Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў-Віленскі

Граф Міхаі́л Мікала́евіч Мураўё́ў (Мураўё́ў-Ві́ленскі, у ліберальных і народніцкіх кругах[2][3] званы «Мураўёў-вешальнік»[2][4] ці «Мураўёў-людаед»[5], руск.: Михаил Николаевич Муравьёв; 1 (12) кастрычніка 1796 — 10 верасня 1866) — расійскі ваенны, дзяржаўны дзеяч, граф, генерал-губернатар Паўночна-Заходняга края ў часы задушэння нацыянал-вызваленчага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

граф Міхаіл Мікалаевіч
Мураўёў-Віленскі
Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў
14-ы Генерал-губернатар
Віленскага генерал-губернатарства
1 (13) мая 1863 — 17 (29) красавіка 1865
Папярэднік Уладзімір Іванавіч Назімаў
Пераемнік Канстанцін Пятровіч Каўфман
11-ы Губернатар Курскай губерні
11 (23) студзеня 1835 — 12 (24) мая 1839
Папярэднік Сцяпан Фёдаравіч Паскевіч
Пераемнік Карл Аляксандравіч Флігэ
9-ы Губернатар Гродзенскай губерні
24 жніўня (5 верасня1831 — 12 (24) студзеня 1835
Папярэднік Георгій Ільіч Бажанаў
Пераемнік Нічыпар Харлампіевіч Копцеў
7-ы Губернатар Магілёўскай губерні
15 (27) верасня 1828 — 24 жніўня (5 верасня1831
Папярэднік Іван Фёдаравіч Максімаў
Пераемнік Георгій Ільіч Бажанаў
11-ы Віцэ-губернатар Віцебскай губерні
12 (24) чэрвеня 1827 — 14 (26) верасня 1828
Папярэднік Мікалай Андрэевіч Ордзін
Пераемнік Сяргей Іванавіч Давыдаў
Нараджэнне 1 (12) кастрычніка 1796 ці 1 кастрычніка 1796(1796-10-01)[1]
Смерць 31 жніўня (12 верасня) 1866 (69 гадоў) ці 29 жніўня 1866(1866-08-29)[1] (69 гадоў)
Месца пахавання
Род Мураўёвы[d]
Бацька Мікалай Мікалаевіч Мураўёў[d]
Маці Аляксандра Міхайлаўна Мардвінава
Жонка Пелагея Васільеўна Шэрамецева
Дзеці Мікалай (1820),
Леанід (1821),
Васіль (1824),
Соф'я (1833)
Веравызнанне праваслаўнае
Член у
Адукацыя МДУ
Дзейнасць ваенны, палітык
Ваенная служба
Гады службы 1812—1862
Прыналежнасць Расійская імперыя
Род войскаў армія
Званне генерал ад інфантэрыі
Камандаваў Віленская ваенная акруга
Бітвы Барадзінская бітва,
Бітва пры Дрэздэне
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага Order of St. Vladimir, 1st class with Swords кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Міхаіл Мураўёў (1863)

Дзяцінства і маладосць правіць

Нарадзіўся ў Маскве ў сям'і марскога афіцэра. Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, заснаваў Маскоўскае таварыства матэматыкаў, потым, разам з бацькам — вучылішча калонаважатых (штабных афіцэраў) — правобраз будучай Акадэміі генеральнага штаба. Удзельнічаў у Вайне 1812 года, за ўдзел у бітве пад Барадзіно атрымаў ордэн Уладзіміра IV ступені з бантам. У 1813 годзе ўдзельнічае ў «бітве народаў» пад Дрэздэнам. Пасля вяртання на радзіму зацікаўліваецца тайнымі таварыствамі і ўступае ў «Саюз благадзеяння» (1816), дзе, падчас голаду ў Смаленскай губерні, прымае ўдзел у арганізацыі ў рослаўльскім павеце шырокай дапамогі галадаючым.

Пасля радыкалізацыі руху дзекабрыстаў, калі ў Статут «Саюза» быў унесены пункт аб забойстве цара, Мураўёў, нязгодны з гэтым рашэннем, выходзіць з сяброў арганізацыі. За ўдзел у «Саюзе» быў арыштаваны, але цалкам апраўданы.

Губернатарская пасада правіць

У 1826 годзе Мураўёў прызначаны віцэ-губернатарам Віцебскай губерні, пазней — у 1828 губернатарам Магілёўскай, затым Гродзенскай губерні. Прымаў удзел у падаўленні паўстання 1830—1831 гадоў.

У 1835 годзе прызначаны губернатарам Курскай губерні, у 1850 — член Дзяржаўнага савета, у 18501857 віцэ-прэзідэнт Расійска геаграфічнага таварыства, у 18571861 — Міністр дзяржаўных маёмасцей. Прымаў удзел у распрацоўцы праекта вызвалення сялян.

Задушэнне паўстання 1863—64 гадоў правіць

 
Карыкатура 1898 года на адкрыццё ў Вільні помніка генерал-губернатару М. Мураўёву

Падчас паўстання 1863—64 гадоў Мураўёў быў прызначаны генерал-губернатарам Паўночна-Заходняга края з надзвычайнымі паўнамоцтвамі.

