Міхаіл Міхайлавіч Жызнеўскі

Міхаі́л Жызне́ўскі (1988, Гомель — 2014, Кіеў) — кавалер ордэна Героя Нябеснай сотні, пазаштатны карэспандэнт украінскай газеты «Саборная Кіеўшчына» (укр.: Соборна Київщина), грамадзянін Беларусі. Раніцай 22 студзеня 2014 года ў бяззбройным стане быў забіты стрэлам паляўнічай кулі ў сэрца на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве падчас Еўрамайдана. Герой Украіны.

Міхаіл Міхайлавіч Жызнеўскі
Род дзейнасці журналіст
Дата нараджэння 26 студзеня 1988(1988-01-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 студзеня 2014(2014-01-22) (25 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Міхаіл Пятровіч Жызнеўскі
Маці Ніна Васільеўна Жызнеўская
Партыя
Узнагароды і прэміі
Медаль Ордэна Пагоні Hero of Ukraine, Order of the Gold Star Ордэн Герояў Нябеснай Сотні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Маленства правёў у вёсцы маці Сцяг Працы (Гомельскі раён). Год навучаўся ў ваенным класе сярэдняй школы № 15 Гомеля. Займаўся каратэ ў спартыўным комплексе. Наведваў царкву, дзе насіў харугву за святаром. Пасля 10-га класа паступіў у прафесійнае вучылішча на газаэлектразваршчыка. У рыцарскім клубе вучыўся вырабляць даспехі.

У 2005 г. 17-гадовым юнаком з’ехаў разам з клубным кіраўніком ва Украіну, дзе жыў у горадзе Біла Цэрква (Кіеўская вобласць)[2]. Браў удзел у казацкім грамадскім аб’яднанні «Украінская народная самаабарона» (УНСА), што ёсць падраздзяленнем партыі «Украінская нацыянальная асамблея» (УНА). Ва УНСА яго ведалі пад імем Аляксей і мянушкай «Локі»[3].

У снежні 2013 г. прыехаў з Білай Цэрквы ў Кіеў на заданне рэдакцыі газеты «Саборная Кіеўшчына» ў якасці няштатнага карэспандэнта[4].

Узнагароды правіць

  • Герой Украіны з уручэннем ордэна «Залатая Зорка» (13 чэрвеня 2017, пасмяротна) — за асабістую мужнасць і гераічнае адстойванне прынцыпаў дэмакратыі, правоў і свабод чалавека, самаадданае служэнне ўкраінскаму народу, выяўленыя падчас Рэвалюцыі годнасці[5].
  • Ордэн Пагоні (24 лістапада 2022, пасмяротна)[6]

Ушанаванне памяці правіць

24 студзеня 2014 г. вершы, прысвечаныя Міхаілу Жызнеўскаму, напісалі Эдуард Акулін[7] і Алесь Кіркевіч[8], 29 студзеня — Міхась Скобла[9].

26 студзеня 2014 г. у кіеўскім Свята-Міхайлаўскім саборы УПЦ КП прайшло адпяванне, развітанне і жалобная працэсія з удзелам некалькіх тысяч украінцаў, у тым ліку лідараў апазіцыйных фракцый у Вярхоўным Савеце Украіны (Віталь Клічко, Алег Цягнібок і Арсеній Яцанюк). З прычыны жалобы на плошчы Незалежнасці адмянілі штонядзельнае Народнае веча.

Увечары 28 студзеня яго пахавалі ў в. Сцяг Працы (Гомельскі раён, Беларусь). Адпяванне правёў праваслаўны святар Леанід Акаловіч. Перад пахаваннем труну накрылі бела-чырвона-белым сцягам[10].

 
Мемарыял Міхаіла Жызнеўскі на вул. Грушэўскага ў Кіеве

26 лістапада 2014 г. у Кіеве на вуліцы Грушэўскага адкрылі помнік у гонар Міхаіла Жызнеўскага[11]. 27 лістапада прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ўзгародзіў яго ордэнам Героя Нябеснай сотні, які асабіста перадаў яго бацькам падчас прыёму ў сваёй сталічнай рэзідэнцыі[12].

Імя і фотаздымак Міхаіла Жызнеўскага ўсталяваныя на помніку беларусам, якія загінулі за Украіну. Помнік знаходзіцца на Беларускай вуліцы ў Кіеве, адкрыты 28 сакавіка 2016 года.[13]

Водгукі правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20140201232957/http://mvs.gov.ua/mvs/control/main/uk/publish/article/965163
  2. Алена Германовіч, Таццяна Каравянкова. Блізкія забітага ў Кіеве беларуса спрабуюць вырашыць праблему з дастаўкай яго на радзіму. БелаПАН (23 студзеня 2014). Праверана 31 студзеня 2014.(недаступная спасылка)
  3. Цела забітага на Майдане беларуса адправяць на радзіму ў нядзелю(недаступная спасылка). Радыё «Свабода» (24 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2016. Праверана 31 студзеня 2014.
  4. Міхаіл Жызнеўскі збіраў на барыкадах інфармацыю для газеты. Радыё «Свабода» (24 студзеня 2014). Праверана 31 студзеня 2014.(недаступная спасылка)
  5. Указ Президента України № 158/2017 Про присвоєння М.Жизневському звання Герой України
  6. Рада БНР абвяшчае пра абнаўленьне Статуту Ордэна Пагоні і заснаваньне Мэдаля Ордэну Пагоні
  7. Эдуард Акулін. Памяці Міхала Жызнеўскага(недаступная спасылка). Наша Ніва (24 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 6 лютага 2014.
  8. Алесь Кіркевіч. Выдатны верш, але не для цябе(недаступная спасылка). Наша Ніва (24 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 6 лютага 2014.
  9. Міхась Скобла. Якога колеру снег Міхася Жызнеўскага. Радыё «Свабода» (29 студзеня 2014). Праверана 6 лютага 2014.(недаступная спасылка)
  10. Алена Германовіч. Пад Гомелем адбылося пахаванне Міхаіла Жызнеўскага(недаступная спасылка). БелаПАН (28 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 31 студзеня 2014.
  11. У Кіеве паставілі помнік беларусу Міхаілу Жызнеўскаму. Белсат (26 лістапада 2014). Праверана 9 лютага 2015.
  12. Пятро Парашэнка сустрэўся з бацькамі Міхаіла Жызнеўскага. Радыё «Свабода» (28 лістапада 2014). Праверана 9 лютага 2015.
  13. Мэмарыяльны знак беларусам, якія загінулі за Ўкраіну, адкрыты ў Кіеве. Радыё «Свабода» (28 сакавіка 2016)
  14. ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: «НАШ БЕЛАРУСКІ ВОЛЬНЫ ДУХ» Архівавана 5 сакавіка 2016. // Беларускім добраахвотнікам — ваярам за вольную Украіну супраць расейскай агрэсіі

Спасылкі правіць