Міхаіл Міхайлавіч Кавалёў

Міхаіл Міхайлавіч Кавалёў (нар. 2 мая 1947, в. Новая Вёска, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1992, Выпукла-матроідныя структуры ў дыскрэтнай аптымізацыі і эфектыўных градыентных алгарытмах), прафесар (1994).

Міхаіл Міхайлавіч Кавалёў
Дата нараджэння 2 мая 1947(1947-05-02)[1] (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці эканаміст, аналітык
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
  • матэматычны факультэт БДУ[d] (1969)
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
сярэбраны медаль ВДНГ Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 2 мая 1947 года ў вёсцы Новая Вёска (сучасны Сітцаўскі сельсавет, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць).

Скончыў БДУ (1969), дзе і працуе. Навуковыя працы па сістэмным аналізе, макраэканоміцы, інфармацыйных тэхналогіях. Распрацаваў шэраг камп’ютарных сістэм для аналізу, экспертызы і прагнозу ў эканоміцы.

У 1980—1981 годах стажыраваўся ў Парыжскім універсітэце, у 1991 годзе — у Манрэальскім універсітэце.

У 1993 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, прысвечаную метадам аптымальнага прыняцця рашэнняў, у Інстытуце кібернетыкі імя В. М. Глушкова, Кіеў, на тэму «Выпукло-матроидные структуры в дискретной оптимизации и эффективных градиентных алгоритмах» (рус).

З 1973 года працуе ў БДУ на пасадах асістэнта, загадчыка кафедрай аўтаматызаваных сістэм кіравання і праектавання (з 1980-х некаторы час быў загадчыкам кафедры сістэмнага праграмавання ФПМ БДУ).

З 1999 па 2018 гады — дэкан эканамічнага факультэта БДУ, загадчык кафедры эканамічнай інфарматыкі і матэматычнай эканомікі БДУ (кафедра аналітычнай эканоміі і экаметрыкі БДУ з 2013 года).

Працаваў гасцявым прафесарам ва ўніверсітэтах Балгарыі, Германіі, Нідэрландаў, Кубы, Польшчы, Францыі, Швецыі.

Рэгулярна выступае ў беларускіх СМІ.

Бібліяграфія

правіць

Аўтар болей 400 навуковых прац у галіне кібернетыкі, інфарматыкі, сістэмнага аналіза, аптымальнага кіравання і планавання эканамічных працэсаў, прыняцця аптымальных рашэнняў, у тым ліку аўтар і сааўтар болей 10 манаграфій, 6 з якіх перакладзены і выдадзены за мяжой.

  • Дискретная оптимизация. Минск, БГУ, 1977.
  • Матроиды в дискретной оптимизации. Минск, 1987.
  • Схемотехническое и топологическое проектирование (совместно с Н. Н. Писаруком) Минск, БГУ 1990.
  • Аптымальныя рашэннi ў эканоміцы (совместно с М. А. Воробьевым и Н. А. Наумовичем) Мн.: БГУ, 1991.
  • Wirtschaftmathematik. Bestimmung optimaler losunger mit PC. (совместно с V.Hoppe), Ilmenau, 1992, 53s.
  • 10 Уроков актуарной математики для инвесторов. (совместно с О. Казанцевой) Мн.: АББ, 1998, 70 с.
  • Сучаснае лінейнае праграмаванне (совместно с Н. Н. Писаруком) Мн.: БГУ, 1998, 260 с.
  • Финансово-экономические расчеты: анализ инвестиций и контрактов (совместно с Э. Т. Аванесовым, В. Г. Руденко) — Мн.: БГУ, 1998. — 228 с.
  • Дин Жуджунь, Ковалев М. М. Путь к рыночной экономике (китайская модель реформ): монография. Минск: Изд. центр БГУ, 2005. — 383 с.

Узнагароды

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць