Міхаі́л Уладзі́міравіч Мясніко́віч (нар. 6 мая 1950, в. Новы Сноў Нясвіжскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык і эканаміст. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009), доктар эканамічных навук (1998), прафесар (2003).
Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
з 16 студзеня 2015 | |||
Папярэднік: | Анатоль Рубінаў | ||
| |||
28 снежня 2010 — 27 снежня 2014 | |||
Прэзідэнт: | Аляксандр Лукашэнка | ||
Папярэднік: | Сяргей Сідорскі | ||
Пераемнік: | Андрэй Кабякоў | ||
| |||
26 кастрычніка 2004 — снежань 2012 | |||
Папярэднік: | пасада зацверджаная; ён сам як прэзідэнт НАНБ | ||
Пераемнік: | Анатоль Русецкі | ||
| |||
19 кастрычніка 2001 — 26 кастрычніка 2004 | |||
Папярэднік: | Аляксандр Вайтовіч | ||
Пераемнік: | пасада скасаваная; ён сам як старшыня Прэзідыума НАНБ | ||
| |||
1986 — 1990 | |||
Прэм’ер-міністр: | Міхаіл Кавалёў | ||
Партыя: | |||
Адукацыя: | |||
Навуковая ступень: | доктар эканамічных навук[d] | ||
Дзейнасць: | палітык, інжынер, эканаміст | ||
Веравызнанне: | Беларуская Праваслаўная Царква | ||
Нараджэнне: | 6 мая 1950[1] (68 гадоў) | ||
Узнагароды: | |||
Змест
БіяграфіяПравіць
Скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (1972). Ад 1972 да 1973 г. служыў у савецкім войску. Ад 1973 да 1983 г. працаваў у «Мінскводаканале» і Упраўленні прадпрыемстваў камунальнага абслугоўвання Мінгарвыканкама. Працаваў інжынерам.
З 1983 да 1984 г. быў кіраўніком выканаўчага камітэта Савецкага раённага Савета народных дэпутатаў Мінска, а ад 1984 да 1985 г. намеснікам старшыні выканаўчага камітэта Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.
У 1985—1986 гг. быў сакратаром Мінскага гаркама КПБ. Ад 1986 да 1991 г. уваходзіў у склад Міністэрства ЖКГ БССР і Камітэта БССР па эканоміцы і планаванні. У 1986—1990 быў Міністрам камунальнай гаспадаркі БССР. З 1990 быў намеснікам старшыні Савета Міністраў БССР, з 1994 года — намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
У 1991—1994 гг. быў віцэ-прэм'ерам. З 10 кастрычніка 1995 да 12 верасня 2001 быў кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 19 кастрычніка 2001 — кіраўнік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі: найперш прэзідэнт, а ад 26 кастрычніка 2004 па 28 снежня 2010 — старшыня Прэзідыума.
28 красавіка 2000 узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Аўтар шматлікіх публікацый па эканоміцы.
З 28 снежня 2010 года па 27 снежня 2014 года — Прэм'ер-міністр Беларусі.
16 студзеня 2015 года абраны старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[3].
Асноўныя працыПравіць
- Формирование финансово-промышленных групп в переходных экономиках (на примере Республики Беларусь и Российской Федерации). СПб., 1997.
- Республика Беларусь на пути к новой экономике. Мн.: Беларуская навука, 2009.
- Republic of Belarus: Macroeconomics, Innovation, Economic Security. Minsk: Bel.Navuka, 2010.
Гл. таксамаПравіць
СпасылкіПравіць
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #171551494 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Кто есть кто в Республике Беларусь — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 184. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ↑ Сенатары выбралі Мясніковіча старшынёй Савета Рэспублікі