Русі.

Крыніцы

правіць
  1. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Смалянчук А. Спіс навуковых публікацый…

Літаратура

правіць
  • Каробушкіна Т. Таленавіты гісторык Беларусі // Гістарычны Альманах, Т.6, 2002;
  • Смалянчук А. Ф. Міхась Восіпавіч Біч // БГА. Т.6, сш. 1-2(10-11). Снеж. 1999.
  • Смалянчук А. Спіс навуковых публікацый Міхася Восіпавіча Біча // Гістарычны Альманах, Т.6. 2002.
  • Біч Міхал Восіпавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 117. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.