Міхаіл Віктаравіч Бараноўскі

беларускі футбаліст

Міхаіл Бараноўскі (нар. 4 студзеня 1983, Мазыр, БССР) — беларускі і расійскі футбаліст, брамнік.

Футбол
Міхаіл Бараноўскі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Міхаіл Віктаравіч Бараноўскі
Нарадзіўся 4 студзеня 1983(1983-01-04)[1] (41 год)
Грамадзянства  Беларусь
 Расія
Рост 185 см
Вага 70 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
1999—2000 Беларусь Мазыр 21 (-20)
2001 Расія Хімкі 0 (0)
2002—2003 Расія Лада-САК (Дзімітраўград) 26 (-21)
2004 Расія Балтыка-Тарко (Калінінград) 23 (-40)
2005—2009 Расія Балтыка (Калінінград) 101 (-80)
2007   Беларусь Шахцёр (Салігорск) 30 (-32)
2010—2011 Расія Жамчужына (Сочы) 23 (-18)
2011—2012 Расія Дынама (Бранск) 26 (-26)
2012 Расія Ротар (Валгаград) 0 (0)
2013—2014 Расія Уфа 19 (-19)
2014 Расія Калуга 10 (-4)
2015 Расія Сокал (Саратаў) 4 (-5)
2015—2017 Расія Балтыка (Калінінград) 44 (-42)
2018—2021 Беларусь Славія (Мазыр) 61 (-90)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 студзеня 2022.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец мазырскага футбола, пачынаў кар’еру ў «Мазыры» — фарм-клубе мясцовай «Славіі». У 2001 годзе перабраўся ў Расію, выступаў за рэзервовую каманду «Хімкаў», «Лада-САК» з Дзімітраўграда. З 2004 года стаў іграком калінінградскай «Балтыкі-Тарко», пасля яе расфарміравання ў пачатку 2005 года перабраўся ў «Балтыку», якой дапамог перамагчы ў трэцім дывізіёне. Пазней працягваў гуляць у аснове ў другім расійскім дывізіёне, у 2007 годзе на правах арэнды гуляў за салігорскі «Шахцёр», у складзе якога выступаў у Кубку Інтэртота.

З 2010 года быў асноўным брамнікам сочынскай «Жамчужыны» і бранскага «Дынама» ў другім дывізіёне, у другой палове 2012 года быў рэзервовым брамнікам валгаградскага «Ротара». У 2013—2014 гадах гуляў за «Уфу», дапамог ёй выйсці ў Прэм’ер-лігу, аднак сам пакінуў каманду. У другой палове 2014 года гуляў у ПФЛ за «Калугу».

У лютым 2015 года пасля прагляду стаў іграком саратаўскага «Сокала»[3]. У ліпені таго ж года вярнуўся ў «Балтыку»[4]. У чэрвені 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў калінінградскі клуб[5], пасля чаго яшчэ доўгі час аднаўляўлся ад траўмы.

У ліпені 2018 года стаў іграком мазырскай «Славіі»[6], дзе неўзабаве замацаваўся ў складзе і дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2019 чаргаваўся ў браме з Радзівонам Сямукам, а ў 2020—2021 гадах быў асноўным брамнікам мазырскай каманды. У студзені 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[7].

У лютым 2022 года стаў трэнерам брамнікаў у акадэміі калінінградскай «Балтыкі»[8]. У снежні 2022 года атрымаў ліцэнзію УЕФА для трэнераў брамнікаў катэгорыі B[9].

Дасягненні правіць

Зноскі

  1. Mikhail Baranovski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Профиль игрока
  3. Барановский в “Соколе”(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2015. Праверана 29 красавіка 2019.
  4. Футбол. Михаил Барановский перешел в "Балтику"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2019. Праверана 29 красавіка 2019.
  5. Барановский покинул «Балтику»
  6. Барановский заключил контракт со «Славией»
  7. Капитан "Славии" Барановский завершил игровую карьеру
  8. Завершивший карьеру Михаил Барановский стал тренеров вратарей в академии "Балтики"
  9. Завершились курсы В-диплом УЕФА для тренеров вратарей (руск.). abff.by (16 снежня 2022). Праверана 30 снежня 2022.