Міхаіл Гаўрылавіч Мінкевіч

беларускі грамадскі і дзяржаўны дзеяч

Міхаі́л Гаўры́лавіч Мінкевіч (15 лютага 1919, в. ГулічыСлуцкі павет, Мінская губерня — 28 сакавіка 1987, Мінск) — беларускі грамадскі і дзяржаўны дзеяч.

Міхаіл Гаўрылавіч Мінкевіч
Сцяг Міністр асветы БССР
1968 — 1985
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Аляксандр Аксёнаў
Уладзімір Бровікаў
Папярэднік Рыгор Кісялёў
Пераемнік Людміла Сухнат
Нараджэнне 15 лютага 1919(1919-02-15)
Смерць 28 сакавіка 1987(1987-03-28) (68 гадоў)
Партыя КПСС
Адукацыя Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1952)
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 15 лютага 1919 года ў сялянскай сям’і ў в. Гулічы Слуцкага павета Мінскай губерні (зараз — Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці). Вучыўся ў Віленскім універсітэце (1937—38). За ўдзел у нацыянальна-вызваленчым руху Заходняй Беларусі ў 1938—39 гадах быў зняволены польскімі ўладамі. У 1939—41 гадах на педагагічнай рабоце ў Баранавіцкай вобласці. У 1941—45 гадах у Чырвонай Арміі.

3 1945 года на педагагічнай, савецкай і партыйнай рабоце. У 1952 годзе скончыў Белдзяржуніверсітэт. З 1958 года — старшыня райвыканкама і першы сакратар Свіслацкага РК КПБ, сакратар парткама Лідскага калгасна-саўгаснага ўпраўлення, першы сакратар Лідскага РК КПБ. У 196885 гадах — Міністр асветы БССР.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 7 і 8-га скліканняў. Выбіраўся членам ЦК КПБ.

 
Мемарыяльная шыльда М. Г. Мінкевічу на будынку школы ў Жарабковічах

Ушанаванне памяці

правіць
  • У 1988 годзе імем М. Г. Мінкевіча названа сярэдняя школа ў в. Жарабковічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
  • На будынку школы ў Жарабковічах усталявана мемарыяльная шыльда М. Г. Мінкевічу.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал. В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004.