На гэтай пасадзе Мураўёў жорстка змагаўся з паўстанцамі. Расейцамі шырока практыкавалася канфіскацыя маёмасці, абкладанне польскай і беларускай шляхты вялікім «ваенным падаткам». Паўстанне было ў хуткім часе падаўленае.

У дадатку да тысяч чалавек, якія загінулі ў бойках, паводле прысудаў трыбуналаў было пакарана смерцю 128 паўстанцаў (у тым ліку нацыянальны герой Беларусі Кастусь Каліноўскі), ад 2500 да 9423 чалавек паводле розных падлікаў было саслана ў Сібір[6]. За сваю жорсткасць Мураўёў увайшоў у гісторыю пад мянушкай вешальнік.

Акрамя гэтага, шырока вядомы яго дэвіз у дачыненні да русіфікацыі Беларусі — «Што не дарабіў расійскі штых — даробіць расійская школа».

Пазнейшая кар'ера правіць

З 1863 года — генерал ад інфантэрыі. 1 мая 1865 года звольнены з пасады губернатара Паўночна-Заходняга края з атрыманнем тытулу графа і наймення «Віленскі». У красавіку 1866 — старшыня следчай камісіі па справе Каракозава.

Памёр 29 жніўня (10 верасня) 1866 года ў Пецярбургу. У 1898 годзе ў Вільні яму быў усталяваны помнік (зруйнаваны польскімі ўладамі на пачатку 1920-х гадоў). Пахаваны ў Аляксандра-Неўскай Лаўры.

Лёс віленскага помніка правіць

У 1898 годзе ў Вільні яму быў усталяваны помнік. Пасля абвяшчэння незалежнасці Польшчы і ўключэння Вільні ў яе склад напачатку 1920-х гадоў польскія ўлады здзейснілі максімальна магчымы здзек — са знесенага помніка Мураўёву ў Вільні пабудавалі грамадскія гарадскія прыбіральні. Мінімум адна з іх была цэлай у 1990-х гадах[7]

Цікавыя факты правіць

16 красавіка 1866 года на абедзе ў Англійскім клубе Мікалай Някрасаў зачытаў оду, прысвечаную Мураўёву. У далейшым за гэта паэт быў моцна раскрытыкаваны калегамі: паэтамі, публіцыстамі. Сітуацыю, якая склалася вакол Някрасава пасля прачытання оды, апісаў Карней Чукоўскі ў творы "Паэт і кат"[1] Архівавана 22 верасня 2013.:

Цвердзяць, што двулічча Някрасава ні ў чым не адбілася з такой відавочнасцю, як менавіта ў гэтай жахлівай одзе. Насамрэч, як мог рэвалюцыйны паэт славіць крывавага душыцеля Польшчы і заахвочваць яго да новых зладзействаў? Чаму чалавек, адно імя якога натхняла змагароў за свабоду, які, здаецца, толькі і рабіў, што паўтараў моладзі: «ідзі ў агонь...», «ідзі і гінь...», «памрэш не дарма: справа трывае, калі пад ёй струменіцца кроў», « кідайся проста ў полымя і гінь», - чаму пасля таго, як моладзь сапраўды кінулася ў полымя, ён аддаў яе Мураўёву? А ён менавіта здрадзіў ёй, бо (як у той час паведамлялі газеты) ён сам пры народзе прасіў Мураўёва ўзмацніць тэрор, заклікаў яго да новых пакаранняў смерцю. Моладзі казаў «ідзі і гінь», а Мураўёву «ідзі і губі».

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. graf Mikhail Nikolaevich Muravev // The Peerage
  2. а б Ильин П. В. Прощённые декабристы, участники Тайных обществ и военных выступлений 1825-1826 гг., освобождённые от наказания декабристы как исследовательская проблема // Освободительное движение в России. : Межвузовский сборник научных трудов. — Саратов: 2003. — В. 20.
  3. Комзолова А. А. Политика самодержавия в Северо-Западном крае во второй половине 1850-х — 1870-х годах. М. 2003
  4. Склейнис Г. А. М. Н. Муравьёв в «Сибирском» романе Н. Г. Чернышевского «Пролог» и в романе В. В. Крестовского «Две силы»(руск.) // Россия и АТР : научный журнал. — Владивосток: Институт истории, археологии и этнографии народов Дальнего Востока ДВО РАН., 2006. — В. 4. — С. 191—196. — ISSN 1026-8804.
  5. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Вучэбн. дапаможнік / В. І. Галубовіч, З. В. Шыбека, Д. М. Чаркасаў і інш.; Пад рэд. В. І. Галубовіча і Ю. М. Бохана. — Мн.: Экаперспектыва, 2005. С. 257
  6. Паводле расійскіх звестак — каля 2500; ўэльскі гісторык Норман Дэвіс падае звесткі аб 8000 сасланых — паводле яго меркавання, гэта была найбуйнейша высылка за ўсю гісторыю Расіі
  7. Ф. Аскидов. «За вашу и нашу свободу!» Хроника борьбы за независимость [Польши]. Родина (исторический журнал) № 12 — 1994, стр. 75

Літаратура правіць

Спасылкі правіць