Міхаіл Лаўрэнцьевіч Вяроўкін
Міхаіл Лаўрэнцьевіч Вяроўкін (1825 — 20 лютага 1896) — беларускі вучоны-архівіст, археограф.
Міхаіл Лаўрэнцьевіч Вяроўкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 1825 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лютага 1896 |
Род дзейнасці | архівіст, археограф |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьВерагодна, паходзіў з Віцебшчыны. У 1839—1847 вучыўся ў Полацкай духоўнай семінарыі. У 1847—1853 гг. выкладаў у духоўным вучылішчы ў Віцебску. Працаваў у Полацкай духоўнай кансісторыі, віцебскім губернскім праўленні, губернскім статыстычным камітэце. З 1888 г. архіварыус Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў.
Дзейнасць
правіцьАдзін са складальнікаў і рэдактараў (В.17-26) «Гісторыка-юрыдычных матэрыялаў». У каментарыях да дакументаў падкрэсліваў ролю праваслаўнай царквы ў гісторыі Беларусі 16—17 ст. Публікацыю інвентароў суправаджаў уласнымі падлікамі агульнага даходу сялян, велічыні іх надзелаў, павіннасцей і інш. Аўтар вершаў і баек (друкаваліся ў газеце «Витебские губернские новости».)