Міхаіл Данілавіч

князь друцкі

Міхаіл Данілавіч, свецкае імя не вядома (2-я палова XIII — да 1330) — князь друцкі.

Міхаіл Данілавіч
Нараджэнне не раней за 1250
Смерць не пазней за 1330
Род Друцкія
Бацька Даніла
Дзеці Міхаіл Міхайлавіч

Сын друцкага князя Данілы. Вядомы толькі з запісу ў памянніку Кіева-Пячэрскай лаўры. Жыў на мяжы XIII—XIV ст. Паводле таго ж памянніка, меў прынамсі аднаго сына — таксама Міхаіла.[1]

Паводле назіранняў Фёдара Успенскага, у старой анамастычнай традыцыі роду Рурыкавічаў, сын мог атрымаць бацькава імя ў адным выпадку — калі нарадзіўся пасля смерці бацькі[2]. Аднак да сярэдзіны XIII ст. адбылася трансфармацыя традыцыі — бацька і сын маглі мець аднолькавыя хросныя імёны, але па розных святых-цёзках і пры розных свецкіх імёнах[3]. Такім чынам, напэўна, друцкі князь Міхал Данілавіч і яго сын Міхаіл Міхайлавіч мелі розныя свецкія імёны, невядомыя цяпер.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць