Міхаіл Канстанцінавіч Сеўрук
Міхаіл Канстанцінавіч Се́ўрук[1] (27 лютага 1905, Варшава — 14 сакавіка 1979, Нясвіж) — беларускі мастак-жывапісец і графік.
Міхась Сеўрук | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 27 лютага 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 сакавіка 1979 (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | жанравы жывапіс і партрэтны жывапіс[d] |
Вучоба | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Варшаве, дзе на той момант рэвізорам-эканамістам Надвісленскай чыгункі працаваў яго бацька, У 1909 годзе сям’я пераехала ў Брэст, дзе хлопчык пайшоў у першы клас гімназіі. З пачаткам Першай сусветнай вайны сям’я пераехала ў Маскву, дзе на фармаванне зацікаўленасці жывапісам вялікае ўражанне зрабіла наведванне Траццякоўскай галерэі. У 1919 годзе сям’я вярнулася ў мястэчка Сноў, дзе праваслаўным святаром служыў дзед па маці Стэфан. У 1926 годзе скончыў Нясвіжскую гімназію. У 1927 годзе пасля звальнення з тэрміновай службы ў польскай арміі з’ехаў у Вільню, дзе 18 верасня напісаў прашэнне аб залічэнні на мастацкі факультэт Віленскага ўніверсітэта Стэфана Баторыя. Першыя два гады навучання аддаваў перавагу скульптуры ў майстэрні Баляслава Балзукевіча. З трэцяга курса перайшоў у майстэрню да Людаміра Сляндзінскага. Сярод яго любімых настаўнікаў быў таксама Аляксандр Штурман, які вёў майстэрню пейзажу.
Скончыўшы мастацкі факультэт у 1932 годзе, жыве і працуе ў Вільні.
У выставах пачаў удзельнічаць з 1937 года. Разам з Я. Драздовічам, П. Сергіевічам, Я. Горыдам быў адным з арганізатараў Віленскага таварыства мастакоў[2]. Сябраваў з Пётрам Сергіевічам[3].
З 1939 года жыў у Нясвіжы. У пасляваенны час выкладаў маляванне і чарчэнне ў агульнаадукацыйнай школе, кіраваў мастацкай студыяй пры Доме культуры.
Член Саюза мастакоў БССР з 1946 года.
Памёр у Нясвіжы. Пахаваны на мясцовых могілках.
Творчасць
правіцьАўтар прац у станковым жывапісе і графіцы. Як пісаў В. Шматаў, «у асобных малюнках Сяўрука адчуваецца пэўны ўплыў Сляндзінскага з яго імкненнем да манументалізацыі і абагульнення формы, яе скульптурнасці»[4]. Пачатковым працам характэрны рысы рамантызму. Больш познія работы адрозніваюцца народнасцю вобразаў. Сярод мастацкіх прац: тэматычныя жывапісныя кампазіцыі «На ўборцы буракоў» (1936), «Жніво» (1937), «Новы дом» (1968), графічныя творы «Віленская Alma mater» (1937) і інш.
Аўтар вокладак часопіса «Калоссе», зборнікаў вершаў Максіма Танка «На этапах» (1936) і песень Рыгора Шырмы «Наша песня» (1938).
У пасляваенныя гады па-ранейшаму шмат маляваў, пераважна партрэты, выкананыя алоўкам, сангінай, вуглём. Большасць карцін 1960-70-х прысвечана людзям калгаснай вёскі.
Працы Сеўрука захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, музеях Вільні, квартэры-музеі, а таксама ў фондах Нясвіжскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея (1114 работ)[3].
Памяць
правіць- У 1980 годзе ў Палацы Мастацтваў упершыню адбыўся шырокі паказ творчасці М. Сеўрука.
- Мемарыяльная дошка ў Нясвіжы (1989, скульптар У. Слінчанка)[5].
- 9 ліпеня 1996 у Нясвіжы адкрыта кватэра-музей Міхася Сеўрука, у 2013 годзе экспазіцыя была пашыраная і абноўленая.
- У 2005 годзе (да 100-годдзя мастака) прайшла юбілейная выстава ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.
Вонкавыя выявы | |
---|---|
Работы Міхася Сеўрука | |
«Жняя» | |
«Старыя хаты над Віленкай» | |
«Жніво» | |
«Дзяўчаты» | |
«На сенажаці» | |
«Групавы партрэт дзяцей» | |
«Аўтапартрэт» | |
«Зіма ў вёсцы» |
Зноскі
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ Міхась Сеўрук(недаступная спасылка)
- ↑ а б Он рисовал людей труда // Таямніцы Нясвіжа
- ↑ Шматаў В. Ф. Міхась Канстанцінавіч Сеўрук. — Мінск, 1980. — С. 14.
- ↑ Петэрсон Э. А. Слінчанка Уладзімір Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 9. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Літаратура
правіць- Салодкіна Л. У, Купава М. М. Сеўрук Міхаіл Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 356—357. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Се́ўрук Міхаіл Канстанцінавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 659. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Міхаіл Сеўрук. Жывапіс. Графіка. Альбом / складальнік і кіраўнік праекта М. Н. Канавалаў. — Мн .: Паліграфкамбінат, 2012. — 102 с. — 1 025 экз. — ISBN 978-985-6791-69-0.
- Гваздзёў С. Міхаіл Сеўрук: Мастак з Божай міласці. — Мн .: Харвест, 2015. — 64 с. — (100 выдатных дзеячоў беларускай культуры). — 1 000 экз. — ISBN 978-985-18-3705-8.
Спасылкі
правіць- 10 фактаў пра класіка беларускага мастацтва Міхася Сеўрука (бел. (тар.)) // Сайт «Радыё Свабода» 27 лютага 2020
- Выстава мастакоў віленскай школы адкрылася ў Менску // Сайт «Радыё Свабода» 16 снежня 2016
- Наталья Писарева Уездный мастер // Партал «Беларусь Сегодня» 19.10.2007
- Міхаіл Сеўрук. Знаёмства з Майстрам (2014) Архівавана 9 мая 2019.
- Творчасць Міхася Сеўрука // Нясвіжскія навіны Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Вечарына памяці «Святло таленту», прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння мастака М. К. Сеўрука // Дзяржаўная ўстанова «Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей» Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Сеўрук Міхась (Міхаіл Канстанцінавіч) на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»