Міхаіл Далецкі

каталіцкі святар

Міхаіл Далецкі (11 жніўня 18841942) — каталіцкі святар заходняга абраду, ганаровы канонік Пінскай кафедральнай капітулы, удзельнік беларускага хрысціянскага руху XX стагоддзя, душпастыр.

Міхаіл Далецкі
Дата нараджэння 11 жніўня 1884(1884-08-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 1942
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў в. Абабы Слабодскай воласці Новааляксандраўскага павета Віленскай губерні. Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Ігнат і Іаанна (з дому Багародзяў) Далецкія.

Атрымаў хатнюю адукацыю. Здаў экзамен на атэстат сталасці пры Кадэцкім корпусе імператара Аляксандра II у Пецярбургу. У 1904—1909 гадах вучыўся ў Магілёўскай духоўнай каталіцкай семінарыі ў Пецярбургу. Пасвячоны ў святары 19 мая 1909 года біскупам Стэфанам Дзенісевічам у Пецярбургу. Першыя гады душпастырскай дзейнасці правёў на пасадзе вікарыя ў Пінску. У 1911 годзе — адміністратар Старчыцкай парафіі Слуцкага дэканата. На ўрачыстасцях з нагоды ўзвядзення ў сан біскупа Ф. Карэвіча ў 1914 годзе выступіў па пытанні ўжывання беларускай мовы ў касцёле.

Карэспандаваў і матэрыяльна падтрымліваў выданне першай беларускай каталіцкай газеты «Biełarus». З 1924 года — на пасадзе пробашча ў парафіі Уселюб Пінскай дыяцэзіі. У 1933 годзе прызначаны пробашчам і дэканам у Навагрудку.

СпасылкіПравіць