Міхаіл Конанавіч Зубрыцкі
Міхаіл Конанавіч Зубрыцкі (нар. 2 красавіка 1931, в. Камень, Старобінскі раён, Бабруйская акруга) — беларускі эпідэміёлаг, гігіеніст, арганізатар аховы здароўя. Кандыдат медыцынскіх навук (1971), дацэнт (1974).
Міхаіл Конанавіч Зубрыцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 красавіка 1931 (93 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | урач, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар, эпідэміёлаг, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры, дэкан, гігіеніст |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук[1] (1971) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Бабруйскую фельчарскую школу (1950), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1960; аспірантура, 1969).
Месца працы, пасада: Старобінская раённая бальніца (1950—1951, фельчар); Паліклініка МУС БССР (1952—1954, фельчар); Проціэпідэмічнае ўпраўленне Міністэрства аховы здароўя БССР (1954—1956, старшы санітар); Рэспубліканская станцыя санітарнай авіяцыі (1956—1960, фельчар); Мінская абласная санітарна-эпідэміялагічная станцыя (1960—1966, у 1962—1966 — галоўны ўрач, адначасова намеснік загадчыка Мінскага абласнога аддзела аховы здароўя); Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1966—2008; кафедра сацыяльнай гігіены і арганізацыі аховы здароўя, дацэнт, у 1974—1979 — дэкан санітарна-гігіенічнага факультэта, у 1978—1995 — загадчык кафедры).
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя інтарэсы: праблемы здароўя насельніцтва, пераважна дзіцячага; пытанні гісторыі медыцыны і аховы здароўя Беларусі.
Узнагароды
правіцьУзнагароды: званне «Заслужаны работнік народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1992), значок «Выдатнік аховы здароўя» (1971), ганаровыя граматы Савета Міністраў СССР і УЦСПС (1987), Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
Літаратура
правіць- Детская и перинатальная смертность в Минске : (социально-гигиенический очерк) : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук : 784 / М. К. Зубрицкий. — Минск, 1971.
- Зубрицкий Михаил Кононович // Руководители санитарно-эпидемиологической службы Республики Беларусь. — Минск, 2001. — С. 33.
- Зубрицкий Михаил Кононович // Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. — С. 41.
- Зубрицкий Михаил Кононович: (К 60-летию со дня рождения) //Здравоохр. Белоруссии. — 1991. — № 5. — С. 72.
Спасылкі
правіць- [https://web.archive.org/web/20220823130023/https://www.bsmu.by/page/55/3292/ Архівавана 23 жніўня 2022. Зубрицкий Михаил Кононович]