Міхаіл Канстанцінавіч Калатозаў

Міхаіл Канстанцінавіч Калатозаў (15 (28).12.1903, Тбілісі — 26 сакавіка 1973) — савецкі кінарэжысёр, народны артыст СССР (1969).

Міхаіл Канстанцінавіч Калатозаў
Дата нараджэння 15 (28) снежня 1903[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 сакавіка 1973(1973-03-27)[3][4][…] (69 гадоў) ці 26 сакавіка 1973(1973-03-26)[5] (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Georgy Kalatozishvili[d]
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, дыпламат, аператар-пастаноўшчык, кінааператар
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Узнагароды
IMDb ID 0435563
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1923 годзе пачаў працаваць у грузінскім кіно, з 1928 года — рэжысёр. У фільмах, знятых Калатозавым, выявілася імкненне да пластыкі малюнка, да вострых ракурсаў, эфектаў асвятлення. Гэтыя рысы асабліва раскрыліся ў фільме «Соль Сванетыі» (1930), рэжысёрам і адным з аператараў якога ён быў. У 1933 годзе Калатозаў паступіў у аспірантуру ленінградскай Акадэміі мастацтвазнаўства, затым быў дырэктарам Тбіліскай кінастудыі. Да рэжысёрскай працы вярнуўся, паставіўшы фільм «Мужнасць» (1939). Буйной працай Калатозава стала карціна «Валерый Чкалаў» (1941). Шырата творчага дыяпазону, уменне выкарыстоўваць разнастайныя выразныя сродкі адбіліся ў кінакамедыі «Верныя сябры» (1954). Найбольш вядомы фільм Калатозава «Ляцяць журавы» (1957) прынёс яму і аператару С. П. Урусеўскаму сусветнае прызнанне і шэраг міжнародных прэмій («Залатая пальмавая галіна» на 11-м Міжнародным кінафестывалі ў Канах і інш.). Гульня акцёраў Т. Я. Самойлавай і А. У. Баталава, натхнёны мантаж масавых сцэн, незвычайная рухомасць камеры зрабілі гэты фільм творам, выкананым тонкай лірычнай прыгажосці і трагедыйнай сілы. Дакументы пра экспедыцыю Умберта Нобіле да Паўночнага полюса ляглі ў аснову фільма «Чырвоная палатка» (1970, сумесная італа-савецкая пастаноўка); удзел буйных акцёраў розных краін, натурныя здымкі зрабілі фільм значнай з’явай.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Калатозов Михаил Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 жніўня 2015.
  4. Michail Konstantinowitsch Kalatosow // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 16 студзеня 2020.