Міхаіл Аляксеевіч Марціновіч
Міхаіл Марціновіч (нар. 14 верасня 1979, Мазыр) — былы беларускі футбаліст, паўабаронца. Пасля завяршэння кар’еры стаў трэнерам, у цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам мазырскай «Славіі».
Поўнае імя | Міхаіл Аляксеевіч Марціновіч | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
14 верасня 1979[1] (42 гады) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 181 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 79 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ераПравіць
Выхаванец мазырскай СДЮШАР-3. Першы трэнер — Сяргей Кавалевіч. Гуляў у мазырскай «Славіі» (1997—2003), фарм-клубе «Мазыр», аддаваўся ў арэнду мінскай «Зорцы-ВА-БДУ». У 2003 годзе перайшоў у мінскае «Тарпеда-СКА», а з 2005 года абараняў колеры «Шахцёра», дзе стаў асноўным іграком, выйграў золата чэмпіянату 2005. У 2010 годзе страціў месца ў аснове і пакінуў салігорскі клуб, а ў пачатку 2011 года вярнуўся ў «Славію», якой дапамог выйграць Першую лігу 2011.
У сакавіку 2013 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры і перайшоў на трэнерскую працу ў «Славіі»[2].
Трэнерская кар’ераПравіць
У сезоне 2013 быў трэнерам юнацкай каманды мазырскай «Славіі», а ў студзені 2014 стаў памочнікам новага галоўнага трэнера Юрыя Пунтуса[3]. У сезоне 2017 са штабу асноўнага складу быў пераведзены на месца галоўнага трэнера дубля[4]. 26 лістапада 2017 года кіраваў асноўнай камандай мазыран у матчы апошняга тура Вышэйшай лігі супраць «Тарпеда-БелАЗ», аднак «Славія» пацярпела паражэнне 0:2 і вылецела ў Першую лігу.
У студзені 2018 года быў зацверджаны галоўным трэнерам «Славіі»[5]. У сезоне 2018 разам з мазырскім клубам атрымаў перамогу ў Першай лізе.
У кастрычніку 2015 года атрымаў трэнерскую ліцензію катэгорыі A[6].
ДасягненніПравіць
ГульнявыяПравіць
- Чэмпіён Беларусі: 2005
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 1999
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2006, 2007
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2011
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2005
ТрэнерскіяПравіць
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2018
Статыстыка выступленняўПравіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
1997 | Д1 | МПКЦ | 2 | 0 | |
1999 | Д1 | Славія | 1 | 1 | |
2001 | Д2 | Зорка-ВА-БДУ | 25 | 3 | |
2002 | Д1 | Славія | 22 | 2 | |
2003 (1) | Д1 | Славія | 15 | 4 | |
2003 (2) | Д1 | Тарпеда-СКА | 12 | 4 | |
2004 | Д1 | Тарпеда-СКА | 25 | 2 | |
2005 | Д1 | Шахцёр | 21 | 7 | |
2006 | Д1 | Шахцёр | 21 | 1 | |
2007 | Д1 | Шахцёр | 22 | 0 | |
2008 | Д1 | Шахцёр | 27 | 3 | |
2009 | Д1 | Шахцёр | 16 | 0 | |
2010 (1) | Д1 | Шахцёр | 3 | 0 | |
2010 (2) | Д2 | Граніт | 14 | 0 | |
2011 | Д2 | Славія-Мазыр | 23 | 6 | |
2012 | Д1 | Славія-Мазыр | 6 | 0 |
Зноскі
- ↑ Mikhail Martinovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Футбол. Михаил Мартинович и Александр Клименко повесили бутсы на гвоздь
- ↑ Юрий Пунтус: «Моими помощниками будут Войцехович и Мартинович»
- ↑ Мартинович возглавит дубль «Славии»
- ↑ Михаил Мартинович возглавил "Славию"
- ↑ 22 белорусских специалиста получили тренерскую лицензию УЕФА категории "А"
СпасылкіПравіць
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)