Міхаіл Жыгімонтавіч
Міхаіл Жыгімонтавіч (Міхайлушка Жігімонтовіч, Баляслаў; 1380-я г. — 1451 або 1452) — князь у ВКЛ.
Міхаіл Жыгімонтавіч | ||||
---|---|---|---|---|
![]() | ||||
![]() | ||||
|
||||
Нараджэнне | 1380-я г. | |||
Смерць |
1451[1] ці 1452[2] |
|||
Месца пахавання | ||||
Род | Гедзімінавічы | |||
Бацька | Жыгімонт Кейстутавіч[2] | |||
Жонка | Ганна Мазавецкая[d][2], Яўфімія Варшаўская[d][2] і Кацярына Мазавецкая[2] | |||
![]() |
Біяграфія
правіцьСын вялікага князя ВКЛ Жыгімонта Кейстутавіча ад яго першай жонкі, дачкі князя Андрэя Адзінцэвіча.
У 1390 г. разам з бацькам і іншымі быў аддадзены Вітаўтам у заклад да крыжакоў за падтрымку яго ў барацьбе за велікакняжацкі пасад. Калі Вітаўт не стрымаў слова і заключыў з Ягайлам Востраўскае пагадненне 1392 г., ён і іншыя закладнікі былі зняволеныя крыжакамі і пасаджаны ў вязніцу. З 1398 г. ён ізноў у ВКЛ, дзе ажаніўся з Ганнай, дачкой плоцкага князя Земавіта IV. У 1427—1429 гг. знаходзіўся пры двары вялікага магістра Тэўтонскага ордэна. З 1434 г., калі яго бацька заняў велікакняжацкі пасад, знаходзіўся пры ім, быў прызначаны камандуючым войскамі, што выступілі супраць Свідрыгайлы, і 1 верасня 1435 г. атрымаў над ім перамогу пад Вількамірам, заняў Оршу, узяў у аблогу Віцебск і Полацк. Атрымаў ва ўладанне Слуцк, Хоўхлу, Слонім, землі на Падляшшы. Пасля забойства яго бацькі, у сакавіку 1440 г., некаторыя феадалы, у асноўным на Жамойці, падтрымалі яго кандыдатуру на велікакняжацкі пасад, але ў 1440 г. вялікім князем ВКЛ быў абраны Казімір Ягелончык. Паводле «Хронікі Быхаўца», Казімір, умацаваўшыся на велікакняжацкім пасадзе, падараваў Міхаілу Жыгімонтавічу Бельск, Сураж, Клецк, Койданава, Бранск і Старадуб. У 1439 г. Міхаіл Жыгімонтавіч заснаваў у Койданаве касцёл Святой Ганны, які існуе і цяпер. У Клецку Міхаіл Жыгімонтавіч задумаў змову супраць вялікага князя ВКЛ Казіміра IV, у якой удзельнічалі таксама князі Валожынскія, але яна была раскрыта. Паводле іншых крыніц, Міхаіл Жыгімонтавіч пасля абрання Казіміра IV Ягелончыка вялікім князем ВКЛ выехаў да сваякоў у Мазоўша за падтрымкай у барацьбе супраць яго, потым у Малдову, а затым і да хана Сеід-Ахмеда. У пачатку 1449 г. Міхаіл Жыгімонтавіч з татарскім войскам на кароткі час захапіў у ВКЛ Севершчыну і Кіеў. Пасля шукаў падтрымкі ў Маскве, але там быў зняволены і, паводле некаторых звестак, атручаны.
Зноскі
Літаратура
правіць- Пазднякоў В. Міхаіл Жыгімонтавіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1999. С. 213.
- Валахановіч А. І. Міхаіл Жыгімонтавіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 77-78.