Адкрыць галоўнае меню

Міхаі́л Во́сіпавіч Стаку́н (1893, в. Нідзяны, Віленскі павет, Віленская губерня (цяпер Астравецкі раён, Гродзенская вобласць) — 27 красавіка 1943, Тамбоў, РСФСР) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.

Міхаіл Восіпавіч Стакун
Міхаіл Восіпавіч Стакун.jpg
сцяг
2-і Старшыня Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР
7 ліпеня — 12 лістапада
Папярэднік: Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў
Пераемнік: в.а. Нічыпар Якаўлевіч Наталевіч
сцяг
1-ы сакратар Гомельскага гарадскога камітэта КП(б)Б
чэрвень 1936 — 1937
Папярэднік: пасада заснавана, да яго Якаў Веніямінавіч Шафарэнка, як сакратар Гомельскага гаркама УКП(б)
Пераемнік: Емяльян Ігнатавіч Барыкін
сцяг
1-ы сакратар Усходне-Казахстанскага абласнога камітэта УКП(б)(руск.) бел.
1932 — верасень 1934
Папярэднік: пасада заснавана
Пераемнік: Саўл Маркавіч Свярдлоў
сцяг
адказны сакратар Стаўрапольскага акруговага камітэта ВКП(б)
1927 — верасень 1929
 
Партыя:
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 1893(1893)
в. Нідзяны, Віленскі павет, Віленская губерня (цяпер Астравецкі раён, Гродзенская вобласць)
Смерць: 27 красавіка 1943
Тамбоў, РСФСР

БіяграфіяПравіць

З 1909 года працаваў рабочым на заводах Санкт-Пецярбурга, Рыгі, Рэвеля. У 1912 годзе ўступіў у РСДРП(б). За ўдзел у рэвалюцыйным руху неаднаразова арыштаваны. Са студзеня 1917 года ў імперскай арміі. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі адзін з арганізатараў Чырвонай гвардыі, член выканкама Выбаргскага райсавета ў Петраградзе. З 1918 на гаспадарчай, з 1924 года на партыйнай рабоце. У 1931 годзе скончыў курсы марксізму-ленінізму пры ЦК УКП(б). Са студзеня 1935 года упаўнаважаны Наркамата харчовай прамысловасці СССР(руск.) бел. пры СНК БССР, з чэрвеня 1935 года 1-ы сакратар Гомельскага гаркома КП(б)Б і член ЦК КП(б)Б. На гэтай пасадзе Міхаіл Восіпавіч актыўна ўдзельнічаў у барацьбе з «ворагамі народа». Выступаючы на XVI з'ездзе КП(б)Б падчас абвінавачванняў супраць Старшыні ЦВК БССР А. Чарвякова, ён сказаў:

  Лічу, што з'езд партыі не можа прайсці так спакойна міма фігуры тав. Чарвякова... Калі тав. Чарвякоў будзе паводзіць сябе такім чынам, калі ён будзе ў барацьбе за справу нашай партыі, за чысціню яе шэрагаў, за выкрыццё ворагаў стаяць у баку, мы не можам цярпець таварыша Чарвякова  

З 7 ліпеня па 13 лістапада 1937 года дэ-юрэ Старшыня ЦВК БССР. Фактычна быў абраны на XVI з'ездзе КП(б)Б членам Бюро ЦК КПБ(б)Б як старшыня ЦВК БССР. 25 кастрычніка Пленум ЦК КП(б)Б вывеў М. Стакуна з членаў Бюро ЦК і членаў ЦК КП(б)Б і зняў з пасады Старшыні ЦВК БССР у сувязі з яго арыштам (да 25 кастрычніка).

Міхаіла Восіпавіча прыцягнулі да крымінальнай адказнасці за «антысавецкую дзейнасць». Некалькі гадоў ён знаходзіўся ў турме, дзе падвяргаўся катаванням. На судзе Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР

  усё падсудныя мелі страшны выгляд: абарваныя, няголеныя, змардаваныя. Цяжка было нават пазнаць сваіх ранейшых таварышаў па працы.

Побач са мной апынуліся Стакун і Ананьеў. Міхаіл Восіпавіч Стакун не мог казаць: у грудзях у яго булькатала, дыхаў ён часта і цяжка, хапаючы ротам паветра. Ён сказаў мне, што ўнутры ўсё ў яго пашкоджана збіццём. Але вінаватым сябе ён не прызнаў, катаванні і здзекі следчых вытрымаў...

У канцы дня быў ​​абвешчаны прысуд. Пяць ці шэсць чалавек суд апраўдаў. У тым ліку быў цалкам апраўданы Міхаіл Восіпавіч Стакун...

 

[1]

2729 мая 1940 года Ваенная калегія Вярхоўнага суда СССР вынесла М. Стакуну апраўдальны прыгавор, аднак пленум Вярхоўнага суда СССР 29 ліпеня 1940 года адмяніў яго. Справа была спынена ў сувязі са смерцю Стакуна ў турме г. Тамбова. У 1954 годзе Міхаіл Восіпавіч быў рэабілітаваны.

Зноскі

  1. Ковалев, А. Ф. Колокол мой - правда А. Ф. Ковалев. Забыть не дано А. Майсеня. — Мн.: Беларусь, 1989. — 240 с.

ЛітаратураПравіць

  • Иоффе, Э. Г. От Мясникова до Малофеева: кто руководил БССР / Э. Г. Иоффе. — Мн.: Беларусь, 2008. — 287 с. — С. 179—181. — ISBN 978-985-01-0803-6
  • Фалей, Я. Стакун Міхаіл Восіпавіч / Яўгенія Фалей // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6: У 2 кн. Кн. 1: Пузыны — Усая / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. – С. 395. — ISBN 985-11-0214-8.