Міхал Геранім Бжастоўскі
Міхал Геранім Бжастоўскі (14 красавіка 1762, Нясвіж — 1806) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага і Расійскай імперыі. Староста менскі з 1787 года, апошні чашнік вялікі літоўскі (1794—1795), маршалак Літоўска-Віленскай губерні (1801—1805).
Міхал Геранім Бжастоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Michał Hieronim Brzostowski | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Лявон Горскі[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Геранім Вінцэнт Радзівіл | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Станіслаў Урсын Нямцэвіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Людвік Тышкевіч | ||||||
Пераемнік | Гаспар Чыж | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Ігнацы Чаховіч-Ляхавіцкі | ||||||
Нараджэнне |
14 красавіка 1762
|
||||||
Смерць |
1806[1][2] |
||||||
Род | Бжастоўскія | ||||||
Бацька | Станіслаў Бжастоўскі | ||||||
Маці | Тэафіла Магдалена з Радзівілаў[d] | ||||||
Жонка | Ева Храптовіч[d] | ||||||
Дзеці | Караль, Ізабела | ||||||
Член у | |||||||
Узнагароды |
|
Біяграфія
правіцьПаходзіў з роду Бжастоўскіх герба «Стрэмя», сын Станіслава Бжастоўскага, ваяводы інфлянцкага, і Тэафілі з Радзівілаў. Быў жанаты з Евай Храптовіч, дачкой Іахіма Храптовіча. Меў 2 дзяцей: Караля і Ізабелу.
Навучаўся ў школе піяраў у Вільні, скончыў Берасцейскі піярскі калегіум.
У 1788 г. быў абраны паслом на Вялікі Сойм ад Троцкага павета. Удзельнічаў у дэпутацыі па пытаннях горада, прапаноўваў забараніць карыстацца срэбнымі прадметамі ўсім акрамя караля (1 сакавіка і 3 мая 1790 г.).
У 1790 г. атрымаў ордэн Святога Станіслава, а ў 1791 г. Ордэн Белага арла. Мальтыйскі кавалер.
Быў зняволены Таргавіцкай канфедэрацыяй. Удзельнічаў у Паўстанні 1794 года, быў абраны ў Найвышэйшую дзяржаўную Раду (уваходзіў у склад дэпутацыі бяспекі).
У 1795 г. стаў маршалкам Завілейскага павета, у 1798—1801 гг. — маршалкам шляхты Гродзенскай губерні, 1801—1805 гг. — маршалкам шляхты Літоўска-Віленскай губерні. У 1801 г. удзельнічаў у дэпутацыі да Аляксандра І супраць прыцяснення шляхты.
Літаратурная творчасць
правіцьБыў таксама аўтарам драматычных твораў, напрыклад, Rycerze Łabędzia-drama rycerska w pięciu aktach oryginalnie wierszem napisana.
Зноскі
Літаратура
правіць- Mościcki H. Brzostowski Michał Hieronim // Polski Słownik Biograficzny. Tom III. Kraków. 1937. c. 53
- Бжостовские // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 57. — 737 с.