Міхась Бельскі, поўнае імя Міхаіл Лявонцьевіч Бельскі (21 верасня 1921, Сянно — 29 красавіка 1988) — беларускі мастак, графік.[1]

Міхась Бельскі
Дата нараджэння 21 верасня 1921(1921-09-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 красавіка 1988(1988-04-29) (66 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, графік
Месца працы
Жанр станковая графіка[d] і кніжная графіка
Вучоба
Член у

Біяграфія

правіць

Скончыў Днепрапятроўскае мастацкае вучылішча (1941). У 1941—1945 гадах удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1946—1952 гадах навучаўся ў Кіеўскім мастацкім інстытуце ў І. Пляшчынскага і А. Шаўкуненкі. Удзельнічаў у мастацкіх выставах у Кіеве з 1947 года.[2] Вучань Васіля Касіяна, Таццяны Яблонскай, Георгія Меліхава. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1952—1956). Больш за трыццаць гадоў выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце (1956—1987). Член Саюзу мастакоў БССР з 1954 года.[3]

Творчасць

правіць

Працаваў у галіне станковай і кніжнай графікі ў тэхніцы акварэлі, афорту, літаграфіі і ксілаграфіі[3]. Сярод работ: серыі «Зямля сялянам» (1957), «Стары і новы Мінск» (1959), «Мая Беларусь» (1964), «Мой родны кут» (1978—1980). Выканаў ілюстрацыі да кніг «Калі зліваюцца рэкі» П. Броўкі, «Паэмы» і «Вершы, паэмы» Я. Купалы, «Украінскія народныя казкі» (усе 1957—1959), «Хто робіць пагоду» М. Лужаніна (1960), «На берагах Нявы» І. Гурскага (1968, 1977), «Шэметы» М. Лобана (1981) і інш.

Выбраныя працы

правіць

Купаліяна

правіць

Ілюстрацыі да вершаў Янкі Купалы

правіць
  • «Алеся»
  • «Восень» («Эй, восень, восень…»)
  • «Дзве сястры»
  • «Кароль»
  • «Крыжы»
  • «На старую ноту»
  • «Не кляніце мяне»
  • «Партызаны»
  • «Песня сіроткі»
  • «Праз вайну»
  • «Ці ты ўзойдзеш калі, сонца»[4]

Ілюстрацыі да паэм Янкі Купалы

правіць

Іншыя працы

правіць

Зноскі

  1. Бельский Михаил Леонтьевич (1921–1988)(недаступная спасылка). Галерэя «Альбіён» (10 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 6 кастрычніка 2013.
  2. а б Бельский Михаил Леонтьевич (1921–1988)(недаступная спасылка). Галерея Леонида Шишкина (10 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2011. Праверана 6 кастрычніка 2013.
  3. а б Выстава «Класіка графікі». вебсайт Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (2011). Праверана 10 мая 2013.(недаступная спасылка)
  4. а б в М. Шавыркін Бельскі, Міхаіл // Янка Купала : Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: БелСЭ, 1986. — С. 87.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць