Міхаіл Калістратавіч Дубінка

Міхаіл Калістратавіч Дубінка (нар. 23 чэрвеня 1937, в. Хідры, Навасёлкаўска гміна, Кобрынскі павет, Палескае ваяводства — 5 верасня 2011) — беларускі перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1976).

Міхаіл Калістратавіч Дубінка
Дата нараджэння 23 чэрвеня 1937(1937-06-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 верасня 2011(2011-09-05) (74 гады)
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі

Біяграфія

правіць

У 1945 годзе пайшоў у мясцовую школу, скончыў сямігодку. Бацька, Калістрат Іосіфавіч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, і маці, Ганна Ігнацьеўна, з малалецтва выхоўвалі ў сваіх дзяцей любоў да зямлі, прывучаючы да нялёгкай хлебаробскай справы.

Працоўную дзейнасць пачаў у 16 гадоў калгаснікам-паляводам у калгасе «Зара» Кобрынскага раёна (цяпер СВК «Узыходзячая зара»). Затым была тэрміновая служба ў Савецкай арміі (1956—1959) у г. Выборг Ленінградскай вобласці. Пасля службы вярнуўся ў родную гаспадарку, дзе працягваў працаваць. У 1960 годзе прыняты ў КПСС.

З 1960 года стаў брыгадзірам паляводчай брыгады ў калгасе «Зара». Тады многія палявыя работы выконваліся ўручную, дабіцца высокіх вынікаў без тэхнікі было складана. У 1970—1990 гадах працаваў начальнікам вытворчага ўчастка калгаса.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 снежня 1976 года за выдатныя поспехі, праяўленую працоўную доблесць ў выкананні планаў і сацыялістычных абавязацельстваў па павелічэнні вытворчасці і продажы дзяржаве сельскагаспадарчай прадукцыі прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна (№ 426021) і залатога медаля «Серп і Молат» (№ 18648).

Міхаіл Дубінка шмат увагі ўдзяляў культуры земляробства. У сваёй кнізе «Внедряем новое, передовое» (1980), якая выйшла ў выдавецтве «Ураджай», расказвае пра тое, як выконваючы рэкамендацыі навукоўцаў і выкарыстоўваючы перадавы вопыт іншых гаспадарак рэспублікі, працаўнікі брыгады навучыліся атрымліваць высокія ўраджаі культур.

У Міхаіла Калістратавіча было шмат разнастайных грамадскіх даручэнняў: член партбюро калгаса, дэпутат Хідрынскага сельскага Савета дэпутатаў працоўных, член бюро гаркама КПБ, старшыня селькама. У 1980—1985 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 10 склікання, член Камісіі па ахове здароўя і сацыяльным забяспячэнні. У 1989 годзе па стане здароўя пайшоў на пенсію.

Узнагароды

правіць

Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1965), ордэн Леніна (1967), медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна», Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР. Узнагароджаны двума залатымі і бронзавым медалямі ВДНГ СССР.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Дубинка Михаил Каллистратович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 355.
  • Дубинка Михаил Калистратович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. Минск, 2014. С. 90.
  • Героі Сацыялістычнай Працы : Дубінка Міхаіл Калістратавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 426.
  • Дубинка Михаил Калистратович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. Минск, 1981. С. 208.
  • Дубінка Міхаіл Калістратавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 212.
  • Героі Сацыялістычнай Працы : 1976. М. К. Дубінка // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1997. Т. 5. С. 199.
  • Адамович, А. Полюшко-поле / А. Адамович // Земные звезды : [очерки о Героях Социалистического Труда Брестской области]. Минск, 1978. С. 87-91.
  • Их подвиг и труд награждены звездой Героя :Михаил Калистратович Дубинка // Они награждены орденом Ленина : альбом. Кобрин, 1981.
  • Героі Сацыялістычнай Працы : Дубінка Міхаіл Калістратавіч// Па працы — пашана : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 9-11. (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).
  • Герои Социалистического Труда : Дубинка Михаил Калистратович // Хидры — первый агрогородок на Кобринщине : информационно-аналитический очерк / Кобринская центральная районная библиотека, отдел обслуживания и информации; сост. С. Курачук. Кобрин, 2007. С. 39. (Наша гордость, наша слава).
  • Дубинка, М. К. Внедряем новое, передовое / М. К. Дубинка. — Мінск : Ураджай, 1980. — 32 с. — (Герои пятилетки).
  • Елизарова, Ж. Эра открытий, достижений, развития : [из истории колхоза «Заря»; о трудовой деятельности бригадира, начальника участка Михаила Калистратовича Дубинки] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2018. 12 снежня. С. 5.
  • Дубинка Михаил Калистратович : [некролог] // Кобрынскі веснік. 2011. 10 верасня. С. 4.
  • Владимиров, Д. Их победы трудовые : [Герой Социалистического Труда М. Дубинко всю жизнь проработал в родном хозяйстве — колхозе «Заря»] / Дмитрий Владимиров // Кобрынскі веснік. 2008. 14 мая. С. 2.
  • Петров, П. Из одного металла льют медаль за бой, медаль за труд / Петр Петров // Заря. 2004. 24 февраля.
  • Сацук, А. Ёсць у «Зары» свае героі / А. Сацук // Кобрынскі веснік. 2000. 12 студзеня. С. 2.
  • Александров, П. Трудными были первые годы : [за свой труд, помимо иных наград, Т. А. Соколюк и М. К. Дубинко получили высокое звание Героя Социалистического Труда] / Петр Александров // Заря. 1999. 14 декабря. С. 3.
  • Дубінка, М. «Быць гаспадаром на зямлі» / Міхаіл Дубінка; [гутарыў] І. Дабрагост // Камуністычная праца. Кобрын, 1987. 25 ліпеня.
  • Дубинка, М. Мы родом из революции / Михаил Дубинка // Коммунист Белоруссии. 1987. № 11. С. 13-17.
  • Дземідовіч, Т. Будні селькома : [у характары Міхаіла Дубінкі — прыносіць вялікую карысць справе, за якую ён бярэцца] / Т. Дземідовіч // Камуністычная праца. Кобрын, 1986. 26 жніўня.
  • Дубінка, М. Возьмем новыя рубяжы : [дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, Герой Сацыялістычнай Працы М. Дубінка — аб удзеле ў рабоце XVII з’езда прафсаюзаў СССР] / М. Дубінка // Камуністычная праца. Кобрын, 1982. 25 сакавіка. С. 3.