Міхаіл Антонавіч Казінец

дырыжор, педагог
(Пасля перасылкі з Міхаіл Казінец)

Міхаі́л Анто́навіч Казіне́ц (18 мая 1938, в. Цынцавічы, Вілейскі павет, Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка — 30 снежня 2021, Мінск) — беларускі дырыжор, педагог. Народны артыст Беларусі (1987).

Міхаіл Антонавіч Казінец
Дата нараджэння 18 мая 1938(1938-05-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 снежня 2021(2021-12-30) (83 гады)
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор, хормайстар
Прэміі
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў ордэн Пашаны ордэн Францыска Скарыны медаль Францыска Скарыны
Народны артыст Беларускай ССР Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 18 мая 1938 года ў в. Цынцавічы Вілейскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі (цяпер — Вілейскі раён Мінскай вобласці).

Скончыў Беларускую акадэмію музыкі па класах баяна (1965, клас В. В. Катаева) і оперна-сімфанічнага дырыжыравання (1973). З 1966 года выкладаў у ёй (з 1985 па 2005 — рэктар, з 1990 года — прафесар). Дырыжор (з 1972), мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча (з 1975).

Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам М. Казінца ўпершыню выканаў многія творы беларускіх кампазітараў. У рабоце з аркестрам вялікую ўвагу аддае пытанням строю, збалансаванасці гучання розных аркестравых груп, нюансіроўцы, тэмбравай маляўнічасці. М. Казінец — першы інтэрпрэтатар многіх твораў беларускай музыкі, у т.л. кантаты для хору, салістаў і народнага аркестра «Родныя песні» Ю. Семянякі, «Канцэрта для фартэпіяна і народнага аркестра» Г. Вагнера, «Святочнай паэмы» і «Юбілейнай уверцюры» Я. Глебава, «2-га канцэрта для цымбалаў і аркестра» і «Рапсодыі для двух цымбалаў і аркестра» Дз. Смольскага, Сімфаньеты і ўверцюры «Беларускія вячоркі» К. Цесакова, «Канцэрта для аркестра народных інструментаў» В. Іванова, фрэскі-карціны «Зямля бацькоў» і ўверцюры «Свята ўраджаю» В. Войціка, сімфоніі «Памяць Зямлі», музычнай карціны «На Купалле», канцэрціна «Народныя гульні», апрацовак народных мелодый «Бульба», «Крыжачок», «Саўка ды Грышка» А. Мдывані і інш.

М. Казінец — мастацкі кіраўнік сімфанічнага аркестра Акадэміі музыкі «Маладая Беларусь», старшыня Міжнароднага фестывалю «Звіняць цымбалы і гармонік», мастацкі кіраўнік фестывалю «Беларусь — мая песня».

Памёр 30 снежня 2021 года[1].

Узнагароды і званні

правіць

Зноскі

  1. Памёр народны артыст Беларусі Міхаіл Казінец
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 218 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2017.

Літаратура

правіць
  • Казінец Міхаіл Антонавіч // Памяць. Вілейскі раён. — Мн.: БелТА., 2003. — С. 579-580. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3 000 экз. — ISBN 985-6302-56-0.
  • Казінец Міхаіл Антонавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 353—354. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.