Міхаіл Мікітавіч Дойлін
Міхаіл Мікітавіч Дойлін (нар. 15 мая 1916, в. Свяча, Віцебская губерня — 18 чэрвеня 1983) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч.
Міхаіл Мікітавіч Дойлін | |
---|---|
Нараджэнне |
15 мая 1916 |
Смерць | 18 чэрвеня 1983 (67 гадоў) |
Партыя | |
Узнагароды |
Біаграфія
правіцьУ 1935 годзе працаваў шафёрам, потым служыў у Чырвонай Арміі. З 1940 года на партыйнай рабоце: інструктар, загадчык аддзела прапаганды і агітацыі Баляхоўскага райкама кампартыі Украіны. У гады Вялікай Айчыннай вайны начальнік штаба стралковага палка, быў цяжка паранены. З 1945 года на партыйнай і гаспадарчай рабоце: сакратар Сенненскага, потым другі і першы сакратар Коханаўскага райкамаў КПБ. У 1956—1958 гадах першы сакратар Лёзненскага райкама партыі, узначальваў упраўленне Дзяржстраха па Віцебскай вобласці, з 1960 года працаваў інжынерам у абласным аўтатранспартным упраўленні.
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, членам Рэвізійнай камісіі КП Беларусі, членам абкама КПБ.
Узнагароды
правіцьЛітаратура
правіць- Міхаіл Мікітавіч Дойлін // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Бешанковіцкага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1991. — С. 411.